Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым цыклі Свабоды «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» удзельнікі гістарычных падзеяў гавораць пра тое, як гэта адбывалася, што можна было зрабіць інакш і хто найбольш выйграў ад незалежнасьці. Першае ў цыклі — інтэрвію з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідэрам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком.

Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганчарык: Незалежнасьць — гэта тая аснова, якая дае магчымасьць свабоднага разьвіцьця нацыі, народу, чалавека як грамадзяніна.

Голубеў: Незалежнасьць — гэта калі я жыву ў Рэспубліцы Беларусь. І я далей не хачу больш разважаць. Калі ў нас ёсьць краіна пад назвай Рэспубліка Беларусь, для мяне зразумела, што гэта — наша краіна. І калі тут нешта ня так, мы павінны ў сваёй краіне зрабіць так, як мы хочам. Усё астатняе ў нашых сілах. Канечне, добра было б, як у Ўладзімера Арлова, што незалежнасьць — гэта калі прэзыдэнт гаворыць толькі па-беларуску, калі навучаньне ідзе на беларускай мове, калі ўсе любяць гэтую краіну і ніхто ня зможа нічога дрэннага сказаць ні пра краіну, ні пра нацыю, ні пра мову. Каб так было, нам трэба яшчэ таксама працаваць у нашай любімай Беларусі.

Соўсь: Сяргей, і яшчэ адно традыцыйнае для нашага цыклю пытаньне, якое ўжо мае гістарычны аспэкт. Ці была Незалежнасьць дасягнутая, альбо, як гэта часам кажуць, звалілася на беларусаў зь неба? Вось як лічаць Мікалай Чыгір і Мікола Статкевіч:

Чыгір: Я лічу, што звалілася. Няважна, як адбылося, але яна ёсьць. Я лічу, што звалілася. Ніхто не чакаў. Так склалася сытуацыя.

Статкевіч: Адказ неадназначны. Беларусы заслужылі незалежнасьць змаганьнем пакаленьняў, але ў той канкрэтны момант гэтаму пакаленьню незалежнасьць упала на галаву. Проста распаўся Савецкі Саюз, ня стала цэнтральнай улады. Я высока ацэньваю ролю дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, але, каб гэтай ролі не было, мы ня сталі б незалежнымі 25 жніўня, а магчыма, сталі бы незалежнымі 28 жніўня, бо іншых варыянтаў проста не было. Ня стала ўлады. Жывіце як хочаце.

Соўсь: Сяргей, ці згодны Вы з такімі ацэнкамі? Ці сапраўды не было іншых варыянтаў?

Навумчык: Ну, тут трэба па пунктах адказваць. Першае. Наконт пасьлядоўнасьці. Мікола Статкевіч сказаў, што распалася ўлада, распалася СССР, і атрымалася Незалежнасьць. Дарэчы, пра гэта многія і палітолягі пішуць, і вельмі блытаюць. Я нагадаю пасьлядоўнасьць. Спачатку Беларусь, Украіна, найперш перад гэтым Краіны Балтыі абвясьцілі незалежнасьць — і ўжо толькі потым, па факце, была канстатаваная сытуацыя распаду СССР. Распад СССР, канешне, быў абсалютна зьвязаны з абвяшчэньнем Незалежнасьці, і гэта працэс агульны, але спачатку была — Незалежнасьць.

Што датычна пакаленьняў, пра якія сказаў Мікола Статкевіч... Ну мы прыблізна зь ім аднаго ўзросту, равесьнікі, ён старэйшы на некалькі гадоў за мяне. Ведаеце, я назаву такія імёны. Ігар Гермянчук, дэпутат Апазыцыі БНФ — памёр у 41 год. Ігар Пырх, таксама дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце — памёр у 49 гадоў. Генадзь Грушавы, Галя Сямдзянава — яны, гэтыя дэпутаты, не дажылі да ўзросту сярэдняй працягласьці жыцьця ў Беларусі, прабачце мяне ў за такое вызначэньне. Уладзімер Базан, лідэр Берасьцейскіх БНФаўцаў — памёр у 40 гадоў. Я магу прыгадаць Уладзімера Плешчанку, Веру Цэрлюкевіч, магу проста доўжыць гэты сьпіс гэтых абсалютна розных людзей. Віктар Івашкевіч, Сяржук Вітушка... Гэта розныя людзі, але іх аб’ядноўвала ў палітыцы адно — іх галоўная мэта ў палітыцы была Незалежнасьць. Вось яны сваё здароў’е, сваё жыцьцё — самае дарагое, што ёсьць у чалавека — паклалі на Незалежнасьць.

Яны што — не прадстаўнікі пакаленьня? Каго мы ўвогуле лічым «пакаленьнем»? Я вось звычайна прыводжу такі прыклад: 1989 год, Прага, на Вацлаўскую намесьці выходзяць 100 тысяч студэнтаў. І — адбываецца Аксамітная рэвалюцыя, мяняецца лад, усталёўваецца дэмакратыя ў Чэхаславаччыне. Ведаеце, гэтыя 100 тысяч — гэта нават не працэнт насельніцтва тагачаснай 16-мільённай Чэхаславаччыны. А дзе былі астатнія 99%? Глядзелі тэлевізар, пілі піва... Але паспрабуйце сказаць чэхам, што на іх свабода і дэмакратыя "ўпала на галаву". Не! Лепшыя, найбольш актыўныя прадстаўнікі — яны вырашаюць.

І наконт сказанага Статкевічам, што не дасягнулі б Незалежнасьці 25 жніўня 1991, можа быць, дасягнулі б 26-га, 27-га. Тут ключавое — «можа быць». Ён кажа, што не было іншых варыянтаў. Былі варыянты! Я нагадаю, што сэсія Вярхоўнага Савета была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, і толькі таму. Нагадаю, што ў першы дзень сэсіі, 24 жніўня, ад імя Прэзыдыюму ВС Шушкевіч вынес толькі два пытаньня — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы»...

Соўсь: Дарэчы, Сяргей, вельмі падрабязна пра падзеі вы ўзгадваеце ў сваіх кнігах у сэрыі «Бібліятэка Свабоды», Вашыя кнігі «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» адны з найбольш папулярных. А як бы вы вызначылі жанр гэтых кнігаў і на якую аўдыторыю вы разьлічваеце? Якая вашая аўдыторыя? Яна ўжо ёсьць, яна ўжо сфармаваная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Ганна Ильберг - Клара Цеткин
Ганна Ильберг
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Ожоговская
Павел Стовбчатый - Для Гадо. Возвращение
Павел Стовбчатый
Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…
Ганна Навасельцава
Ганна Гороженко - Воля Ізабелли
Ганна Гороженко
Отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x