Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым цыклі Свабоды «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» удзельнікі гістарычных падзеяў гавораць пра тое, як гэта адбывалася, што можна было зрабіць інакш і хто найбольш выйграў ад незалежнасьці. Першае ў цыклі — інтэрвію з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідэрам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Соўсь: Сяргей, ва ўсіх удзельнікаў перадачы я пыталася — хто іх герой Незалежнасьці? У мяне такое адчуваньне, што ў Вашым выпадку, я, здаецца, ведаю адказ загадзя — Зянон Пазьняк?

Навумчык: Ведаеце, Ганна, у нашай найноўшай гісторыі ёсьць фігура, якая бясспрэчна займае месца нацыянальнага генія і супастаўляльная ў тысячагадовым існаваньні нацыі толькі са Скарынам. Маю на ўвазе Васіля Быкава, які сапраўды нацыянальны геній, які яшчэ намі не прачытаны і не асэнсаваны. Проста шчасьце, што ён сваім геніем асьвяціў наш нацыянальны рух.

Але калі мы гаворым пра Незалежнасьць, пра дасягненьне Незалежнасьці як мары, якую некалькі стагодзьдзяў была ў нацыі, дык безумоўна, што гэта — Зянон Пазьняк.

Пазьняквельмі годна і канструктыўна адказаў на гістарычны выклік, які быў пастаўлены перад нацыяй. Галоўнае зрабіў ён. І я перакананы, што, ну пэўна, не цяпер, як мы бачым, але праз дзесяцігодзьдзі, калі-небудзь, гэта будзе ацэнена. Але для мяне галоўнае, што гэта было зроблена, і сапраўды, гэта — цуд. Цуд ня толькі ад Бога, але і высілкаў усіх дзесяткаў тысяч (я падкрэсьліваю, дзесяткаў тысяч) людзей, якія выступалі за Незалежнасьць на пачатку 90-ых, і актывістаў БНФ, і дэпутатаў Апазыцыі БНФ, і ўзначальваў гэты рух, надаваў яму імпульс і прывёў да перамогі, безумоўна — Зянон Пазьняк.

Соўсь: Чаго не хапіла, чаго не хапае Беларусі, каб увайсьці паўнавартасным чальцом у сям’ю эўрапейскіх народаў? Вось як на гэтае пытаньне адказваюць Міхаіл Чыгір і Уладзімер Ганчарык.

Чыгір: На пачатку 90-х у эканамічным пляне мы былі на галаву больш магутныя, чым Польшча. Яны да нас ехалі пакупаць і трактары, і ровары, і тэлевізары, і кавамолкі, усё што хочаце. Ад нас ішла туды процьма тавараў нелегальна. У Польшчы заробкі былі меншыя і даходы меншыя. І параўнайце сёньня Польшчу і Беларусь па сярэднім заробку, пэнсіі, узроўні жыцьця. Мы маглі быць вышэй за іх, каб ішлі ў патрэбным кірунку. А мы вельмі моцна адсталі ад Польшчы паводле ўзроўню жыцьця. Афіцыйная прапаганда ня хоча прызнаваць, але многія людзі ведаюць пра гэта цудоўна. 9

Ганчарык: На жаль, беларускі варыянт — у многім упушчаны час для правядзеньня неабходных эканамічных рэформаў, станаўленьня прававой дзяржавы і дэмакратычнага грамадзтва. Хаця ў нас былі добрыя перадумовы для вырашэньня гэтых задачаў, ня горш чым у суседзяў. У той час была добрая эканоміка, кваліфікаваная працоўная сіла. І чаму б не сказаць пра вялікую падтрымку насельніцтва першага прэзыдэнта. Гэта факт.

Навумчык: Ганна, я вось цяпер прыгадаў пасады, якія займалі ў 1991-ым Чыгір і Ганчарык. Чыгір — інструктар ЦК КПБ, Ганчарык — член бюро ЦК, гэта вышэйшы орган мясцовы. І якраз тады камуністычныя кіраўнікі нам казалі: якая незалежнасьць? Пра што вы кажаце? Куды мы без Расеі? У нас нафты няма, у нас няма газу, у нас няма пятага-дзесятага. Прыклад Японіі, які мы прыводзілі, дзе ўвогуле нічога няма, іх не пераконваў. Я яшчэ дадам, што ў Беларусі была разьвітая навукаёмістая вытворчасьць і выгоднае геапалітычнае становішча. Усё было. Не было аднаго: таго ўзроўню нацыянальнай сьвядомасьці, які быў у Латвіі, Літве ці ва Ўкраіне, ці ў Польшчы. Кажуць: няма беларускага Гаўла ці беларускага Валенсы. А я стаўлю Гаўла ці Валенсу на месца Пазьняка. Ня трэба было Валенсу даказваць, што Польшча мусіць быць незалежнай краінай. Ня трэба было Гаўлу даказваць, што мусіць існаваць чэская мова. А вось Народнаму Фронту, Пазьняку — прыйшлося падобнае рабіць.

Соўсь: У рэальнасьці, Беларусь — прэзыдэнцкая краіна, дзе вельмі шмат, калі ня ўсё, вызначае адзін чалавек: Лукашэнка. Сяргей, я прапаную паслухаць меркаваньне чалавека, які быў з Аляксандрам Лукашэнкам у адной камандзе на першых прэзыдэнцкіх выбарах:

Фядута: Аляксандар Лукашэнка 1994 году — гэта той чалавек, які прыходзіць да ўлады дзеля таго, каб атрымаць яе. Аляксандар Лукашэнка сёньня — гэта чалавек, які думае ў тым ліку і пра будучыню Беларусі, якой ён сёньня кіруе. У той момант ён ня думаў.

Соўсь: Сяргей, Вы падзялаеце ацэнку Аляксандра Фядуты? І пры якой умове Вы б маглі паверыць, што Лукашэнка — гэты іншы чалавек, чым той, якім ён быў раней, што ён зьмяніўся?

Навумчык: Не адзін Аляксандар Фядута кажа, што Аляксандар Лукашэнка зьмяніўся, і прыводзяцца пэўныя аргумэнты — спыніўся шалёны наступ на беларускую мову, ня рвуць бел-чырвона-белыя сьцягі, і гэтак далей. Я буду казаць пра свае асабістыя адчуваньні, хаця канешне, я ведаў Лукашэнку вельмі даўно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Ганна Ильберг - Клара Цеткин
Ганна Ильберг
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Ожоговская
Павел Стовбчатый - Для Гадо. Возвращение
Павел Стовбчатый
Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…
Ганна Навасельцава
Ганна Гороженко - Воля Ізабелли
Ганна Гороженко
Отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x