Кир Булычев - Выкраданне Чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Кир Булычев - Выкраданне Чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне Чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне Чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выкраданне Чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне Чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кір Булычоў

Выкраданне Чарадзея

1

Хата спадабалася Ганне яшчэ здалёк, калі яна ішла запыленаю сцежкай уздоўж платоў, у зацені каранастых ліпаў, міма пасівелага ад старасці калодзежнага зруба, — ад моцнага парыву ветру ланцуг бразнуў аб пагнёную бакавіцу вядра… куры мітусліва ўступалі дарогу, як бы наракаючы на чалавечае нахабства… певень збочыў па-страявому, захоўваючы мужчынскую годнасць… бабулі, што сядзелі радком на прызбе, аднолькава прывіталіся і доўга глядзелі ўслед… вуліца была шырокая, раз'езджаная грузавікамі дарога вілася пасярод яе, як рэчка па даліне, парослай трыпутнікам і мяккай мурожнай травою.

Хата была яшчэ моцная, пад бляшаным, калісьці чырвоным дахам. Яна стаяла наводшыбе ад вёскі, на тым баку амаль перасохлага ручая.

Ганна спынілася на мастку, што перакінуўся цераз ручай: два бервяны, да іх прыбітыя ўпоперак дошкі. Побач брод — неглыбокая лужына. Дарога перасякала гэтую лужыну і ўпіралася ў расчыненыя насцеж дзверы пустога шэрага хлява з бярвенняў. Ад мосціка пачыналася сцежка, прабягала каля хаты і вілася па зялёным схіле пагора, да пляскатай вяршыні, якая была густа акрыта шапкаю цёмных дрэў.

Цётка Магда растлумачыла дарогу дакладна, дый сама Ганна з кожным крокам пазнавала вёску, дзе пяцігадовай дзяўчынкай дваццаць гадоў таму прабавіла лета. Да яе вярталася забытае адчуванне спакою, адлучнасці, гармоніі жытнёвага поля, лопуху, пышнага воблака над гаем, лязгату ланцуга ў калодзежы і сілуэта каня на зялёным схіле.

Плот пахіліўся, некалькі штыкецін выпала, паўз іх парасла крапіва. Кусты парэчак пад фасадам на тры акны, якія былі ўпрыгожаны некалі блакітнымі ліштвамі і прычыненыя аканіцамі, разрасліся і здзічэлі. Хата была адзінокая, яна сумавала без людзей.

Ганна адсунула ржавую засаўку веснічак і паднялася на ганак. Паглядзела на вёску, якую толькі што мінула. Вёска цягнулася ўздоўж ракі, і лес, які аддзяляў яе ад чыгуначнага раз'езда, адступаў ад ракі шырокай дугой, вызваліўшы месца для палёў. Затое з другога берага ён падыходзіў да самай вады, нібыта ў лесе ялінам было цесна. Адтуль цягнула халодным ветрам, і было відаць, як ён прабягае Вятлу, тысячай малюсенькіх ног узрываючы люстэрка ракі і разгойдваючы паласу прыбярэжнага чароту. Гул лодачнага матора вырваўся з-за вугла хаты, і лодка, якая сядзела нізка кармой, распілавала хвастом пены букалічныя сляды ветру. У лодцы сядзеў белабароды дзед у дажджавіку і сінім капелюшы. Нібы адчуўшы позірк Ганны, ён аглянуўся, і хоць яго твар з такой адлегласці здаваўся толькі бурай плямаю, Ганне падалося, што стары асуджае яе прысутнасць у пустой хаце, якой наканавана адзінока дажываць свой сіратлівы век.

Пустое жытло заўсёды выглядае сумна. Бочка на ваду каля парога рассохлася, з яе тырчалі пакінутыя некім граблі, каля сабачай будкі з праваленай стрэшкай на саржавелым ланцугу ляжаў гнілы ашыйнік.

Ганна доўга корпалася з замком, і калі ён нарэшце паддаўся, дужка сярдзіта выскачыла з круглага цельца, і дзверы адчыніліся туга, нібыта хтосьці прытрымліваў іх з сярэдзіны. У сенцах панавала нежылая затхласць, сонечны прамень з акенца пад столлю пранізваў застаялае паветра, і ў промні гэтым мітусіліся ўзнятыя пылінкі.

Ганна адчыніла дзверы ў цёплую палавіну. Дзверы былі абабітыя рудою цыратаю, а ўнізе іх адтуліна была застаўлена дошчачкаю, каб кошка магла выйсці, калі ёй уздумаецца. Ганна прыгадала, як сядзела на кукішках, зайздросцячы цётчынай чорнай кошцы, якой дазвалялася гуляць нават ноччу. Успаміны абарваліся, як мелодыя званочка, калі яго хутка прыкрыць далонню. На падаконніку ў малочнай бутэльцы стаяў букет папяровых кветак. З-пад прагнёнай канапы выбегла мыш-палёўка.

Адагнуўшы цвікі, Ганна расчыніла аканіцы, вокны, потым пайшла ў кухню, што была аддзелена ад жылога пакоя перагародкаю, якая крыху не даходзіла да столі, адчыніла акно і там. Ад святла запусценне стала яшчэ больш выразнае. У чорнай пашчы печы Ганна знайшла таз, у кутку пад чорнымі абразамі — анучу.

Нанасіўшы з рэчкі вады — здзічэлыя яблыні ў садзе разрасліся так, што даводзілася прадзірацца цераз галлё, — і вымыўшы падлогу, Ганна паставіла ў бутэльку букет рамонкаў, а папяровыя кветкі занесла да бажніцы. Яна зусім не стамілася — гэтая звычайная праца прынесла прыемнае задавальненне, а свежы пах мокрай падлогі адразу ж выгнаў з хаты саладкаваты пах пылу.

Адну з прывезеных з сабою прасцін Ганна паслала на стол у вялікім пакоі і расклала там кніжкі, паперу і розныя туалетныя прылады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне Чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне Чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне Чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне Чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x