Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты вернеш гэту жанчыну жывую, бо замест яе да цябе пайду я.

Наступiла раптоўная цiшыня. Было чутно, як недзе высока-высока пад воблакамi, а можа, i за воблакамi, крычыць страб, было чутно, як грукоча Клёнава сэрца.

"Што ты надумаў, сынок?! Што ты гаворыш?! — Як усплёск маланкi, як пажарная сiрэна, пранiзаў Клёнаву душу роспачны голас-крык мацi, голас Бярозкi Дубровiч — мазгаграма з далёкай Зямлi. — Апамятайся! Спынiся! Мы з бацькам не зможам жыць без цябе!"

Твар Клёна пабялеў, вусны пакутлiва скрывiлiся, ён пацёр далонямi скронi, цiха сказаў:

— Вы ж самi вучылi мяне… Я — зямлянiн. Я — мужчына. Я павiнен абаранiць жанчыну з планеты Зямля. Вы ж самi вучылi мяне.

ЧАЛАВЕК, СЫН ЧАЛАВЕКА

XIII

Усе тэлестанцыi i радыёстанцыi Зямлi, перарваўшы свае перадачы, лiтаральна прастрэлiлi эфiр трывожным сенсацыйным паведамленнем:

"Як толькi што стала вядома, на планеце Вар вернута жыццё пятнаццацiгадоваму падлетку з мегаполiса Менск Клёну Дубровiчу. Гэта той самы падлетак, якога называлi Гарантам Вечнага Мiру. Такiм чынам, закладзены краевугольны камень у падмурак добрасуседскiх мiрных адносiн Старой Цывiлiзацыi i зямлян. Але гадзiну назад Клён Дубровiч, ратуючы жыццё Веры Хрысцiнюк, добраахвотна стаў заложнiкам нейкай нявысветленай iстоты або сiстэмы з пакуль што невядомай нашым астраномам планеты Сiняя Зорка. Клён Дубровiч ахвяраваў сабой. Грамадзяне Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi Вера Хрысцiнюк i Радаслаў Буслейка, якiя на планеце Вар удзельнiчалi ў ажыўленнi Клёна, знаходзяцца ў бяспечным месцы, рыхтуюцца да вяртання на Зямлю. Больш дакладная iнфармацыя маецца ў рэпарцёра Iндаэўрапейскага тэлебачання Навума Масейкiна".

Праз некалькi iмгненняў на тэлевiзiйных экранах усёй планеты, арбiтальных касмiчных станцый, шахцёрскiх пасёлкаў Месяца i Марса з'явiўся Навум Масейкiн. Ён быў разгублены i не паспеў нават як след прычасаць сваю чарнявую кашлатую чупрыну.

— Спадар Масейкiн, — звярнулася да яго маладзенькая сiмпатычная дыктарка, вочкi ў якой аж гарэлi ад цiкаўнасцi, — якiм чынам вы атрымалi iнфармацыю з планеты Вар?

Масейкiн адкашляўся, прыгладзiў рукою валасы i раптам сказаў:

— Цi ёсць у вас тут хоць глыток мiнералкi? У горле перасохла.

Сiмпатычная дыктарка дужа здзiвiлася — ас тэлерэпартажу, стары тэлевiзiйны воўк, i раптам такi «пракол», такая неахайнасць у жывым эфiры. Але адразу ж забулькала мiнеральная вада. Масейкiн зрабiў некалькi прагных доўгiх глыткоў, выцер вусны беласнежнай насоўкай.

— Iдыёцкая смага, быццам толькi што пешшу адолеў пустыню Сахара, сказаў ён. — А iнфармацыю аб апошнiх падзеях на планеце Вар я атрымаў ад маёй сяброўкi Веры Хрысцiнюк.

— Той самай?

— Так, той самай, якая знаходзiцца ў лапах, а можа, у руках цi нават у нагах (разумееце?) страшыдлы па iменi Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. Гэта несумненна высокаарганiзаваная разумная iстота ў форме пяцiкутнай зоркi, валодае моцным энергетычным полем, мае на сваiм узбраеннi гiпноз i яшчэ сякiя-такiя штучкi.

— Штучкi? — зачаравана перапытала дыктарка. — Цi не можаце вы, спадар Масейкiн, болын папулярна, болып даходлiва растлумачыць нашым тэлегледачам тое, аб чым расказваеце?

— У гасцях у гэтай зорачкi, — усмiхнуўся Навум, — быў не я, а Вера. Я атрымаў ад Хрысцiнюк мазгаграму, з якой вынiкае, што Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы, нейкiм чынам можа ствараць эфект фата — марганы, складанай, надзвычай рэдкай формы мiража.

— Як цiкава, — прашаптала дыктарка.

— Мы жывем у эпоху касмiчнага мыслення чалавецтва, у эпоху, калi стваральная энергiя пакрысе пачынае перамагаць разбуральную, — натхняючыся, зацугляў свайго любiмага конiка — красамоўства — Масейкiн. — Па маiм глыбокiм перакананнi, на планеце Вар наша зямная цывiлiзацыя ўшчыльную сутыкнулася з пакуль што невядомай нам магутнай цывiлiзацыяй. Я кажу не пра плазмоiдаў, не пра СЦ. Я маю на ўвазе так званага Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы. У мазгаграме Веры Хрысцiнюк мяне насцярожылi некалькi не зусiм зразумелых слоў.

— Якiя ж гэта словы? — кальнула яго, як птушачка дзюбай, цiкаўна-вострым позiркам дыктарка.

— Бiяробаты… Рабы… Прыгожыя рабынi…

— Што, на вашу думку, гэта можа азначаць?

— Я не з'яўляюся членам Сусветнай Федэрацыi Астролагаў iмя Настрадамуса, але таксама нашу галаву на плячах i, здаецца, (так, у прыватнасцi, лiчыць мой цесць) недурную, — сказаў Масейкiн. — Думаецца, што ў блiзкай цi далёкай будучынi мы, зямляне, павiнны чакаць экспедыцыю, i не адну, з планеты Сiняя Зорка. Добра, што мы не паддалiся атакам пацыфiстаў i захавалi войска, рэгулярнае войска.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x