Кастусь Акула - Людзі й людзі...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Людзі й людзі...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1984, ISBN: 1984, Издательство: Пагоня, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі й людзі...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі й людзі...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Людзі й людзі... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі й людзі...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На працягу гадоў мне давялося адведаць амаль усе асяродкі нашае эміграцыі, бываць у праваслаўных і каталіцкіх беларускіх сьвятынях, слухаць малітвы й пропаведзі розных сьвятароў. І магу з абсалютным перакананьнем сказаць, што айцец Мацукевіч, а сяньня першы ярарх БАПЦ, па шчырасьці сваіх малітваў да Бога стаіць на адным із самых перадавых месцаў. Чалавек высокай годнасьці й беззаганнае духовае чысьціні, ён нідзе так, як у эмацыянальна-насычанай малітве вёў і вядзе цябе перад аблічча Бога. У іншых сьвятароў бывае нешта падобнае, адылі ня тое. Чуеш нейкую дозу акторства, штучнасьці; ня тое, што ў архіяпіскапа Мікалая. У эмоцыі голаснай малітвы пры аўтары ёсьць свая веліч і яна, як ведама, ёсьць двух родаў: адна нагадвае тое, што чуеш із тэатральнае сцэны, іншая-ж ідзе з глыбіні сэрца, ад душы. Гэткае вось, апошняе, я заўсёды чуў і адчуваў, цешачыся, у малітвах архіяпіскапа Мікалая.

Наш цяперашні галава Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ніколі ня вучыўся беларускай мове ў школе, а веды, якія мае й стала яшчэ ўзбагачае, здабыў саматугам тут, на эміграцыі. Усё-ж яму, на жаль, далёка да аратарскіх здольнасьцяў высокаадукаванага архіяпіскапа Васіля (Тамашчыка). Дый тут, калі на яго моўнай ніве знойдзеш якую сьвірэпку ці іншую гірсу, на помач яму прыбягае крыштальная шчырасьць і сумленнасьць, нязьменная вера ў Усявышняга. Яна, як чыстае й незаменнае зярно, падае на ніву духова скамплікаванае, хоць і матар'яльна забясьпечанае будзёншчыны, дае свае плёны.

Праца архіпастыра БАПЦ на эміграцыі нялёгкая. Апроч духоўных абавязкаў, проста саматугам, — бо-ж няма кваліфікаване помачы, — яшчэ мусіш мора часу аддаваць і на звычайную гаспадарку, значыцца адміністрацыю. Да гэтага даходзіць і рэлігійная рэпрэзэнтацыя. На перашкодзе, як канкрэтна відаць гэта на прыкладзе Таронта, стаяць і вялікія адлегласьці. Гэтта-ж пад бокам (усяго 400 км у адзін бок! — добрае "пад бокам") і парафія ў Дэтройт, якой ніколі на сьвятароў не вязло. Туды трэба паехаць прынамся раз на месяц. Калі-ж усе іншыя амэрыканскія парафіі зь япархіі мітр. Андрэя папрасілі, каб іх пад сваю апеку ўзяў, архіяпіскап Мікалай аніяк адмовіцца ня мог. Дый ці часу толькі гэта ўсё вымагае? Сьвятары без фаховай падрыхтоўкі, непатрэбныя інтрыгі, зьбянтэжаньне вернікаў, - вось галоўнае. А гэтта, дзякуючы нашым махляром-"аятолам", прыйшоў галоўны крызіс, — пацягнулі парафіі ў чужыя суды. Колькі духовай моцы трэба, каб ня толькі вытрываць, але яшчэ рэгулярна працаваць! Дзіва, што навокал шмат чаго занядбана, недароблена!

Архіяпіскап Мікалай знайходзіў час, каб яшчэ займацца зьбеларушчаньнем малітвы. Ён улажыў выданы пасьля "Службоўнік". А якая пры гэтым маса працы. Ён далей прадаўжае працаваць над зьбеларушчаньнем слова Божага, каб лягчэй даступнае народу был. Згодна кваліфікаванае ацэны спэцаў, а такія, спадзяемся, неўзабаве прыйдуць, — магчыма ў тым беларушчаньні будзе шмат недахопаў, але-ж і сам архіяпіскап Мікалай уважае сваю працу як спробу, як пачатак працэсу.

Слугі Божыя арганізавалі й тлумачылі слова Божае на працягу стагодзьдзяў; яны шліфавалі й апрацоўвалі яго ў зацішшы манастыроў, клікалі на помач выдатных моваведаў, здабывалі апрабацыю зь перадавых мазгоў зь філялёгіі й багаслоўя. А гэтта ў нас усё трэба амаль літаральна на калене рабіць.

Архіяпіскап Мікалай і рызыкуе. Вунь у скромнай рэцэнзіі на "Службоўнік" як ужо напаў на яго адзін артадаксальны няўмека! Вядома-ж, куды лягчэй трымацца ўцёртае славяншчыны!

Божа мой, як далёка адсталі нашы людзі! Адзін такі добры чалавек, што жыве ў даволі вялікім і незарганізаваным беларускім асяродку, дзе былі ўсе нагоды мець сваю парафію БАПЦ, тлумачыў мне чаму ён і ягоная сям'я наведваюць расейскую царкву: — Мы-ж, сам ведаеш, як удома… Так маліліся нашы дзяды, бацькі… Такая царква ў нас была…

Што такому скажаш? Хіба, паехаўшы далей назад і разглянуўшыся шырэй, прыгадаць яму, што нашы дзяды ці прадзеды ў прыгоне некалі былі? Дык чаму-ж і цябе ў прыгон ня цягне?

Жыцьцё… Узьлёты й ўпадкі, узвышшы й нізіны. Можа з адлегласьці часу войстрыя зарысы сьціраюцца, можа лягчэй сёе ды тое падвесьці пад агульны назоўнік, ды засесьці за вялікі круглы стол калі не адным з судзьдзяў, дык прынамся сябрам "журы", дый мо кудт лягчэй, пры гэтым калупаючы ў носе, разважаць на тэму: "як-бы было добра, каб…".

А як-жа цяжка ў паходзе, калі жыцьцёвы багаж муліць табе плечы, калі "цемра засьціць вочы", калі ты ў нейкай лагчыне-ўпадзіне, не спасьцяражэш далейшага небакраю, ды ў якой ухабіне наткнешся на патарчаку-выварацень! А навокал нярэдка дзікае гігіканьне ды падтруніваньне…, гарлапаны-гэроі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі й людзі...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі й людзі...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека
Уладзімір Арлоў - Адкуль наш род
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Людзі й людзі...»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі й людзі...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x