Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але гэтая птушка зладзіла ў мяне сваё гняздо, таму я люблю і шчыра пешчу яе, і цяпер яна ў мяне выседжвае залатыя яечкі».

Так ты павінен заікацца і хваліць сваю цноту.

Калісьці цябе вярэдзілі палкія шалы, і ты называў іх ліхімі. А цяпер ёсць адны толькі цноты: яны выраслі з тваіх шалаў.

Ты ўклаў сваю найвышэйшую мэту ў гэтыя шалы, паклаў яе ў сваё сэрца: радасцямі і цнотамі зрабіліся яны цяпер.

Хай ты з роду запальчывых, альбо з пахацінцаў, альбо з фанатыкаў, альбо з помслівых — усё-такі, урэшце, усе шалы твае ператварыліся ў цноты і ўсе твае дэманы ў анёлаў.

Калісьці трымаў ты дзікіх сабак у сваіх сутарэннях: і вось — у галасістых птушак яны абярнуліся.

З труцізны сваёй ты згатаваў сабе бальзам: ты даіў карову журбы — а цяпер п'еш салодкае малако з яе вымя.

І нічога ліхога з цябе больш не вырасце, хіба што зло, якое ўзнікае з барацьбы тваіх цнотаў.

Браце мой, калі шчасце з табою, дык у цябе толькі адна цнота, і не больш: тады табе лягчэй, ісці цераз кладку.

Пачэсна мець многа цнотаў, але гэта — цяжкая доля; і многія выпраўляліся ў пустыню і мярцвілі сябе, бо стамляліся быць вайной і рысталішчам сваіх цнотаў.

Браце мой, ці ж гэта не ліха — войны і бітвы? Аднак гэтае ліха патрэбнае, як патрэбныя зайздрасць і недавер, і паклёп паміж тваімі цнотамі.

Зірні, — як кожная цнота прагне найвышэйшага: яна патрабуе ўсяго твайго духу, каб ён стаў яе вешчуном, яна хоча ўсёй тваёй сілы ў гневе, любові, нянавісці.

Кожная цнота раўнівая, а рэўнасць — жахлівая рэч. І цноты могуць гінуць ад рэўнасці.

Ахоплены яе полымем, нібы скарпіён, цаляе ў сябе сваім джалам.

О, браце мой, ці ж ты не бачыў, як цнота кляне і джаліць сябе?

Чалавек — гэта нешта, што трэба адолець: і таму ты павінен любіць свае цноты, бо праз іх ты загінеш…

Пра бледнага злачынцу

Вы не хочаце забіваць, пакуль жывёла не стане на калені, вы, суддзі і ахвярныя разнікі? Бачыце, бледны злачынец кіўнуў: у вачах у яго вялікая пагарда.

«Маё «Я» — нешта, што трэба адолець: маё «Я» — прычына вялікай пагарды да чалавека», — кажуць вочы ягоныя.

Тое, што ён сам судзіў сябе, было ў яго найвялікшай хвілінай: не дацца ж упасці ў Ніжэйшасць таму, хто ўзвысіўся!

Няма іншага збавення, акрамя хуткай смерці таму, хто так пакутуе ад самога сябе.

Суддзі, са спагады павінны вы забіваць, а не з помсты і, забіваючы, думаць, каб жыццё апраўдала вас!

Мала толькі замірыцца з тым, каго вы караеце смерцю. Хай будзе ваш смутак любоўю да Звышчалавека: так апраўдаеце вы працяг вашага жыцця!

«Вораг», — павінны сказаць вы, а не «ліхадзей»; «хворы», — павінны сказаць вы, а не «мярзотнік»; «шаленец», — павінны сказаць вы, а не «грэшнік».

А ты, акрываўлены суддзя, калі б ты надумаў уголас выказаць тое, што ўчыніў ужо ў думках, кожны закрычаў бы: «Далоў гэты бруд і ядавітага гада!»

Але адно — думка, але другое — учынак, але трэцяе — вобраз учынку. Паміж імі не круціцца кола прычыны.

Нейкі вобраз зрабіў бледным гэтага бледнага чалавека. Ён быў нароўні з учынкам сваім, учыняючы яго; але ўчыніўшы, не вынес вобраза ўчынку свайго.

З гэтага часу толькі злачынцу, які ўчыніў злачынства, пачаў ён бачыць у сабе. Шаленствам я называю гэта: выключэнне зрабілася ў яго сутнасцю.

Праведзеная рыса зачароўвае курыцу; удар, які ён нанёс, зачараваў яго бедны розум. Шаленствам пасля ўчынку я называю гэта.

Слухайце, суддзі! Ёсць яшчэ й іншае шаленства — гэта шаленства перад учынкам. Не, зусім не дастаткова глыбока ўпаўзлі вы ў гэтую душу!

Так кажа акрываўлены суддзя: «Навошта забіў гэты злачынец? Ён хацеў абрабаваць!» А я вам кажу: душа ягоная прагнула крыві, а не рабунку: ён прагнуў шчасця нажа!

Але слабы розум не ўмясціў у сабе гэтага шаленства і пераканаў яго. «Ах, няма ладу што — кроў! — казаў ягоны розум, — прынамсі, можна шчэ і абабраць! Адпомсціць!»

І паслухаўся ён свайго слабога розуму і яго развагаў, свінцом яны леглі на плечы ягоныя, і вось, забіваючы, ён яшчэ й абабраў. Бо яму не хацелася, каб было брыдка за сваё шаленства.

Цяпер свінцовым цяжарам ляжыць на ім віна, а яго розум зноў нерухомы, спаралізаваны і цяжкі.

Калі б толькі ён мог страсянуць галавой, скінуў бы той цяжар; бо хто яшчэ можа страсянуць галавой?

Што ж такое гэты чалавек? Куча хваробаў, якія праз ягоны дух лезуць у свет, — там яны хочуць знайсці сваю здабычу.

Што ж такое гэты чалавек? Клубок ядавітых гадзюк, якія заўсёды ў разладзе паміж сабою, і вось яны распаўзаюцца па свеце, шукаючы спажывы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x