Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вышэйшыя чыны ўваходзілі па адным, дакладвалі, як ідуць справы, слухалі ўказанні і адыходзілі ўбок. Такім чынам, зала паступова папаўнялася і да канца аўдыенцыі, перад забаўнай часткай, была поўная да адказу.

Прыходзіў Горны Грыф, галоўны філосаф, а таксама намеснік Паўднёвых абласцей, якога жартам называлі проста Гэ-Гэ. У яго было нямала заслуг, што адзначалася ў спецыяльных Улажэннях, у адным з якіх, у прыватнасці, гаварылася, што гэтага мужа трэба ў далейшым называць «Грыфус Мантанус Прэдзітус» [29] Грыф горны, таленавіты (лац.). . Ён быў павольны і спакойны, тым не менш лічыўся карысным членам птушынага сената, прыемным субяседнікам, а акрамя таго, даводзіўся Яго Недаступнасці далёкім сваяком. Гэ-Гэ ўваходзіў, кланяўся і пачынаў гаварыць пра тое, што ўсё зямное праходзіць і ўсялякае мітусенне — доказ слабасці жывых; не праходзяць толькі мудрасць і сіла Вялікага.

— Вера ў светлы і мудры вобраз уладара, у бязмежную яго справядлівасць і клопаты выклікае ў падданых бадзёрасць духу. Гэта вось і ёсць маральная аснова, Ваша Недаступнасць, гэта вось і паказвае кожнаму сваё месца і становішча, таксама як і сферу і меру ўжытку здольнасцяў. І гора таму, хто забудзецца пра сцежку, якая яму вызначана. Бо справядлівасць і цудоўнае заўсёды перамогуць — ваша крыло гэтаму сведка, Ваша Недаступнасць. Каб не быць галаслоўным, заўтра ж я пакажу вам, Ваша Недаступнасць, новы трактат...

Прылятаў Спрытны Каршун — першы сувязны. Ён імкліва падбягаў да трона, кланяўся і дакладваў што-небудзь важнае, што лічыў адпавядаючым настрою ўладара. Потым ён станавіўся побач з Гэ-Гэ і, яшчэ не аддыхаўшыся, пачынаў нешта шаптаць яму, але той, як правіла, ужо беспрабудна спаў.

Прылятала Вялікая Княгіня Сава, загадчыца складамі. Заікаючыся і папраўляючы акуляры, яна так блытана і таропка сыпала лічбамі, што Старому Сарычу даводзілася выразна паўтараць за ёй, інакш бы ўладар нічога не зразумеў.

Завітваў Пануры Філін, старэйшы пажарнік. Ён запэўніваў, што пажараў нідзе няма і меры супроць узнікнення гэтакіх увесь час прымаюцца.

Уваходзіў Зоркі Кондар, наглядчык рэсурсаў, маляваў шырокую карціну стану матэрыяльна-харчовага становішча; як заўсёды, ён не мог устрымацца ад крытыкі ў адрас Вялікай Княгіні.

— Склады не праветрываюцца, Ваша Недаступнасць, дзіркі ў падлогах не забіваюцца, што робіцца, як я думаю, з мэтай развядзення мышэй для асабістых патрэб яе блізарукасці...

Разам з'яўляліся Верны Сапсан і Адданы Крэчат, адпаведна старшыні Першай і Другой канцылярый, якія загадвалі метэаралогіяй і турызмам.

Уваходзілі і заляталі яшчэ доўга. Але вось аб'яўляўся перапынак, і цяпер наведвальнікам дазвалялася гучна размаўляць, шчабятаць, клекатаць, шыпець і свістаць, а таксама звяртацца да Яго Недаступнасці з важнымі пытаннямі і прапановамі. І потым пачыналася другая, неафіцыйная частка прыёму.

Залятаў Элегантны Сокал-Каршачок, ахоўнік мастацтва, прыводзіў сябе ў парадак, прыгожа падыходзіў да трона і гаварыў што-небудзь прыемнае.

З паветра прыплыў Важны Бусел, першы захавальнік навін, станавіўся адразу ўбаку і, калі яго пра нешта пыталіся, адказваў жэстамі, так што немагчыма было адрозніць «так» ад «не». Другі ж захоўнік навін, Спрытная Сарока, ужо з парога пачынала такую траскатню, што яе адразу даводзілася хапаць пад крылы, адцягваць у самы дальні кут і там паіць сокам, каб канчаткова не зарапартавалася.

З'яўляўся Бадзёры Страўс, галоўны фізкультурнік; Нясмелы Пелікан, заканадаўца мод; Задуменны Журавель, міністр уяўлення. І, нарэшце, выступаў Жвавы Певень, старэйшы весялун, празваны, як і Гэ-Гэ, жартам, Пэ-Пэ. І ў зале рабілася цесна і шумна, сур'ёзныя справы адыходзілі на другі план — пачыналася гулянка. Пэ-Пэ гойсаў усюды, прыдумваючы на хаду гульні і анекдоты, складаў жарты, заводзіў арагоды; гэта значыць, стараўся на ўсю моц, каб ніхто не сумаваў. Грымеў смех, гучалі ўрачыстыя «ўра» і «брава». А магутны Арол між тым слухаў Ціхага Дзятла, які сядзеў у ценю яго крыла на падлакотніку трона і прывычна выстукваў сваёй доўгай дзюбай нешта ўмоўнае, зразумелае толькі яму і яго пану.

Але вось адчыняліся бакавыя дзверы, і ў суправаджэнні стройных дзяўчат-соек уваходзіла жонка Магутнага Арла — Прыгожая Галубка. Яна прыветліва ўсміхалася свайму ўладару, стрымана адказвала на паклоны царадворцаў і гасцей; каля залатога трона ўстанаўлівалі маленькі срэбны тронік, дзяўчаты-сойкі падсаджвалі на яго сваю пані і станавіліся за яе спіной паўколам. Гэта быў апагей свята.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x