Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Зязюля-Аракулька не стамлялася прадказваць смуты, хоць ужо і так было зразумела, што птушыны мацярык перажывае крызіс. Пасля перапёлак слухалася справа аб хабарніцтве гракоў; потым на павальным браканьерстве папаліся кулікі, а ў дадатак нешта з вадаплаўнымі... І так — адно за адным... Ды ўсё ж яшчэ можна было мірыцца, калі б не гэта жахлівая навіна пра змову. Так-так! — у самым палацы рыхтавалася змова, і на чале — хочаце верце, хочаце не — стаяў ніхто іншы, як фанабэрысты Строгі Сарыч.

Спачатку было два-тры сігналы, якім уладар не надаў значэння, бо лічыў гэта чыстай лухтой. Але прыйшоў Яго Непазбежнасць Выпадак — ён заўсёды, урэшце, прыходзіць, і — вочы раскрыліся.

Было так. Магутны Арол ішоў калідорам, і раптам з пакояў Прыгожай Галубкі пачуўся шчаслівы смех. Магутны Арол прыслухаўся і пазнаў голас свайго сябра і міністра настрою і парадку. Сумненняў не было, бо ён пазнаў бы гэты цудоўны голас сярод тысячы падобных — столькі Ўлажэнняў было ім зачытана! А праз некалькі хвілін адчыніліся дзверы, і міністр з'явіўся ўласнай персонай. Без адзінага гуку ўладар адразу сам арыштаваў яго. На допыце Строгі Сарыч прызнаўся, што задумваў пераварот. Калі афіцыйная частка закончылася, Магутны Арол наведаў зняволенага ў камеры.

Строгі Сарыч быў распасцёрты на падлозе і нагадваў хутчэй бясформенную кучу зваляных пёраў, чым жывое цела. Магутны Арол сеў і закрыў вочы крыламі: яму было цяжка бачыць свайго нядаўняга любімца, які так нізка паў.

— Ніколі, Сарыч, — прамовіў ён з болем, — ніколі я не паверыў бы, што ты... — І заплакаў.

— Я невінаваты, Ваша Недаступнасць, — пачуўся млявы хрып; голас, гэты цудоўны голас, загінуў назаўсёды (Строгаму Сарычу праламалі горла), і Магутны Арол заплакаў яшчэ мацней.

— Я невінаваты...

— Так-так, Сарыч. Несумленны і перад смерцю маніць.

— Невінаваты...

— Ты ж прызнаўся, Сарыч. Нашто цяпер упарціцца? Ад страху?

— Я не баюся, Ваша Недаступнасць. Але так памерці...

— Як жа ты думаў памерці?

— На полі бітвы.

— На полі бітвы... Добранькае ж поле ты нагледзеў сабе... Гэтак подла ашукаць мяне... А ты ж быў сябрам. Сокал, той — мой сабака, а ты быў сябрам. Ты памятаеш нашы паляванні? Ты, значыць, для таго ўгаворваў мяне адлучацца з замка, каб плесці сеткі здрады? Так, відаць, такі настаў час, Сарыч, што і сябрам веры няма. Бывай жа. Памры стойка.

І з гэтымі словамі Магутны Арол выйшаў, выціраючы слёзы.

Тры дні правёў ён на адзіноце ў патаемным пакоі, на чацвёрты ім раптам авалодаў небывалы прыступ лютасці. Ён уварваўся ў спальню Прыгожай Галубкі (яна якраз займалася перадабедзенным туалетам), выгнаў соек і раз'юшана закрычаў:

— Распусніца! Здрадніца! І ты з ім заадно? Ты, якую я падабраў на сметніку і зрабіў царыцай, хоць у паскудных тваіх жылах няма ні кроплі арлінай крыві! Ты, якая стала б звычайнай дзеўкай у карчме трэцяга разраду! І ты пасмела зганьбіць маё імя! — І тут ён пачаў зрываць з яе царскае ўбранне.

— Мілы, — шаптала яна, ледзь не трацячы прытомнасці, — Ваша Недаступнасць! Памылка... малю... выслухайце...

— Маўчаць!!!

І на гэтым біяграфія Прыгожай Галубкі «мела, як піша Пасвячоны, свой канец». А фрэйліны яе былі аддадзены на пацеху інтэндантам-канюкам, а потым пасланыя ачышчаць лясы ад шкодных жучкоў.

Надышлі цяжкія часы. Прыёмы і аўдыенцыі былі адменены, установы, дзе можна было б прыемна пасядзець і весела прабавіць час, — замкнутыя, ранішнія прагулкі не практыкаваліся. На месца Старога Сарыча, з захаваннем ранейшых абавязкаў, быў прызначаны яго раўнадушнасць Зоркі Кондар, які адразу выдаў Улажэнне, што забараняецца па начах запальваць святло. І толькі працягваліся выхады на паляванне. Тут Магутны Арол адпачываў душой і целам.

18

Пад скляпеннямі замка часцей пачаў снаваць Ціхі Дзяцел; ён вызначаўся здзіўляючай здольнасцю з'яўляцца і знікаць у самых нечаканых месцах і самым нечаканым чынам. Яго баяліся ўсе. Але разам з тым лічылі, што ён выконвае працу дужа надзвычайную ў дадзенай сітуацыі — Строгі Сарыч меў нямала сваякоў, і нічога асаблівага не было ў тым, што адзін за адным выяўляліся ўсякага роду казнакрады і ліхадзеі, хлусы і прайдзісветы, якімі былы вяльможа ў свой час шчодра сябе акружыў. І Ціхаму Дзятлу стараліся па магчымасці дапамагаць.

За кароткі час сышлі са сцэны Верны Сапсан і Адцаны Крэчат, якія выкарысталі службовае становішча ў мэтах кантрабанды, Важны Бусел, што парушыў «Улажэнне пра самаўпраўства», Бадзёры Страўс за тое, што спрасонку прагаварыўся аб нейкіх «іншых мацерыках», і яшчэ многія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x