Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не будзем затрымлівацца на ўсіх калдобінах яе падарожжа. Выбіраць правільны напрамак ёй дапамаглі падслуханыя размовы іншых жыхароў падводнага царства; часам яна нават адважвалася распытаць пра дарогу. Але самае галоўнае: яна ж разумела мову дафній, не магла яе забыцца, як ні старалася, і цяпер яна ёй ах як спатрэбілася. Дафніі, вядома, языкатыя: заўсёды ў іх нейкія дыспуты і абмеркаванні, заўсёды — плёткі і крыватолкі пра таямнічыя воды, незвычайныя здарэнні і іншае глупства; і ў большасці выпадкаў яны не маюць ніякага ўяўлення аб тэме размовы. Белая Рыба непрыкметна прыстройвалася дзе-небудзь поблізу і лавіла кожнае слова і такім чынам даведвалася пра шмат карысных дробязей. Яна слухала чарговую дыскусію, а потым яе ўдзельнікаў з'ядала і плыла сабе далей. Аднойчы, напрыклад, дафніі гаманілі пра тое, што нібыта недзе ў невядомых краях таксама жывуць дафніі, ды толькі, бачыце, карычневыя. Жывуць яны, значыцца, у лужыне каля пня — уяўляеце сабе?! — і быццам даводзіцца ім туга: знішчаюць іх два лютыя Чорныя Жукі, ужо зусім, бедалагаў, мала засталося. І гэтак далей, і да таго падобнае...

Белая Рыба слухала, і нешта ёй прыгадалася — не асабліва прыемнае. І каб не псаваць нерваў, яна накінулася на шумны гурт і цалкам праглынула яго.

Іншым разам яна заўважыла жука, які ёй нешта дужа нагадваў. Яна і яго з'ела, але ён быў на рэдкасць каляны і нясмачны.

Так яна, урэшце, і дабралася да сваёй затокі.

10

Плацінавы Абруч быў на месцы. Ён сляпуча зіхацеў, а вакол стоўпілася такая колькасць разявак, што вада аж кіпела. Яны заўважылі Белую Рыбу і ў паніцы пачалі разбягацца; яна ўрэзалася ў самую гушчу, аглушальна чвякнула, вытрашчыла вочы і так гакнула хвастом, што чорная муць паднялася густым воблакам і ў ім, як у пекле, зніклі ўсе цікаўныя. Не трацячы часу, Белая Рыба падплыла да Абруча, дакранулася да яго і вымавіла:

— Хачу быць Шустрай Выдрай!

І адразу ж зрабілася ёю.

Не, яна не захацела ператварыцца ў Шчупака — ёсць істота, якой і Шчупак баіцца, і гэтая істота — Выдра.

З гэтага часу пачалася паласа дзівосных ператварэнняў былой Маленькай Дафніі. Па меры таго як яна рабілася больш моцнай і дасканалай, больш моцнымі і дасканалымі рабіліся яе жаданні. Яе жыццёвы вопыт няспынна ўзбагачаўся, запасіліся веды, розум. Пераходзячы з аднаго віду ў другі, яна, вядома, запамінала мовы, звычкі, схільнасці і такім чынам рабілася ўсё больш грозным праціўнікам ніжэйшых відаў, з якіх сама паходзіць. Ды і для сваіх яна была не менш небяспечнай, бо ведала больш, думала глыбей і, значыцца, была разумнейшая за іх.

Першы вывад, які яна зрабіла пасля некалькіх ператварэнняў, быў такі: у кожнага ёсць вораг больш дужы і лепш прыстасаваны да жыцця; але і ў гэтага ворага ёсць свой вораг, і ў таго — свой, і дзе канец — невядома.

І другі вывад зрабіла былая Дафнія: жаданням — мяжы няма: дасягнуўшы аднаго, адразу хочацца другога, новага, і гэта таксама бясконца. Калі высвятлялася, што нехта дужэйшы за яе, яна неадкладна займала яго месца. І не толькі не хацела залежаць ад каго-небудзь або кагосьці баяцца — яна ўжо не мірылася і з роўнымі сабе.

А вось і трэці вывад: немагчыма ўявіць нічога больш вартага жалю і ўбогага, як тая Старая Дафнія, якая першая знайшла Плацінавы Абруч...

Яна па чарзе перабывала ў ролі Шыпучай Змяі, Змрочнай Пантэры, Раз'юшанага Вепра, Клыкастага Воўка і іншых ролях. Потым: нарэшце ператварылася ў Грознага Мядзведзя, бо ў трох краях не было нікога больш магутнага і грознага, чым ён. Але толькі першы час яна адчувала задавальненне ад становішча Грознага. Бо калі і Мядзведзь — мяжа, дык гэта вельмі сумна. Што бегае за мяжой?..

Так ён, цар лесу, і блукаў па гарах і далінах, і не давала яму супакою думка: што далей?

11

Тры ноблы, паведамляе нам далей зачараваны Пасвячоны, спакойна глядзелі на экран.

— Якая алагічная эвалюцыя, — нарэшце сказаў Першы. — Не, гэта не нашы лоны, нічога нават прыблізна падобнага няма.

— Што мы ўжо адзначылі, — адклікнуўся Другі.

— Ты, выходзіць, лічыш, — звярнуўся Настаўнік да Першага, — што калі б гэта былі нашы лоны ці падобныя да нашых, то яны эвалюцыянавалі б у нас?

— Так, не думаў, што стары Спіу так звязаў цябе, — весела заўважыў Другі.

Першы сумеўся.

— Даўно... У першыя гады Студыі... Адным словам, тады я патаемна раскруціў лонаў. Настаўнік! Яны вымерлі! Нашы лоны вымруць!

— Мабыць, ты карыстаўся недасканалым, вучнёўскім эльвентарам, — спакойна прамовіў старшы. — Гэта так?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x