Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I, як і казаў Торын, гномавы добрыя пачуцці да маленькага хобіта раслі з кожным днём. Ніхто больш не скардзіўся ды не буркацеў. Пілі за ягонае здароў'е, шіяскалі яго па спіне, насіліся з ім быццам з маляванай торбай. I добра, бо сам ён не адчуваў сябе такім ўжо развясёлым. Як выглядае Гара, ён не забыўся, і пра цмока таксама, і, да таго ж, яго даймала жудасная прастуда. Тры дні ён чхаў ды кашляў і не мог нікуды выйсці, і нават пасля таго на банкетах усе ягоныя прамовы абмяжоўваліся словамі: «Дгакуй фам фяліхі».

Тым часам эльфы-плытагоны вярнуліся да Лясной Ракі з грузам і навінамі, і каралеўскі палац заварушыўся ад мітусні ды ўзбуджэння. Я так і не даведаўся, што здарылася з дамараднікам ды ачольцам варты. Зразумела, ніхто нічога не казаў пра ключы ці бочкі, пакуль гномы заставаліся ў Азёрным Горадзе, а Більба, маючы добры розум, нябачным у горадзе не рабіўся. Хоць і здаецца мне, шмат пра што эльфы здагадаліся. Аднак, бясспрэчна, спадар Торбінс застаўся таямніцай. У любым выпадку, кароль цяпер ведаў намеры гномаў, ці так здавалася яму, і ён сказаў сабе: «Ну добра! Праз Ліхалессе аніякія скарбы без майго дазволу не пройдуць. А здаецца мне, скончыцца гэта для гномаў блага, і заслужылі яны менавіта гэткае». Ні ў ніякім разе кароль не паверыў у здольнасці гномаў біцца ды забіваць цмокаў, падобных да Драка. Таму моцна падазраваў, што гномы паспрабуюць узлом ці нешта падобнае (што і паказвае, які ён быў мудры эльф, значна мудрэйшы за гарадскіх людзей, хоць і памыліўся трохі ў рэшце рэшт, як мы пабачым). Кароль выслаў шпіёнаў назіраць за берагамі возера так далёка ў напрамку гары, як мог, і стаў чакаць.

Пасля двух тыдняў Торын задумаўся пра ад'езд. Пакуль энтузіязм у горадзе яшчэ не зусім згас, трэба было паклапаціцца пра дапамогу. Ён размаўляў з Бурмістрам і ягонымі дарадцамі і сказаў, што хутка з кампаніяй скіруецца да Гары.

Тады ўпершыню Бурмістр здзівіўся і нават крыху напалохаўся і падумаў, ці не на самай справе Торын — нашчадак старажытных каралёў. Ён і ўявіць не мог, што гномы адважацца падысці да Драка, бо лічыў, што яны гультаі-ашуканцы, падман іх праз пэўны час абавязкова высветліцца, і іх з ганьбай пагоняць з гораду. Ён памыляўся. Зразумела, Торын быў сапраўдны нашчадак Караля-Пад-Гарой, а на што толькі не адважыцца гном, каб адпомсціць ці вярнуць маёмасць?

Але ж Бурмістр не шкадаваў, што дазволіў гномам проста так пакінуць горад. Утрыманне іх дорага абыходзілася, з імі ўсё гарадское жыццё ператварылася ў штодзённае свята, а справы сталі. «Няхай ідуць, турбуюць Цмока, і пабачым, як ён іх прыме!» — так падумаў. А вось што ён сказаў:

— Зразумела, о Торын, сын Трэйна, сына Трора! Вы павінны патрабаваць сваё! Час, які быў прадказаны ў старажытнасці, надышоў. Мы дапаможам, як толькі здолеем, і верым у вашу ўдзячнасць за дапамогу, калі ваша каралеўства будзе зноў вашым.

Вось так познім восеньскім днём, калі вецер зрабіўся іль-дзяным і густа сыпалася лісце з дрэваў, тры вялікія чоўны пакінулі Азёрны Горад. Яны везлі весляроў, гномаў, спадара Торбінса і шматлікія прыпасы ды рыштунак. Коней і пош адправілі па беразе, вакол возера, дамовіўшыся пра сустрэчу ў пэўным месцы. Бурмістр са сваімі дарадцамі развіталіся з кампаніяй на прыступках вялікай лесвіцы, якая спускалася ад ганка гарадской управы да вады. На мастках і з вокнаў спявалі людзі. Пляснулі па вадзе белыя вёслы, і кампанія скіравалася па возеры на поўнач, у апошнюю частку свайго доўгага падарожжа. I толькі Більба, адзіны з усіх, быў рашуча і грунтоўна нешчаслівы.

Частка 11

НА ГАНКУ

За два дні прапльші яны Доўгае Возера і дабраліся да ракі трумяніцы. Цяпер усе маглі бачыць Самотную Гару перад сабою — высокую, змрочную. Рака моцна бруілася, і веславаць супраць плыні было цяжка. За трэці дзень пераадолелі некалькі міляў уверх па рацэ дый прысталі да левага берага, каб выгру-зіцца. Тут да іх далучыўся караван з прыпасамі і поні для ўласнага карыстання, якія былі адпраўленыя па сушы вакол возера. На поні напакавалі што толькі здолелі, астатняе давялося пакінуць на месцы, у намёце. Ніводны з гарадскіх людзей не пажадаў нават адну ноч правесці побач з імі, так блізка каля Гары.

— Не, ва ўсялякім разе, пакуль песні не спраўдзяцца! — вось што сказалі. У тутэйшай змрочнай пустэчы было значна прасцей паверыць у цмока, чым у моц Торына з кампаніяй. У гэткай глуха-мані і варту каля прыпасаў не трэба было выстаўляць. Так эскорт і пакінуў хобіта і гномаў, скіраваўшыся хто ўніз па рацэ, хто берагам, назад па сцежцы, хоць набліжалася ноч і ўжо спускалася цемра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x