Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Есць i аблiзваецца. Мы, жывёлы планеты Вар, ненавiдзiм яго, гэтаксама ж як i Пяцiнога. Ён самаапладняецца, нараджае дзяцей i адразу пажырае iх. Вось чаму на нашай планеце жыве ўсяго толькi адзiн вурдак. Пяцiног, як толькi аб'явiўся на Вары, падыходзiў да лежбiшча, да расколiны (i яго не ўзяў сон), доўга глядзеў на вурдака. А потым Жалезныя Людзi пачалi насiць з Нябеснага Зуба вурдаку ўсё жывое, над чым праводзiў эксперыменты Пяцiног. I светлавалосага i высакарослага з жанчынай панясуць, калi толькi яны не здолеюць вызвалiцца".

— Ты кажаш, что Радаслава i Веру таксама могуць аддаць вурдаку? перапынiў Аюса Клён.

"Усё жывое Жалезныя Людзi адносяць яму".

— Што ж рабiць? — у адчаi ўсклiкнуў Клён. — Ты разумны, кароль жывёл, вельмi разумны — дапамажы, парай.

"Я — разумны, — паважна згадзiўся дзiк. — Я праглынуў белыя шарыкi, якiя Жалезныя Людзi хаваюць у накаленных каробачках. Белае рэчыва гэтых шарыкаў называецца iнтэлектыт. Ягоным сакрэтам валодае толькi Пяцiног".

— Ты праглынуў iнтэлектыт i зрабiўся мудрым, — нецярплiва сказаў Клён. — Але як вызвалiць маiх сяброў?

"Я й сам не ведаю", — раптам прызнаўся Аюс Першы.

Пачуўшы гэтыя словы, Клён колькi iмгненняў разгублена глядзеў на караля жывёл планеты Вар. Усяго ён чакаў, ды толькi не такога. Паспеўшы ўжо трохi вывучыць Аюса, ён быў упэўнены, што той пачне хвалiцца, важнiчаць, часцей чым трэба называць сябе каралём, а iншых жывёл сваiмi падданымi, але ў рэшце рэшт падкажа, улiчыўшы ўсе мясцовыя асаблiвасцi, як дапамагчы Радаславу з Верай. Ён не сумняваўся менавiта ў такiм павароце справы, аж атрымалася неспадзяванка. Адразу ж у душы пачала закiпаць злосць. Клён пагардлiва прыжмурыў вочы, сказаў з'едлiва i з расцяжкаю:

— Калi худ, не лезь на кут.

"Не разумею цябе, хутканогi i вастравокi", — пiльна пазiраючы на яго, прамовiў Аюс.

— I не трэба разумець. Ты, прабач, усё-ткi нечалавек i нават не Пяцiног, а дзiк, дзiк з планеты Вар. А сказаў я табе старадаўнюю беларускую прымаўку. Прымаўкi ж не прынята тлумачыць. «Растлумач», — запатрабаваў Аюс.

— Добра, слухай. На кут, ганаровае месца за сталом, саджалi самых шаноўных людзей. Самых разумных, самых аўтарытэтных, самых добрых. Калi ж чалавек быў «худ», быў, як кажуць, шчуплы i розумам, i плячамi, яго не саджалi на кут. Усёк?

"Што такое "ўсёк"?" — строга спытаў кароль жывёл.

— Дык ты i гэтага не ведаеш? — пакпiў Клён.

Такая, здавалася б, нявiнная рэплiка дорага каштавала яму. Аюс пагрозлiва чмыхнуў, крутнуў вострым цвёрдым лычом.

"Я загадаю сваiм падданым — Iгу i Яру — завесцi цябе да вурдака, сказаў Аюс. — Ты зямлянiн, чалавек, хоць маленькi ростам i гадамi. А мы ведаем, што ў вас на Зямлi ўсе жывёлы знаходзяцца ў цяжкiм рабстве ў людзей. Вы адзелi на iх хамут, вы дрэсiруеце iх агнём i бiзуном, вы забiваеце iх".

— У нас ёсць саюзы «зялёных», — паспрабаваў пярэчыць Клён.

"Маўчы, — загадаў Аюс. — Маўчы i слухай. Калi б я трапiў на Зямлю, я адразу б пайшоў у Iндыю. У гэтай цудоўнай краiне аб'яўлена свяшчэнным кожнае жыццё, жыццё чалавека i жыццё самай дзiкай малпы, ужо не кажучы пра карову альбо каня. Там ёсць людзi, якiя падмятаюць перад сабой зямлю, каб выпадкова не наступiць на якую-небудзь кузурку. Iхнiя багi сябруюць з жывёламi: Брахма — з лебедзем, Шыва — з быком, Вiшну — з арлом Гарудай. Я хацеў бы стаць каралём жывёл у Iндыi".

Аюс змоўк, сярдзiта глядзеў на Клёна Дубровiча. Клён пры ўсёй сваёй акселерацкай нахабнаватай смеласцi зразумеў, што дужа ўгнявiў дзiка i што самае лепшае ў такой сiтуацыi — абачлiва трымаць язык за зубамi. Надаючы твару нявiнна-лагодны выраз, ён падумаў: "На Зямлi ёсць не толькi Iндыя. На Зямлi жыве Гром Стралковiч".

"Я магу загадаць, i ты паклонiшся не толькi мне, але i ўсiм маiм падданым, — загаварыў далей Аюс Першы. — Гэтым самым ты хоць неяк акупiш велiзарную вiну людзей перад жывёламi. Ды зараз i ты, i твае сябры зямляне ў бядзе. Я сам запрасiў усiх вас на барацьбу супроць агiднага Пяцiнога, i я пастараюся разам са сваiмi падданымi дапамагчы вам. Толькi ты павiнен шанаваць мяне, як шанаваў бы самага найгалоўнага зямнога караля".

Мяркуючы па ўсяму, з гэтага дзiка, калi б ён быў чалавекам i жыў у ранейшыя часы, атрымаўся б неблагi манарх, якi-небудзь Людовiк-Сонца. Яшчэ б з паўгадзiны назад Клён, што ў душы лiчыў сябе заядлым рэспублiканцам, пачаў бы горача выкрываць рэакцыйную сутнасць манархiзму, але зараз ён згодна кiўнуў галавой. У смяротнай бядзе былi сябры, i не час прыглядацца, сядзiць або не залатая карона мiж насцярожаных дзiковых вушэй.

Аюс зычна рохнуў, i на гэты сiгнал выйшлi з трыснягоў конь, бык i певень, прычым певень, як заўсёды, сядзеў у быка на спiне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x