Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клён, якi стаяў, прыцiснуўшыся да сцяны тунеля, убачыў, што ў плазмоiдным шчыце з'явiлiся раптам дзве даволi вялiкiя круглыя адтулiны, падобныя на соплы. Так вясной у цёмных дажджавых хмарах адчыняюцца ясныя, напоўненыя блакiтам i сонцам «вокны». Праз iх Клён разгледзеў першую шарэнгу Жалезных Людзей. Яна, цяжка грукочучы, наблiжалася, як бы затапляючы сабой увесь тунель.

Плазмоiды з чатырох кланаў узбуджана зашыпелi, пачалi мяняць колер i раздзiмацца, рыхтуючыся да бiтвы. Не ўсе з iх злiлiся ў шчыт, стаўшы яго цаглiнамi. Многiя, не змянiўшы сваю форму, групавалiся за шчытом, як за барыкадай, пэўна, чакаючы нейкага сiгналу. Раптам пачуўся прарэзлiвы свiст.

Ад плазменнага шчыта аддзялiлiся два вузкiя доўгiя адросткi, як дзве рукi. Яны схапiлi пеўня Кука i праз адтулiну ў шчыце кiнулi проста пад ногi Жалезным Людзям. Бедны Кук не паспеў нават дзюбу раскрыць або крыллем залопаць. Абураны Аюс iрвануўся да адтулiны, каб выбавiць свайго падданага, але яна iмгненна знiкла, зрабiўшыся суцэльнай плазменнай перагародкай, i дзiк толькi абпалiў лыч. Клён здагадаўся, што плазмоiды рашылi выкарыстаць пеўня ў якасцi своеасаблiвай ахвяры, i зараз яны назiраюць, як адрэагуюць робаты на гэту ахвяру.

Жалезныя Людзi працягвалi iсцi як iшлi. Яны б растапталi пеўня, але ў самы апошнi момант Кук, спалохана закукарэкаўшы, узляцеў i сеў на плячо аднаму з робатаў. Той нават галаву не павярнуў. "Перамагаюць не самыя разумныя, а самыя жорсткiя", — успомнiлiся Клёну словы са шматсерыйнага тэлебаевiка аб 7-й Нафтавай вайне. Ён адчуў, як да сэрца падкочваецца страх.

— Што вы робiце?! — закрычаў Клён, i невядома было, да каго звернуты крык — да плазмоiдаў або да Жалезных Людзей.

Востраканцовыя зiхоткiя маланкi выскачылi з плазменнага шчыта, ударылi перад самымi нагамi ў робатаў, а потым — праз iмгненне — i па нагах. Пярэдняя шарэнга павалiлася, як трава пад узмахам наточанай касы. Рэзкi ляскотны гук ад такога падзення пакацiўся па тунелi. Зверху пасыпаўся абпалены пясок. Але робатаў, якiя ацалелi, гэта нiколькi не збянтэжыла. Яны вышэй узнялi ногi, пераступiлi сваiх пераможаных сабраццяў, пайшлi, не збаўляючы крок, наперад. "Цуг, цуг, цуг", — глуха неслася з цёмнага задымленага тунеля. Тады з плазменнага шчыта зноў вырвалiся два доўгiя вузкiя адросткi, зноў схапiлi пеўня, якi акамянела сядзеў на плячы ў робата, шпурнулi пад ногi Жалезным Людзям. Певень, як зразумеў Клён, зрабiўся разменнай манетай у жорсткай гульнi жыцця i смерцi. Певень не быў плазмоiдам, не быў робатам, i яго, як чужую незразумелую iпастась, можна было прыносiць у ахвяру. "Яны, плазмоiды, i мяне б схапiлi i кiнулi за шчыт, але Кук лягчэйшы, i таму кiнулi Кука", — з крыўдай i гневам падумаў юны зямлянiн. Ён адчуў вострую шкадобу да пеўня, да камяка жывой плоцi, якая павiнна пакутаваць у гэтым хаосе, у агнi i дыме. На Зямлi яго вучылi, што жыццё, i не толькi чалавечае, вышэй за ўсё. Ды тут дзейнiчаюць зусiм iншыя законы, iншыя каштоўнасцi i матывацыi. Клёну Дубровiчу ўспомнiлася славутая фраза славутага акадэмiка Вярнадскага: "Цi такi ўжо мэтазгодны наш свет?" Пад "нашым светам" мелася на ўвазе, вядома ж, Зямля, яе разумныя i гордыя насельнiкi. Ён заўсёды быў глыбока перакананы ў мэтазгоднасцi зямнога чалавечага свету, той наасферы, што стваралася iнтэлектам i рукамi людзей. Ён верыў, што чалавечая раса абавязкова заселiць Блiжнi i Дальнi Космас. Але тут, на Вары, упершыню прыйшло адчуванне абмежаванасцi творчага патэнцыялу зямной цывiлiзацыi. I плазмоiды, i Жалезныя Людзi, i той жа Аюс неслi столькi загадак, былi такiя непрадказальныя i шматварыянтныя, што юны зямлянiн канчаткова пераканаўся: "Чалавек, як яму нi было б крыўдна, не з'яўляецца мерай усiх рэчаў i вянцом Прыроды. Ён — толькi часцiнка Сусвету, адна з некалькiх дарог, i наогул, мяркуючы па ўсяму, Прырода не мае нейкай магiстральнай мэты, цэнтральнай звышзадачы. Прырода жыве, самаразвiваецца i ўсё".

