Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пяцiногу бачылася бязмежная прастора Сусвету, чорны мiжгалактычны калiдор, i ў самым канцы, як надзея, як поклiч, як апафеоз усяго — Сiняя Зорка. Там востра ўразаюцца ў неба сiнiя металiчныя слупы, ззяюць азёры, напоўненыя ртуццю, рассыпаюцца i зноў злучаюцца ў адно цэлае мiльёны блiскучых адпалiраваных касмiчным ветрам шароў i шарыкаў. Гэтыя шары i шарыкi, цяжка грукаючы, збiваюцца ў агромнiстыя рухомыя горы, падступаюць да стромкiх адкаваных з метэарытаў сцен Палаца Розуму i адразу ж ператвараюцца ў прах, у нiкчэмны пыл, бо нельга iм, сляпым шарам i шарыкам, хоць на iмгненне, хоць у думках параўнацца з тымi, што жывуць i мысляць за метэарытнымi сценамi. А жывуць i мысляць там несмяротныя, якiя абралi формай свайго цела залацiстую зорку, якiм падуладны Ўчора, Сёння i Заўтра…

Жалезныя Людзi прывялi Радаслава Буслейку да Пяцiнога, i самi спынiлiся каля ўвахода. Стрэсаператар жа прайшоў у самы цэнтр залы, сеў на крэсла-вяртушку.

— Ультрамозг, Уладар Таямнiцы, вiтае цябе, жывая iстота з планеты Зямля, — урачыста данеслася з таямнiчага паўзмроку, i Пяцiног зноў пайшоў-пакацiўся па Дарожцы Ўспамiнаў. Следам за iм, як бы прыцягнутае магнiтам, пачало павольна кружыцца Радаславава крэсла.

— Называй мяне чалавекам, а не iстотай, — з годнасцю сказаў Буслейка. I адпусцi на волю маю спадарожнiцу i мяне. Нiхто не мае права трымаць у палоне грамадзян з планеты Зямля.

— Нават я? — спытаў Пяцiног.

— Нават ты.

Падалося, што Пяцiног ледзь-ледзь запаволiў сваю ўрачыстую кругавую хаду, але, пэўна, гэта толькi падалося. Як стрэлка гадзiннiка на цыферблаце, ён працягваў няспынны рух. Радаслаў Буслейка, седзячы ў крэсле-вяртушцы, чакаў, чым скончыцца гэтае маляўнiчае, у нечым тэатральнае шэсце.

Нарэшце Пяцiног спынiўся, i адразу ж спынiлiся плазмоiды.

— Вы, жыхары планеты Зямля, невылечна хварэеце антрапацэнтрызмам, загаварыў Пяцiног, быццам ягоная размова з Радаславам не перарывалася нi на хвiлiну. — Вы атоесамлiваеце эвалюцыю ўсяго жывога з развiццём чалавечага мозгу. А гэта далёка не адно i тое ж; З'яўленне вашага розуму — вынiк гульнi сляпога выпадку, неабавязковае здзяйсненне адной з многiх раўнацэнных магчымасцей эвалюцыi жывога. А цi задумвалiся вы, што так званае развiццё ад малпы да чалавека можа ўспрымацца той жа малпай як перамена не ў лепшы, а, наадварот, у горшы бок?

— Не ведаю, цi займалiся такой праблемай зямныя вучоныя, а я аб гэтым не думаў, - прызнаўся Радаслаў.

— Цудоўна, — задаволена зрабiў абарот вакол сваёй восi Пяцiног. Значыць, мы на Сiняй Зорцы не памылялiся. Значыць, у бясконцых прасторах Метагалактыкi, якая ўмяшчае ў сябе некалькi мiльярдаў галактык, толькi Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы, беспамылковы, бяспройгрышны, бо iдзе цэнтральным шляхам пазнання, а ўсе астатнiя, у тым лiку i чалавечая цывiлiзацыя планеты Зямля, тупiковыя сцяжынкi ў нiшто. Я — частка Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы з Сiняй Зоркi. Як я ганаруся гэтым!

На нейкi мiг падалося, што зараз Пяцiног затанцуе.

— Навошта ж табе мая спадарожнiца i я, калi ты такi звышмудры? — спытаў Буслейка.

— Пазнанне не ведае межаў, - паблажлiва сказаў Пяцiног. — Нават мы, несмяротныя з Сiняй Зоркi, павiнны асвойваць усё новыя i новыя экалагiчныя нiшы.

— Вы несмяротныя? — перапытаў Радаслаў. - I ў гэтым, як я пачынаю здагадвацца, ваша таямнiца?

— Так. Ты правiльна здагадаўся.

— Нiколi не верыў, што калi-небудзь сустрэну несмяротнага, — пасля маўчання раздумлiва прамовiў Радаслаў. — Нiколi не верыў… Хаця чаму здзiўляцца? Яшчэ ж блажэнны Аўгусцiн сказаў: "Цуды не супярэчаць прыродзе, яны супярэчаць толькi вядомай нам прыродзе". А зараз перада мной — невядомая прырода. I я рады, вельмi рады такой сустрэчы, хоць, магчыма, мне пагражае смяртэльная небяспека. Ён пацёр правай рукой лоб, папрасiў: — Адпусцi жанчыну i мяне.

— Я павiнен правесцi эксперымент. Эксперымент — вышэй за ўсё, — жорстка сказаў Пяцiног.

— Хiба мы, зямляне, марскiя падвопытныя свiнкi? — вочы ў Радаслава налiлiся гнеўным бляскам. — Хiба мы давалi табе сваю згоду?

— Яна непатрэбна, ваша згода, для несмяротнага, — перарваў яго Пяцiног. — Я абавязаны абшукаць усе самыя патаемныя куточкi твайго i жаночага мозгу. Вышэй усяго — iнтарэсы Сiняй Зоркi.

— Але я пратэстую! — закрычаў Радаслаў i хацеў устаць з крэсла.

Плазмоiды, чырвоныя i фiялетавыя, пагрозлiва закружылiся над iм, ды пакуль што нiчога не рабiлi, пэўна, чакаючы рашэння Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы. Пяцiног пачаў павольна выпростваць дзве свае блiскучыя лускаватыя нагi. Такi манеўр быў ужо добра вядомы Радаславу — дацягнецца нагамi як мага блiжэй да твару i адключыць свядомасць гiпнозам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x