Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але воблакi такiя недаўгавечныя, — сказаў Клён Дубровiч. — На Вары таксама ж бываюць дажджы. Пайiпоў дождж — i няма воблака.

"Правiльна, — згадзiўся Аюс. — Вось чаму страбы надзвычай хутка выводзяць птушанят i адразу вучаць iх пераносiць гнёзды з воблака на воблака. Гнёзды яны робяць са сваiх пер'яў i з павуцiны. На Вары, у шчылiнах скал, жыве павук-залаталапiк. Вецер абрывае ягоную павуцiну, уздымае аж пад воблакi. Страбы там яе ловяць".

— Як гэта, напэўна, здорава — плаваць на воблаках, — паглядзеў на неба Клён i ўсклiкнуў: — Страб вяртаецца!

Магутная птушка, як метэарыт, упала з нябёсаў на той жа самы камень, i Аюс не пакаралеўску жвава падбег да яе.

Праз некаторы час Клён ужо ведаў у агульных рысах план вызвалення Радаслава i Веры. Аюс Першы вырашыў правесцi франтальную атаку Нябеснага Зуба па найболып спадзiстым схiле вулкана, дзе вогненная лава прабiла калiсьцi амаль паўкiламетровы тунель. Акрамя самога караля жывёл, акрамя Клёна, Яра, I га i Кука ў атацы павiнны былi прыняць удзел усе пяць кланаў плазмоiдаў, прычым сiнiя плазмоiды намервалiся нанесцi ўдар, якi адцягнуў бы ўвагу абаронцаў вулкана, у iншым месцы. Дзве тысячы крангаў рыхтавалiся да бамбардзiроўкi Нябеснага Зуба, выкочвалi з гнёздаў яйкабомбы. Але самым эфектыўным момантам штурму задумваўся нечаканы рэзкi ўдар ажно дзесяцi страбаў — iмгненнае пiкiраванне з-пад воблакаў проста ў кратэр. Нi Пяцiног з Жалезнымi Людзьмi, нi ягоныя саюзнiкi, фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды, мяркуючы па ўсяму, не ведалi, што такая вялiкая колькасць адважных моцных птушак гняздуецца на воблаках i што зусiм нядаўна страбы прымiрылiся з каралём Аюсам i з пяццю кланамi.

XII

Ультрамозг, Уладар Таямнiцы, загадаў Жалезным Людзям прывесцi да сябе Радаслава Буслейку. Робаты, сiнхронна грукаючы цяжкiмi металiчнымi чаравiкамi, накiравалiся ў Залу Новых Нараджэнняў, а дакладней, у самы сапраўдны мартэнаўскi цэх, што быў пабудаваны ў тоўшчы застылай лавы. Там мелiся тры мартэнаўскiя печы, у якiх пераплаўлялiся пакалечаныя або зусiм спарахнелыя ад iржы i старасцi робаты. Непадалёку ад адной з такiх печаў стаялi, прывязаныя дротам да металiчнага слупа, Радаслаў Буслейка i Вера Хрысцiнюк. Iх трымалi менавiта тут не таму, што ў Нябесным Зубе не хапала iншых памяшканняў, а, пэўна, дзеля таго, каб запалохаць бясконцым грукатам i смуродам, мiгценнем агню, снапамi яркiх iскраў. Побач з мартэнаўскiмi печамi, за тонкай крацiстай перагародкай, былi кузня, дзе цяжка вухкаў паравы молат, i зборачны цэх з канвеерам. Зямляне бачылi, як павольна плыла стужка канвеера, на якой стаялi, сядзелi i ляжалi новенькiя робаты. У некаторых пакуль што не мелася галоў, рук, ног, тулава, i не пакiдала ўражанне, што знаходзiшся ў нейкiм вар'яцкiм шпiталi або ў пекле. Жалезныя Людзi адвязалi Радаслава, цесна абкружылi, павялi.

— Не адчайвацеся, Вера, — сказаў ён. — Я хутка вярнуся. Я ўпэўнены, што нашы сябры-плазмоiды i Зямля не дадуць нас у крыўду.

Веры Хрысцiнюк, вядома ж, было нязвыкла i страшна ў такiх абставiнах, але яна валодала сабой, нават усмiхнулася, толькi папрасiла:

— Даведайцеся хоць што-небудзь пра Клёна. Бедны хлопчык.

Старшы па званнi мiж Жалезных Людзей, начальнiк дзесяткi, у кантралюемую праграму якога была закладзена роўна тысяча слоў, манатонна прамовiў, звяртаючыся да яе:

— Ты не Жанна д'Арк. Супакойся. Ты — Вера.

— А ты — заўтрашнi металалом, — адрэзала Вера.

Пяцiног, чакаючы Радаслава Буслейку, павольна хадзiў-перакочваўся па спецыяльна для яго пракладзенай Дарожцы Ўспамiнаў. Гэта дарожка была зроблена ў круглай зацемненай зале i ўяўляла сабой вузкую, шырынёю да сарака сантыметраў, металiчную стужку, на якой былi запiсаны малюнкi-вобразы Сiняй Зоркi, радзiмы Пяцiнога. Калi адначасова дзве нагi дакраналiся да шурпатай цёмна-сiняй Дарожкi Ўспамiнаў, спрацоўвала электрамагнiтнае рэле, пасылаючы хвалепадобны iмпульс у мозг Пяцiногу. Акрамя Пяцiнога ў зале знаходзiлiся пятнаццаць чырвоных i пятнаццаць фiялетавых плазмоiдаў. Яны з найвялiкшай пачцiвасцю кружылiся над Ультрамозгам, Уладаром Таямнiцы, суправаджалi яго ў задумлiва-мройных блуканнях па Дарожцы Ўспамiнаў, з'яўляючыся як бы своеасаблiвым ганаровым эскортам. Часам Пяцiног прыпыняўся, замiраў, толькi залацiстае або жоўта-зялёнае святло лагодна пульсавала, мякка струменiлася ва ўсе бакi. Тады i плазмоiды замiралi над iм i ў зале пачынала звiнець абсалютная цiшыня. Немагчыма было паверыць, што непадалёку адсюль, у гэтай жа падэшве старога тысячагадовага вулкана, люта грымiць гарачы молат, знясiлена скрыгоча жалеза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x