Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
***

Дэсантны шлюп — іглакол, на жаргоне асаў, — павольна аддзяліўся ад ажурнага цела Станцыі і срабрыстай кропляй стаў падаць у бездань. Сіні дыск Тартара здаваўся адтулінай у чорнай тоўшчы, а іглакол — паветраным шарыкам, што ўзнімаўся да неба з-пад зямлі.

Пакуль іх маленькі караблік вялі па энергапромню да Станцыі, Сташэўскі быў спакойны: збоку іх ніхто не мог убачыць і запеленгаваць. Але ў атмасферы яны маглі спадзявацца толькі на вопыт і ўменне пілота, і Сташэўскі міжволі паглядваў на Дыега Вірта, які з нядбайнай грацыяй прафесіянала сядзеў ля пульта.

У цеснай рубцы іглакола размясціліся разам чатыры чалавекі: сам Сташэўскі, Вірт, Малчанаў, што апраўдваў сваё прозвішча, і Грэхаў, які з цікавасцю назіраў за ходам спуску. Тое, што іх экспедыцыя — выратаваўчы рэйд, яго турбавала мала. Дакладней, турбавала, вядома, але за тры гады працы ў КАВС ён даўно прывык да заўсёднай рызыкі, чакання сутыкнення з невядомымі ці вядомымі сіламі прыроды, таму гэтая экспедыцыя была для яго звычайнай формай работы. Яго работы...

Грэхаў цяпер ведаў, што з таго часу, як Тартар быў адкрыты, мінула больш за год, але па-сапраўднаму вывучыць чужы свет за гэткі кароткі тэрмін людзі не змаглі: не шмат чаго ўбачыш з тысячакіламетровых арбіт, аўтаматы ж, акрамя вымярэння асноўных фізічных параметраў планеты, нічога больш не ўмелі. Да асэнсавання жыцця Тартара патрэбны былі працяглыя назіранні, назіранні прамыя і без пасрэднікаў. Праўда, спробы гэтыя пакуль у большасці заканчваліся выратаваўчымі аперацыямі накшталт гэтай. Хіба што меншага маштабу.

Шэсць сутак назад, калі Грэхаў яшчэ блукаў па Лесе Журбы на Чары, група вучоных і камунікатараў у колькасці сарака шасці чалавек накіравалася на ТФ-зоркалёце да аднаго з Гарадоў, найбольш загадкавых аб'ектаў Тартара, для дэталёвых даследаванняў. І вось ужо шэсць сутак залар з раёна пасадкі чуецца рэзкі голас аўтамата: «Увага! Выкідваю...» — маўчанне, доўгі скрыгат, трэск і зноў: «Увага! Выкідваю...» — маўчанне, скрыгат — і так без канца. Шэсць сутак запар людзі на Станцыі спрабуюць з дапамогай зондаў і тэлеробатаў разгледзець, што здарылася з караблём, спрабуюць, але беспаспяхова, наладзіць з ім сувязь. Здалёку калона карабля здаецца непашкоджанай і стаіць трывала, але яго нерухомасць трывожная, не з'яўляліся каля яго і перасоўныя лабараторыі, з дапамогай якіх меліся правесці даследаванні. Карабель не адчыняў люкаў, ператварыўшыся ў падабенства тых скал, каля якіх ён так дзіўна фінішаваў. Адзіным рухам у гэтым месцы быў рух «павуцін», якія чародамі кружылі вакол зямнога карабля. Дарма ўглядаліся ў мутны акіян атмасферы тэлезонды і чуйныя прыборы: у раёне пасадкі панавала дзіўная цішыня.

А ў іншых раёнах адзінага мацерыка Тартара ўсё было інакш: праносіліся над раўнінамі і адгор'ямі «цікаўнікі» — так чамусьці ахрысцілі даследнікі лятаючыя скалы; нетаропка плылі па сваіх загадкавых справах «павуціны»; у гарах з'яўлялася і доўга не знікала барвовае свячэнне; рэзка і незразумела мяняўся рэльеф знаёмай мясцовасці... Так, з вышыні ўсё гэта вельмі нагадвала актыўную цывілізаваную дзейнасць, пабудаваную па сваіх, невядомых людзям, законах...

— Крыўдна, што мы натыкаемся на раўнадушнасць... — не заўважыўшы, як загаварыў услых, вымавіў Грэхаў. Спахапіўшыся, змоўк.

— Што? — спытаўся Сташэўскі, паглядзеўшы на яго.

— Нічога, — прамармытаў Грэхаў, адчуўшы на сабе дапытлівы позірк Малчанава.

— Увага! — прамовіў з аператыўнага відэома інжынер сувязі Станцыі. — Дальнасць на мяжы. Далей пойдзе сваім ходам.

— Гатовы, — коратка кінуў Дыега Вірт, трымаючы руку над рэгулятарам кіравання. Шлем біякіравання ён ужо надзеў.

— Жадаю поспеху, — суха сказаў з суседняга відэома Кротас. — Пакуль яшчэ не позна, задавайце пытанні.

— Позна, — без усмешкі адказаў Сташэўскі.

— Старт! — энергічна вымавіў інжынер сувязі. — Выключаем поле.

Сташэўскі кіўнуў, і Дыега ўціснуў педаль уключэння ўласнага ахоўнага поля.

Цяжар хлынуў у целы людзей, не цяжар паскарэння, а нейкі дзіўны цяжар, што запавольваў рухі і думкі. Дыск планеты прысунуўся, хілячыся, набрыняў фіялетавым паўзмрокам і засланіў панарамны відэом з трох бакоў. Мільганулі і зніклі светлыя плямы, чаргуючыся з чорнымі праваламі, імклівыя бруі пранесліся побач, потым іглакол працяў нешта шэра-блакітнае, і людзі як быццам аслеплі.

Дыега сказаў кароткае энергічнае слоўца, раскірэчыўся над пультам, і відэомы сталі відушчыя. Цвёрдае і заплямленае белым, ляцела на людзей фіялетавае поле, закружылася каруселлю, мільгануў і прапаў нейкі знаёмы сілуэт, і звонкім ударам абарваўся раптам рух. Запанавалі цішыня і нерухомасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x