Сонца хавалася за гарамі, калі пасля яшчэ аднаго павароту на Ўсход лясная рака рушыла ў Доўгае Возера. Улівалася яна праз шырокае вусце, рыхтык браму, з абодвух бакоў азначанае высокімі скаламі, каля чыіх узножжаў ляжалі кучы галькі. Доўгае Возера! Більба і ўявіць сабе не мог, што возера можа выглядаць такім агромністым. Такім яно было шырокім, што супрацьлеглыя берагі здаваліся маленечкімі, і такім доўгім, што паўночны край, які ляжаў у напрамку Гары, зусім не быў бачны! 3 мапы Більба ведаў, што там бегла ад Долу рака Струмяніца, якая разам з Лясной Ракой і напоўніла некалі вялізную і глыбокую скалістую даліну. 3 яе паўднёвага краю моцны струмень, што ўвабраў ваду дзвюх рэк, магутным вадаспадам абвальваўся з высокага адхону ды імчаўся да нявядомых земляў, на Поўдзень. Ціхім вечарам гул вадаспаду гучаў, як далёкі, але пагрозлівы роў.
Непадалёк ад вусця Лясной Ракі стаяў дзіўны горад, які ўзгадвалі эльфы-пакаёўцы з каралеўскіх кладовак. Пабудаваны ён быў не на беразе, хоць і там стаялі некалькі пуняў ды хацінак, а проста на вадзе. Ад віхураў моцнай рачной плыні яго захіляла скалістая каса, за якой утварылася спакойная затока. Вялікі драўляны мост цягнуўся з берага туды, дзе на вялізнай колькасці драўляных паляў быў пабудаваны горад, не эльфійскі, а чалавечы, тых дзёрзкіх людзей, якія адважыліся жыць у цені захопленай цмокам гары. Яны няблага жылі за кошт гандлю: тавары везлі па вялікай рацэ з Поўдня, потым цягнулі паўз вадаспады ў горад. Але ж у старадаўнія часы, калі горад Дол квітнеў ды быў замож-ным, азёрныя жыхары мелі сапраўднае багацце і моц ды трымалі цэлы флот на возеры. Былі і золата са скарбамі, і ваяры ў бронях, былі войны і вялікія здзяйсненні, пра якія цяпер засталіся толькі паданні. I горад быў большым. Рэшткі ягоныя яшчэ можна было бачыць па беразе, калі ў засуху спадала вада.
Аднак людзі памягалі няшмат. Некаторыя, праўда, спявалі песні пра гномскіх каралёў Гары, пра Трора, Трэйна з Д'юрынава роду, пра з'яўленне цмока і пра гібель уладароў Долу. Спявалі і пра тое, што Трор з Трэйнам павінны некалі вярнуцца, і золата паплыве па рэках праз горную браму, і ўся навакольная зямля зноў напоўніцца смехам і новымі песнямі. Але, зразумела, пры-емныя паданні не надта ўплывалі на штодзённае, звычайнае жыццё.
Як толькі плыт з цабэркаў убачылі з гарадскіх масткоў, адтуль адразу ж павеславалі насустрач чоўны і некалькі галасоў пра-крычалі вітанні. Потым працягнулі вяроўкі, эльфы налеглі на вёслы, і хутка плыт быў выцягнуты з Лясной Ракі і прыгнаны ў ціхую затоку Азёрнага Гораду, за скалістую касу. Там плыт пры-швартавалі каля найбліжэйшага да берагу краю моста, што вёў у горад. Хутка з'явіліся б сюды людзі з Поўдня, забралі б колькі бочак з сабою, а астатнія тутэйшыя жыхары напоўнілі б таварамі, што прывезлі для эльфаў людзі з Поўдня, і адправілі назад, уверх па Лясной Рацэ. Пакуль жа бочкі пакінулі плаваць, а эльфы-плытагоны разам з людзьмі скіраваліся павячэраць у Азёрны Горад.
Вось здзівіліся б яны, калі б убачылі, што адбылося пазней, калі згусціліся начныя цені, а плытагоны паселі баляваць- Перш за ўсё, Більба, перарэзаўшы вяроўкі, вызваліў адну з бочак, пад-штурхнуў да берага ды адчыніў. Адтуль данесліся енкі, а за імі на бераг выпаўз няшчасны гном. 3 барады ягонай тырчала мокрая салома, ён так скачанеў ды змярцвеў, такі быў пабіты ды рас-трушчаны, што ледзь здолеў устаць і дакульгаць па мелкаводдзі да берага, а там і лёг, стогнучы. Выгляд ён меў такі галодны, знясілены ды злы — нібы сабака, якога пасадзілі на ланцуг дый забыліся ў будцы на тыдзень. Гэта быў сам Торын, але пра тое здагадацца можна было толькі па залатым ланцугу, ды па рэштках капелюша нябесна-блакітнага колеру — а цяпер бруднага ды падрапанага, з пабляклым срэбным кутасам. Шмат часу прайшло, перш чым Торын набраўся сілаў, каб быць хоць крышачку ветлівым з хобітам.
— Добра, але — мёртвы вы ці жывы? — спытаў у адказ на такое Більба даволі раззлавана. Верагодна, ён забыўся, што ў яго было, па меншай меры, на адно неблагое харчаванне болын чым у гномаў, і што ён мог варушыць рукамі ды нагамі, не кажучы ўжо пра дастатковую колькасць паветра.
— Ці ж вы ў турме, ці на волі? Калі вы галодны, калі жадаеце далей цягнуць гэтую бязглуздую авантуру (яна — цалкам ваша ідэя, не мая), тады лепш паварушыце рукамі, патрыце ногі й дапамажыце мне вызваліць астатніх з бочак.
Читать дальше