Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зірніце на гэта гаротнае цела! Тое, па чым яно ныла і ад таго пакутавала, гэтая нікчэмная душа спрабавала растлумачыць; і яна тлумачыла гэта як радасць забойства, як жаданне зведаць шчасце нажа.

На тых, хто сёння нядужы, нападае ліха, слушней, — тое, што сёння лічыцца ліхам: і вось — гэтыя спрагненыя самі спрабуюць зрабіць, каб балела, і пры гэтым праз тое самае, ад чаго ім якраз і баліць. Але былі і іншыя часы, і іншае дабро й ліха.

Калісьці ліхам былі паняверка і воля да Самасці. Ерэтыкамі і чарадзеямі рабіліся нямоглыя, як чарадзеі і ерэтыкі, цярпелі яны і хацелі іншых увесці ў цярпенні.

Але гэта не на вашыя вушы, бо супярэчыць таму, чаму вучаць вас «добрыя», кажаце вы мне. Але што мне да вашых «добрых»!

Шмат што ў іх гідзіць мяне, і, што праўда, не іхняе ліха. Алё мне хацелася б, каб шал захапіў іх і каб загінулі яны, як гэты бледны злачынец!

Праўда, хацеў бы я, каб іх шаленства называлася ісцінай, альбо вернасцю, альбо справядлівасцю; але ў іх ёсць «цнота», каб жыць доўга ў жалю вартай самазадаволенасці.

Я — парэнча моста над бурлівым патокам: трымайся за мяне, хто можа трымацца! А за кульбаку я вам не буду.

Так сказаў Заратустра.

Пра чытанне і пісанне

З усяго напісанага я люблю толькі тое, што напісана сваёй крывёю. Пішы крывёю, і ты будзеш ведаць, што кроў — гэта дух.

Нялёгка зразумець чужую кроў; я ненавіджу тых, хто чытае з нуды.

Хто ведае чытача, той ужо не працуе дзеля яго. Яшчэ адно стагоддзе чытачоў — і сам дух прасмердне.

Тое, што кожны бярэцца вучыцца чытаць, надоўга псуе не толькі напісанае, але і самую думку.

Калісьці дух быў Богам, потым зрабіўся чалавекам, а сёння — увогуле робіцца чэрняю.

Хто піша крывёю і прыпавесцямі, той хоча, каб яго не чыталі, а вучылі на памяць.

У гарах сама кароткая дарога з вяршыні на вяршыню, але на гэта патрэбны доўгія ногі. Прыпавесці — тыя самыя вяршыні; а тыя, каму яны напісаны, павінны быць высокія і вынёслыя.

Рэдкае і чыстае паветра, блізкая небяспека, дух, поўны радаснай лютасці, — усё гэта добра стасуецца.

Хай мяне атачаюць горныя духі — я адважны. Мужнасць разганяе прывіды і сама сабе стварае горных духаў, — мужнасць хоча смяяцца.

Я ўжо не адчуваю так, як адчуваеце вы: на гэтыя цяжкія, змрочныя хмары пада мною, з якіх я смяюся, — на гэтыя навальнічныя хмары якраз і падобныя вы.

Вы гледзіце ўгору, калі прагнеце вышыні. А я гляджу ўніз, бо я ўзвысіўся.

Хто з вас можа і смяяцца і быць узвышаным?

Хто падняўся на сама высокія горы, той смяецца, з усякай трагедыі — і на сцэне, і наяве.

Мужнымі, бестурботнымі, пакеплівымі, уладнымі — такімі хоча нас бачыць Мудрасць: яна — жанчына і заўсёды любіць толькі воіна.

Вы кажаце мне: «цяжка несці жыццё». Навошта ж вам тады ваш гонар раніцай і слухмянасць увечары?

Цяжка несці жыццё: не стройце з сябе такіх здалікатненых! Усе мы — мілыя, цягавітыя аслы і асліхі.

Што супольнага ў нас з ружыным бутонам, які трапеча, калі на яго ападзе кропля расы?

Праўда: мы любім жыць, але не таму, што прывыклі жыць, а таму, што прывыклі любіць.

У любові заўсёды ёсць нешта шалёнае. Але ж заўсёды ёсць і нешта разумнае ў шаленстве.

І нават мне, хто дабром прымае жыццё, здаецца, што матылькі і мыльныя пузыры, альбо на іх падобныя людзі, найбольш ведаюць шчасце.

Гэтыя лёгкія, дурныя, далікатныя і рухавыя душы, і тое, як яны пырхаюць, даводзяць Заратустру да слёз і песняў.

Я паверыў бы толькі ў такога бога, які ўмее скакаць.

І калі я глядзеў на свайго д'ябла, я знайшоў у ім сур'ёзнасць, грунтоўнасць, глыбіню і ўрачыстасць; гэта быў Дух Цяжару, праз яго ўсё падае.

Забіваюць не гневам, а смехам. Устаньце, давайце заб'ём Дух Цяжару!

Я навучыўся хадзіць: з таго часу я дазваляю сабе бегаць. Я навучыўся лётаць: з таго часу не трэба, каб мяне штуршком зрушвалі з месца.

Цяпер я лёгкі, цяпер я лётаю, цяпер сябе бачу пад сабою, цяпер нейкі бог скача ўва мне.

Так сказаў Заратустра.

Пра дрэва на гары

Заратустрава вока змеціла, што адзін хлопец пазбягае яго. І вось ён, калі аднаго разу ўвечары ішоў гарамі вакол горада, які называўся Пярэстая Карова, раптам убачыў гэтага хлопца; той сядзеў, прыхіліўшыся да дрэва, і стомленымі вачыма глядзеў у даліну. Заратустра дакрануўся да дрэва, каля якога сядзеў хлопец, і сказаў:

«Калі б я захацеў страсянуць гэтае дрэва рукамі, я не змог бы.

А вось вецер, які мы нават не бачым, тузае яго і гне, куды хоча. Найгорш нас гнуць і тузаюць нябачныя рукі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x