Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— ...атмасфера: вадарод, семдзесят тры працэнты, гелій, пятнаццаць, кісларод, азот, неон, аргон... (відаць, ужо дадзеныя па планеце). Пароды мацерыка... (гэта потым). Акіяны (...таксама потым). Так, вось яно, галоўнае... Утварэнні, як мяркуецца, штучнага тыпу, названыя Гарадамі. Актыўнае жыццё ў насычанай радыяцыяй атмасферы... Гіпотэза ўніверсаліста Сергіенкі: негуманоідная цывілізацыя. Гіпотэза ўніверсаліста Гілкоўскага: супольнасць гнотабіёнтаў — арганізмаў ці калоній арганізмаў, якія жывуць у поўнасцю вядомых і кантралюемых варунках...

Далей прачытаць запіс Грэхаву не ўдалося. Карабель выйшаў на сілавую падушку стартадрома доследнай Станцыі, і па адсеках пайшоў пявучы сігнал адбою гатоўнасці. Пакуль рупныя гномікі — робаты тэхнічнай службы — правяралі корпус карабля і рухавікі на астаткавую дэфармацыйную няўстойлівасць, ён разглядаў планету ў перыскоп без оптыкі. З вышыні Станцыі яна здавалася пушыстым палевым эліпсоідам з крыламі жамчужнага зіхцення — там, дзе нябачнае зараз свяціла асвятляла атмасферу; Станцыя якраз праходзіла над начным бокам Тартара. «Змрачнаватая назва для планеты», — падумаў ён мімалётна.

— Экіпажу на выхад! — вымавіў дынамік гучным голасам, і ён паспяшаўся з каюты.

У шырокіх светлых калідорах Станцыі было нашмат менш народу, чым ён чакаў. Зрэдку сустракаліся навуковыя супрацоўнікі вышэйшых рангаў, цвет навукі Зямлі, у аднолькавых светла-блакітных з зялёнымі змейкамі шчыгульных гарнітурах. Толькі эмблемы на грудзях і на рукавах у іх былі розныя. Грэхаў з цікаўнасцю праводзіў вачыма спецыялістаў фізікі прастораў, бо сам колькі гадоў назад яшчэ насіў іх эмблему: пунсовы дыск, перакрэслены залатой стралой і аточаны роем срэбраных іскраў. Але ўсе твары былі незнаёмыя, і лёгкі смутак закраўся ў сэрца: падзеі мінулага заўсёды згадваюцца з сумам, не катастрофы, вядома, хоць катастрофы суправаджалі яго з дня нараджэння, такі ён ужо «ўдачлівы» па-свойму чалавек.

Загледзеўшыся на гурт тэхнікаў, што валаклі па калідоры грувасткую скрыню (няма грузавых аўтаматаў, ці што?), Грэхаў торкнуўся ў спіну Вірта і хутка ступіў убок. Перад імі стаяў начальнік сектара КАВС Кротас і ўважліва разглядваў іх сваімі светлымі вачыма. Побач з ім, крывячы худы нервовы твар, стаяў незнаёмы Грэхаву чалавек у шэрым аднатонным трыко без усялякіх эмблем і значкоў. Ён быў сівы, маленькі, танклявы, ад крывой усмешкі беглі па твары маршчынкі, і ніяк нельга было дакладна вызначыць яго ўзрост.

— Грэхаў? Рад вас бачыць... э-э, жывога і здаровага.

— Дзень добры, — прамармытаў ён. — Даруйце, дзякуй.

Сівы нахіліў галаву, і Грэхаў прачытаў усмешку ў яго непранікальна чорных вачах. Выручыў Грэхава Сташэўскі. Ён падышоў да іх аднекуль збоку, некалькі імгненняў глядзеў на сівога з няпэўнай мінай на твары, потым рэзка працягнуў руку і адрывіста кінуў:

— Наш праваднік? Я — Сташэўскі, Святаслаў.

— Малчанаў, Эвальд, — нечакана ракатлівым басам адказаў сівы, і Кротас, што стаяў побач, з незразумелай палёгкай уздыхнуў.

— Хадземце. А шостай пасяджэнне навуковай рады. Спадзяюся, вы не галодны?

— Не, — коратка адказаў Сташэўскі.

Іх маўклівую групу праводзілі вачыма — усе ведалі, што прыбылі выратавальнікі, — а Грэхаў, машынальна адказваючы на прывітанні, спрабаваў успомніць, дзе яму ўжо сустракалася гэтае прозвішча — Малчанаў.

Яны падышлі да каманднай залы Станцыі — паўсферычнага памяшкання з шэрагамі пультаў і туманнымі сценамі выключаных відэомаў [1] Відэом — аб'ём каляровай відэаперадачы. . У зале лёгка перакотвалася гамонка двух дзесяткаў людзей. Грэхаў, азірнуўшыся, заўважыў тут Джаваіра, кіраўніка другога сектара, Юрэвіча — начальніка аддзела бяспекі, і яшчэ некалькі асаў, якіх ён ведаў па ранейшай рабоце. Амаль усё Кіраўніцтва...

— Зараз пачнём, — ціха сказаў Кротас, як быццам адчуўшы хваляванне Грэхава.

— Што ж тут адбылося? — гэтак жа ціха спытаўся Грэхаў.

— Атрад вучоных і камунікатараў пайшоў на паверхню Тартара і не вярнуўся... — адказаў начальнік сектара і не дагаварыў.

У залу ўвайшоў высокі агніста-рыжы мужчына з вялізным носам. Грэхаў з цікаўнасцю стаў яго разглядваць. Ён ні разу не бачыў намесніка старшыні Камітэта Камунікацый у твар, толькі чуў пра яго, але памыліцца, відаць, было немагчыма. Лявада коратка павітаўся з усімі і прайшоў да пультаў.

Грэхаў дакрануўся пальцамі да пляча Сташэўскага — нейкі інстынктыўны рух, дальбог, і падрыхтаваўся слухаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x