Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сiлы былi няроўныя. Фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды адступiлi з тунеля ў кратэр. З робатаў не ацалеў нiводны.

Клён iмклiва ляцеў у капсуле, азiраўся па баках — хацеў убачыць Аюса з жывёламi. Але iх нiдзе не было. Усюды валялася пабiтае, папаленае жалеза. Плазмоiды чатырох кланаў густым роем кiравалiся туды, дзе вiднеўся ўваход у кратэр. Там ззяў круглячок святла.

У гэты час Пяцiног, сабраўшы вакол сябе рэшткi плазмоiдаў i робатаў з Залы Новых Нараджэнняў, загадаў прывесцi Радаслава Буслейку i Веру Хрысцiнюк. Зямляне прыйшлi, трымалiся незалежна i горда. Вера абапiралася аб Радаславава плячо.

— Я памылiўся, — сказаў Пяцiног. — Хоць Ультрамозг, Уладар Таямнiцы, не можа памыляцца, але я гатовы прызнаць уласную памылку, адзiную за трыста шэсць апошнiх гадоў. Мне патрэбна было правесцi эксперымент не над мужчынам i жанчынай, а над падлеткам па iменi Клён. Яго, як мне вядома, называюць Гарантам Вечнага Шру.

Пры гэтых словах фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды захвалявалiся, абурана зашумелi:

— Дзе ён?!

— Адшукай i знiшчы яго, Ультрамозг, Уладар Таямнiцы!

— Ён вось-вось будзе тут, перад намi, — папераджальна выставiў уперад тры свае нагi Пяцiног. — Праз гранiт i застылую лаву я ўжо бачу, як iмчыцца ён сюды, знаходзячыся ўнутры нейкага сасуда. Ага — ён знаходзiцца ў капсуле, а гэту капсулу стварылi сваiмi целамi аранжавыя, жоўтыя, зялёныя i блакiтныя плазмоiды. Чамусьцi не бачу сярод iх сiнiх. Дзе сiнiя плазмоiды?

— Яны пачалi атаку з паўночнага боку вулкана, — адказалi яму.

— Дурнi, — засмяяўся Пяцiног. — Роўна праз сто чатыры гады прыляцiць мiжгалактычны ўльтралёт з Сiняй Зоркi. Я хацеў узяць iх з сабой.

— Вазьмi нас, — залемантавалi фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды.

— Сваiм колерам яны вельмi i вельмi тасавалiся б да пейзажаў Сiняй Зоркi, — быццам не пачуўшы iх, казаў далей Пяцiног. — Але яны (о неразумная дзiкая плазма!) пайшлi вайной на мяне, Ультра-мозга, Уладара Таямнiцы, быццам я не даваў iм iнтэлектыт i не вылучаў iхнi колер з усiх астатнiх колераў.

— Вазьмi нас, — зноў узвысiлi голас фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды.

— Чаго або каго вы баiцёся? — нарэшце звярнуў на iх увагу Пяцiног. Бялковых смертных iстот? Дык вось дзве такiя iстоты стаяць перад вамi. Я ўзяў iх у палон i магу зрабiць з iмi ўсё, што толькi захачу. А можа, вы смерцi баiцёся? Дык у вас жа ёсць Рака Адноўленых Твараў. Праз нейкi час пасля свайго знiкнення вы зноў адновiцеся. I так — вечна. Чаго ж вы хочаце?

— Знiшчы з Зямлi падлетка па iменi Клён! — хорам закрычалi плазмоiды. Забi таго, каго назвалi Гарантам Вечнага Мiру! Мы жадаем, мы прагнем бясконцай вайны з Бялковай Цывiлiзацыяй!

— Няўжо вам так хочацца вайны? — цiхiм голасам сказаў Радаслаў Буслейка, але яго адразу ж пачулi. — Як мне вядома, пяць кланаў плазмоiдаў, пяць кланаў вашых братоў заключылi мiр з чалавецтвам. Я сам бачыў, як гарэла зялёная трава i плавiўся пясок на беразе Пятровiцкага вадасховiшча. Няўжо толькi на гэта здольна Старая Цывiлiзацыя? Мы — антыподы. Але мы разам iснуем у Сусвеце. Давайце iснаваць паралельна, мiрна, не скрыжоўваючы кап'ё i меч. Напачатку было Слова…

— Напачатку была Зброя! — крыкам перарвалi яго плазмоiды.

— Любоў… - казаў далей Радаслаў.

— Нянавiсць! — яшчэ гучней закрычалi плазмоiды.

Узнялiся страшэнны гвалт, густое металiчнае гудзенне, якое пераходзiла ў злавеснае шчоўканне. З плазмоiдаў пасыпалiся iскры. Яны пачалi раздзiмацца, прычым з шарападобных i элiпсавiдных некаторыя, напэўна, самыя агрэсiўныя, рабiлiся востравугольнымi. Цяжка сказаць, што чакала б Радаслава i Веру, але ў гэты момант у кратэр Нябеснага Зуба праз тунель уварвалiся чатыры кланы. Памiж iх у празрыстай непрабiвальнай капсуле iмчаўся Клён Дубровiч. I адразу ж з нябёсаў ударылi страбы. Дзесяць магутных птушак, на iмгненне як бы засланiўшы ўсё неба, спiкiравалi дакладна туды, дзе стаялi Радаслаў з Верай, прыкрылi iх крыламi. Затым дзве птушкi з двух бакоў шчыльна падступiлi да стрэсаператара, нагнулi свае прыгожыя моцныя шыi. Радаслаў зразумеў — абхапiў гэтыя шыi рукамi, i страбы лёгка ўзнялiся, панеслi яго з Нябеснага Зуба. Трэцi страб ляцеў знiзу — страхаваў.

Фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды, убачыўшы такое, з найвялiкшай ярасцю напалi на астатнiх страбаў, якiх заставалася сямёра, прычым трое намервалiся выносiць з вулкана Веру Хрысцiнюк. Але жыхары воблакаў спрытна ўхiлiлiся ад iхнiх стрэлаў-маланак, i, у сваю чаргу, самi перайшлi ў атаку. Аказваецца, страбы ведалi тую адзiную кропку, тую своеасаблiвую "ахiлесаву пяту", ударыўшы ў якую, можна было паралiзаваць плазмоiда. Некалькi шароў глуха засiпелi i ўпалi, падняўшы воблачкi вулканiчнага пылу. У гэты час Вера Хрысцiнюк нiяк не адважвалася даверыць сваё жыццё страбам, узляцець разам з iмi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x