Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Баюся, — шаптала яна, пазiраючы то на дзiўных птушак, то на неба.

Дарэмна падстаўлялi страбы шыi, нават падштурхоўвалi яе моцнымi крыллямi. Жанчыну скаваў страх.

— Не магу, баюся, — паўтарала яна, нiбы зацыклiўшыся на двух гэтых словах. — Я слабая… У мяне змярцвеюць, не вытрымаюць рукi, i я ўпаду з вышынi. Я не хачу разбiцца…

— Вера! — закрычаў Клён Дубровiч, выскокваючы са сваёй ахоўнай капсулы, якая, ледзь крануўшыся паверхнi Вара, iмгненна расчынiлася. — Я тут! Нiчога не бойся!

Ён адчуваў надзвычайную адвагу, рашучасць, ён гатоў быў схапiцца загрудкi з самiм Пяцiногам. Але Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы, апярэдзiў яго. Лускаватыя залацiстыя ногi павярнулiся, нiбы антэны, да Веры, i загучаў меладычны чысты, як ранiшняя раса, голас, у якiм была непадуладная чалавечаму разуменню ўсёпранiкальнасць.

— Iдзi да мяне, Жанчына, iдзi да мяне, безабаронная i несуцешная, загаварыў Ультрамозг, Уладар Таямнiцы. — Я напоўню тваю душу жыццём. Я павяду цябе ў мроi. Сiняя Зорка, чакаючы, глядзiць на цябе з Космасу.

Вера Хрысцiнюк шчаслiва ўспыхнула тварам, заплюшчыла вочы, выцягнула ўперад рукi i пайшла да Пяцiнога. Расступiлiся страбы, расплылiся ў бакi фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды.

— Не iдзi! Спынiся! — крычаў Клён. — Паглядзi на мяне, Вера! Ты станеш ягонай заложнiцай! Пракляты Пяцiног! Агiдзiна!

Клён схапiў камяк застылай лавы, шпурнуў у Пяцiнога. На ляту гэты сухi камяк ператварыўся ў букецiк надзiва прыгожых яркiх кветак, падплыў да Веры, мякка тыцнуўся ёй у руку. Яна, не расплюшчваючы вачэй, узяла кветкi, панюхала, цiха засмяялася.

Плазмоiды чатырох кланаў узбуджана зашыпелi, згрупавалiся, i на Пяцiнога абрушыўся ўраганны ўдар iхнiх смертаносных прамянёў. Але на самым падлёце да зiхотка-велiчнай зоркi ўсе гэтыя, здавалася б, неадольныя прамянi раптам зламалiся, выгнулiся i слiзганулi ўгору, не прычынiўшы Пяцiногу нiякай шкоды. Некаторыя з iх нават весела лопнулi, узарвалiся рознакаляровымi бяскрыўднымi агеньчыкамi, нiбы святочныя петарды.

Вера тым часам радасна i бязвольна падышла да Пяцiнога, апусцiлася перад iм на каленi. Твар быў натхнёны, светлы.

— Я прыручыў яе, самку чалавека, — засмяяўся Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. — Вось гэтак на планеце Зямля першалюдзi, або, калi быць дакладным, малпалюдзi, прыручалi дзiкiх жывёл. Жывёлы рабiлiся свойскiмi, пакорнымi, аддавалi малпалюдзям малако, мяса, воўну, сваю сiлу, сваiх дзяцей. На Сiняй Зорцы нам, Вялiкай Расе Ўльтрамозгаў, Уладароў Таямнiцы, аддана служаць безлiч механiчных робатаў. Праз сто чатыры гады я прывязу туды бiяробатаў, прывязу людзей. Гэта будзе найвялiкшая асалода — панаваць над iстотамi, абалонка ў якiх зроблена не з металiчных пласцiн i ад якiх не смярдзiць мярзотнай iржой i дымам. Каля маёй Дарожкi Ўспамiнаў на Сiняй Зорцы будзе стаяць на каленях не адна яна, а тысячы такiх, як яна, распусцiўшы мяккiя пяшчотныя валасы, пазiраючы на мяне ўмольнымi вачамi, у якiх гараць салодкiя агеньчыкi.

— Адпусцi яе! — закрычаў Клён. Але Пяцiног, не звяртаючы на яго нiякай увагi, казаў далей:

— Зараз я зазiрну ў самыя глыбiнныя, у самыя патаемныя куточкi гэтай iстоты. Нiшто не схаваецца ад майго позiрку. Ды я ўжо бачу, аб чым думае, аб чым марыць яна.

Пяцiног рэзка ўзвiў угору свае ногi, скрыжаваў iх, сплёў у шчыльнае кола, а сам завiс у паветры i зрабiўся падобны на лятаючую талерку. Адразу пад iм з'явiўся невялiчкi лужок з аксамiтнай, роўна падстрыжанай травой, з блакiтным мячыкам на гэтай траве, з дзецьмi, светлавалосым пульхнашчокiм хлопчыкам гадоў трох i такой жа дзяўчынкай, якiя весела цягнулi ручкi да мячыка. Сiнякрылая страказа, як iскрынка, успыхнула над лужком, пакружылася, палётала i села на далоньку дзяўчынкi. Вера Хрысцiнюк, ледзьве-ледзьве расплюшчыўшы вочы, замiлавана глядзела на гэту iдылiчную сцэнку. Само шчасце ззяла ў позiрку.

Плазмоiды пяцi кланаў (падляцеў i сiнi клан) зноў пагражальна зашыпелi, пачалi ўсё блiжэй падплываць да Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы. Ён iмгненна знiшчыў, сцёр мiраж, прыняў форму зоркi, сказаў урачыстым голасам:

— Ведайце, што я — Бязмежны ў Часе, Несмяротны i Неразбуральны. Што б вы нi рабiлi, што б нi хацелi зрабiць, я буду iснаваць. Энергiя Сiняй Зоркi, якая пульсуе ўва мне, маё астральнае поле могуць скрыўляць Час, бо Час таксама матэрыяльны, могуць прыспешваць або замаруджваць яго. Гэту iстоту, гэту жанчыну з планеты Зямля вы ўжо нiяк не вернеце. Нiяк.

— Я ведаю, як вярнуць яе! — крыкнуў Клён Дубровiч, i вочы ягоныя заблiшчалi.

— Ты? — здзiвiўся Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. — Яе можна вярнуць толькi мёртвай, вярнуць толькi абалонку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x