Кастусь Акула - Людзі й людзі...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Людзі й людзі...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1984, ISBN: 1984, Издательство: Пагоня, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі й людзі...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі й людзі...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Людзі й людзі... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі й людзі...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спытайцеся сяньня Янку Бруцкага дзе ён падзеў свайго бацьку, які разам з сынам пакінуў бацькаўшчыну, пасьля жыў у Мантрэалі. Іншыя бацькоў з паняволенай бацькаўшчыны на волю выцягваюць, радні памагаюць… Ня Бруцкі… Ён старога чалавека, якому памагаць не хацеў, назад на радзіму выпхнуў. Нажаль, нам няведама, што далей зь ім сталася.

Так з родным бацькам зрабіў чалавек, які публічна пагражаў некаторым суродзічам: — Я вас усіх перад сабой яшчэ на калені пастаўлю!

Пасьля стагодзьдзяў каляніялізму, калі Афрыка прачыналася да вольнага жыцьця, на паверхні яе зьявілася маса дыктатараў. Некаторыя зь іх дзеялі катэгорыямі каменнага веку. Іды Амін не паўстаў зь нічога.

Беларуская праваслаўная эміграцыя, побач выдатных пастыраў, як архіяпіскапаў Васіля й Мікалая, дзякуючы цёмным махляром, дала нам і Бруцкага…

… адзін жыве і сьлед пакіне,
другі жыве, каб насьлядзіць.

* * *

У маю хату на вуліцы Клінтан у Тароньце ў канцы верасьня 1951 году завітаў чалавек, што гаварыў ціхім і памяркоўным голасам і, ветліва спытаўшыся, ці тут жыве Акула, прадставіўся: Міхась Мацукевіч.

З гутаркі выявілася, што нашы ваенныя сьцежкі перасекліся ўжо некалі ў абозе каля Тэрсо, на самым чубку паўночнай Шатляндыі, каля Аркнейскіх астравоў. Ён быў там у адзьдзеле Першага корпусу, а я адно на два тыдні затрымаўся падарозе ў Італію. У гутацы згадалі частыя, што іголкамі з боку Ісляндыі секлі, ліўні, бясконцую золь, надакучлівыя, — калі ледзь на нагах супраць іх устоіш, — вятры, ды гразь, ад якой нідзе й ніколі, здавалася, ратунку ня знойдзеш.

Такія згадкі ўжо завязалі нейкі наш супольны вузел, хоць у тым, праклятым жаўнерамі, Тэрсо, не ўсьміхнулася нам і не дала пазнаёміцца доля. Мой госьць гаварыў павольна, быццам ашчаджаў свой моўны запас словаў. Калі прыйшла гутарка пра будучыню, ён сказаў, што мае намер ехаць у ўкраінскую духоўную сэмінарыю ў Вініпэг, каб там на сьвятара вывучыцца.

Я крыху зьдзівіўся, мусіць, таму, бо ніколі ў жыцьці ня меў нагоды сустрэць чалавека, які ўжо цьвёрда пастанавіў і сьведама йшоў на службу Богу. Бязумоўна, як аднаму зь ініцыятараў арганізаванага беларускага жыцьця ў Канадзе, мне ўжо раней даводзілася гаварыць і думаць пра патрэбу тымчасам мясцовае праваслаўнае парафіі. Некалі ў памешканьне на вуліцы Квін, ці, як мы называлі, - Беларускае Палесьсе, — з сынамі зьявіўся сьвятар Мігай, каторы й цікавіўся магчымасьцю закладзінаў праваслаўнае парафіі. Прыгадваю, што яму надта карціла ведаць, ці многа ёсьць тут нас, праваслаўных, ці парафія змагла-б даць яму ўтрыманьне. Сьвятарова турбота пра забяспечаньне сабе кавалка хлеба мяне адразу насьцярожыла. Прапанаваў я, што памагу зрабіць кантакты з праваслаўнымі Беларусамі, перадусім сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады, якое тады ўжо існавала, але на забяспрчанае ўтрыманьне, мусіць, трэба будзе пачакаць.

— Улівайцеся ў нашу грамаду, — сказаў я сьвятару Мігаю, — будзем разам арганізаваць праваслаўную парафію (я меў на думцы аўтакефальную), а там пасьля, калі будзе парафіянаў даволі, могуць даць вам і ўтрыманьне.

Памятаю, што сьвятар Мігай, — родам дзесь з Палесься, і ягоныя два сыны (адзін юнак, а другі ў дваццатых гадох) выйшлі ад мяне рашчараваныя й доўга нічога я ад іх ня чуў. Тая сустрэча насьцярожыла мяне да праваслаўнага клеру, тым больш, што ў галаве сядзелі сьвежыя згадкі пра "папоў", якія на паняволенай Бацькаўшчыне праводзілі рэлігійную палітыку Масквы.

Вось чаму я быў крыху зьдзіўлены Мацукевічам, якому, паводле выгляду, пераскочыла трыццатка. Сумленнасьцю сьвяціліся ягоныя вочы, калі гаварыў пра намеры пайсьці на службу Богу, пра арганізацыю парафіі, якая-бы належала да Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне.

Міхась Мацукевіч, сьціплы паляшук, не прасіў у нікога з нас помачы на навуку ці ўтрыманьне. Мы пажадалі яму посьпехаў у навуцы й прасілі, каб пасьля высьвячэньня на сьвятара, вярнуўся да нас у Таронта, каб будаваць новую парафію БАПЦ. Ён не абяцаў сьпяшацца, бо хацеў поўнасьцю й грунтоўна закончыць навуку дзеля таго, як мы дагадаліся, каб у будучыні мець дзьверы ў вышэйшы духоўны сан адчыненыя. Ён і запраўды за цэлы час навукі ў Вініпэзе не прасіў у нікога грашовай помачы, а ўжо пасьля высьвячэньня, працуючы на хлеб, як і кажны з нас, на таронцкім прадпрыемстве, сам і даўгі за навуку сплаціў.

Памятаю, што яшчэ падчас завязі беларускага нацыянальнага арганізаванага жыцьця ў Канадзе, калі ўжо выявілася першая актыўная група — Акула, Пітушка, Пашкевіч, — а пасьля далучыліся Валер'ян Навіцкі, Мікола Ганько й Алесь Грыцук, мы часта разважалі пра тое, што рабіць, каб ня даць беларускім "лягерным спорам" ці палітыканству перакінуцца сюды, за акіян. Якія-ж мы былі наіўныя!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі й людзі...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі й людзі...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Людзі й людзі...»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі й людзі...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x