Жалезныя Людзi ў рэшце рэшт растапталi Кука. I тады не адна, не дзве, а дзесяткi маланак ударылi з плазменнага шчыта i пачалося знiшчэнне робатаў. Клён бачыў, як адважна махаюць яны чорнымi прутамi, як робяцца вiшнёвымi ад лютай гарачынi, як напачатку тоненькiмi, а неўзабаве шырокiмi бурлiвымi ручаямi расцякаюцца iхнiя металiчныя грудзi i ногi. На вачах яны ператваралiся ў блiскучыя лужыны. Захапiўшыся разгромам Жалезных Людзей, чатыры кланы прапусцiлi момант, калi фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды апынулiся ў iхнiм тыле, прарваўшыся праз адтулiны ў шчыце. Толькi аднойчы назiраў Клён нешта падобнае. Тры гады назад разам з бацькам ляцелi яны ў аэробусе ў Стакгольм i над Балтыйскiм морам трапiлi проста ў эпiцэнтр навальнiцы. За iлюмiнатарамi было мора агню, найярчэйшыя ўспышкi, гарматная стралянiна грому, вогненна-пякучая павуцiна маланак, што апляла ўсю нябесную сферу. I горы воблакаў. То снежна-белыя, то чырвоныя або карычневыя. У гэтым жахлiвым месiве вялiзны цяжкi аэробус шпурляла ўверх i ўнiз, як дзiцячы паветраны шарык. Зараз у тунелi Клён перажываў такое ж самае спусташэнне душы, калi чалавек перакананы, што праз адну-дзве хвiлiны скончыцца жыццё. Яго падхапiў гарачы вiхор, кiнуў на цвёрдую шурпатую сцяну. Ён, безумоўна, разбiўся б, але некалькi плазмоiдаў акружылi яго, i ў лiчаныя iмгненнi ён апынуўся ўнутры своеасаблiвай ахоўнай капсулы з празрыстымi сценкамi. Капсулу матляла ў бакi, i Клён упiраўся рукамi i нагамi, стараючыся ўтрымацца ў вертыкальным становiшчы. Наўкол грымела жорсткая бiтва. Яркiя вострыя прамянi разразалi змрок. Вось адзiн з такiх смертаносных прамянёў выпусцiла, выстралiла з сябе Клёнава капсула, i чырвоны плазмоiд, што iшоў, здавалася, на таран, аглушальна лопнуў, разляцеўся на кавалачкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x