Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тады хадзем за мной, — сказаў ачольца, і з шасцю людзьмі павёў іх па мосце праз браму да кірмашовай плошчы. Тое была шырокая круглая прастора спакойнай вады, да якой з доўгіх масткоў спускалася безліч лесвіцаў і прыступак. Вакол на высокіх палях былі пабудаваныя вялізныя дамы. Адзін з іх ззяў мноствам агнёў, адтуль чуліся вясёлыя, святочныя галасы. Варта з хобітам і гномамі ўвайшлі ў дзверы і сталі, міргаючы, перад доўгімі сталамі з вялікай колькасцю народу за імі.

— Я — Торын, сын Трэйна, сына Трора, Караля-Пад-Гарой! Я вярнуўся! — закрычаў Торын уголас адразу ад дзвярэй, не паспеў ачольца і слова вымавіць.

Усе паўскоквалі. Бурмістр выскачыў са сваёй шыкоўнай фатэлі. Але ніхто не быў больш здзіўлены за эльфаў-плытагонаў, якія (бо ж былі асобамі не найвышэйшага статусу) сядзелі за ніжнім сталом у дальнім куце залі. Рушыўшы наперад, да Бур-містрава стала, яны закрычалі:

— Гэта вязні нашага караля, гномы-бадзягі, якія не здолелі нават пра сябе як належыць распавесці, шнарылі па лесе да турбавалі наш народ!

— Ці так гэта? — спытаў Бурмістр. На самай справе, ён палічыў тое значна больш падобным да праўды, чым вяртанне Караля-Пад-Гарой — нават калі такая асоба і існавала.

— Праўда, што людзі Караля эльфаў злаўмысна напалі на нас, без усялякай рацыі ўзялі ў палон, калі мы падарожылі да сваёй уласнай зямлі, — адказаў Торын. — Але ні замкі, ні краты не спыняць вяртання, якое было прадказанае з даўнейшых часоў. Азёрны Горад не належыць да каралеўства эльфаў. Я размаўляю з Бурмістрам гораду, не з плытагонамі чужога караля.

Гаспадар відавочназахістаўся і зірнуў навокал. Кароль эльфаў быў надта моцнай асобай у гэтых мясцінах, сварыцца з ім Бурмістр не жадаў і пра старыя песні асабліва не думаў, тур-буючыся больш пра гандаль ды падаткі, пра грузы ды золата — таму менавіта ён і атрымаў сваю ўладу. Астатнія, аднак, думалі інакш, і таму справа вырашылася без Бургамістра. Са святочнай залі звесткі разляцеліся па горадзе нібы пажар. Людзі крычалі радасна і ў залі, і за ёй. Па мастках затупацела мноства ног. Не-каторыя людзі заспявалі ўрыўкі старых песень пра вяртанне Караля-Пад-Гарой. Тое, што вярнуўся не сам Трор, аягоны ўнук, нікога не турбавала. Астатнія падхапілі песню і над возерам пакацілася гучна і зычна:

Шчаслівай парою
Вярнуўся ўладар
Кароль-Пад-Гарою,
Гары Гаспадар!

Заззяе карона,
Струна зазвініць
I звонкае рэха
Паўсюль загучыць.

Зноў свет зелянее,
Квітнее зямля —
Багацце плынее
3 рукі караля!

Ракой залатою
Да нас пабяжыць.
Кароль-Пад-Гарою —
3 ім весела жыць!

Вось так і спявалі, ці крыху не так, але вельмі падобна, спявалі шмат, і крыкаў была досыць, і гралі арфы са скрыпкамі. Сапраў-ды, такога кагалу ды ўзбуджэння не памяталі нават старэйшыя дзяды. Лясныя эльфы самі вельмі здзівіліся і амаль напужаліся. Бо не ведалі, якім чынам уцёк Торын, і пачалі падазраваць, што іх кароль, верагодна, зрабіў сур'ёзную памылку. Што да Бурмістра, ён не бачыў нічога лепшага, як скарыцца агульнаму настрою (на пэўны час, ва ўсялякім разе) і прыкінуцца, быццам паверыў Торынавым словам. Так што ён саступіў сваё вялізнае крэсла Торыну і пасадзіў побач, на ганаровыя месцы Філі з Кілі. Нават Більба далі добрае месца за самым ганаровым сталом, не пытаючыся, хто ён і адкуль, хоць аніякія песні не ўзгадвалі яго ні на каліва.

Хутка прынеслі ў горад астатніх гномаў. Выбух энтузіязму быў надзвычайны. Гномаў лячылі, кармілі, абыходзіліся ды насіліся з імі самым, трэба сказаць, ласкавым ды прыемным чынам. Торыну з кампаніяй выдзелілі вялікі дом, далі да іх паслуг чоўны і весляроў, вакол дома ўвесь дзень сядзеў натоўп народу ды спяваў песні, а калі хто-небудзь з гномаў хоць нос свой высоўваў, усе наўзахваткі крычалі вітанні.

Некаторыя песні былі старыя, некаторыя ж відавочна новыя, і ў іх з упэўненасцю сцвярджалася пра хуткую смерць цмока і пра караваны з каштоўнымі падарункамі, што пацягнуцца ўніз па рацэ да гораду. Гэтыя песні паходзілі менавіта ад Бурмістра і гномам падабаліся не надта. Але ўсё ж скардзіцца не было на што, і гномы хутка ад'еліся ды ўзмацнелі. I сапраўды, за тыдзень яны адпачылі, апрануліся зноў у файныя вопраткі ўласных колераў, дагледзелі ды прычасалі бароды і крочылі паважна, як і належыць спадарожнікам Караля-Пад-Гарой. А сам Торын выглядаў ды паводзіў сябе так, быццам даўно вярнуў сваё каралеўства, а цмока пашаткаваў рыхтык качан капусты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x