Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці ня маем мы тут пад мноствам імёнаў і пэрсанажаў пэўную сыстэму кодаў, здольную прыстасоўвацца да любых, часта неспрыяльных ідэалягічных сытуацыяў?

— Пасьля прыняцьця хрысьціянства прыхільнікі старой веры мусілі хаваць сваіх пэрсанажаў, істотныя паняцьці за мэтафары. Існавала сыстэма разнастайных кодаў: код музычны, чалавечага адзеньня, казюлькавы, птушыны, побытавых прадметаў, якія ў любой сытуацыі маглі замяняць адно аднаго. Ці не замяняе казюлька-камар нейкі іншы пэрсанаж паводле сугучча, алітэрацыі? Дарэчы, слова «камар» паходзіць ад індаэўрапейскага слова "камру" — рой. Менавіта, скамарохі-валачобнікі атаесамляліся ў нашае народнае традыцыі з роем. І ці не ўвасабляла традыцыі скамарохаў тутэйшае шаманства?

— Дык што, беларуская духоўная традыцыя прэтэндуе на шаманскую?

— Наяўнасьць якога-небудзь шаманскага фэномэну яшчэ не азначае, што магічна-рэлігійнае жыцьцё таго ці іншага народу засяроджанае вакол шаманства, але выяўленьне й дасьледаваньне такіх зьяваў здаецца пэрспэктыўным у вывучэньні архетыпаў пэўнай культуры.

РАЙ І ПЕКЛА — ДАБРО Й ЗЛО

Размова з Тацянай Валодзінай

«Lutum non omnіa fіnіt» (Сьмерць — не канец), казалі старажытныя рымляне. І з гэтым пагаджаецца бальшыня міталёгіяў і рэлігіяў. Але што адбываецца пасьля чалавечага існаваньня? Здагадка аказалася аднолькавай ва ўсіх канцах гэтага сьвету. Пасьмяротнае быцьцё ўсюды біпалярнае — цемра й сьвятло, пакуты й асалода, узнагарода й пакараньне. Яшчэ ў Гамэравых паэмах закладзеная палярызаваная мадэль сьвету, якая ўлучае ў сябе Элізіюм і Аід — дзьве формы вечнага жыцьця, што чакалі чалавека. Пройдуць першыя стагодзьдзі хрысьціянства, і чалавек паўстане перад выбарам: рай альбо пекла. Рэальна цяпер адно — як бы глыбока ні сягалі мы ў гісторыю, колькі б міталёгіяў ні гарталі, перад намі паўстануць вэрсіі адной і той жа мадэлі.

— А якая вэрсія ў беларусаў?

— У пазьнейшай міталёгіі беларусаў, як і іншых народаў сьвету, зямля паўстае цэнтральным складнікам трыяды «рай — зямля — пекла». Але ў той даўні міталягічны час, калі грэшных людзей яшчэ й не было, існаваў адзіны замагільны сьвет — вырай.

— Для нас сёньня вырай — гэта тое месца, куды адлятаюць птушкі...

— А яшчэ туды паўзуць зьмеі ўвосень, на Ўзьвіжаньне. Вырай акаляе нас і зьверху, на поўдні, і зьнізу, пад зямлёю. Дый згадаем казкі — нашу міталёгію. Памятаеце, трапляе герой у падземнае царства, а выносіць яго адтуль на сьпіне ня хто іншы, як птушка. Выходзіць, вырай наўкола, ён замыкаецца на Ўзьвіжаньне, а на Саракі адмыкае яго пчолка альбо птушачкай выпускае птушыныя выраі на зямлю. Злучэньне раю зямнога — выраю — і раю нябеснага ёсьць характэрнай рысай беларускай міталёгіі.

Бог сатварыў сьвет і людзей. Людзям Бог зрабіў вельмі гожы рай. Людзі там і жылі, пакуль не саграшылі. Рай — гэта такі сад, у якім заўжды шмат усяго, што толькі душа прымае. Першыя людзі жылі там вальготна ды радасна, бы тыя птушкі. Там было цёпла, бо заўжды стаяла лета. Як людзі саграшылі ды пашлі скітацца па сьвеце, дык яны вельмі ўбіваліся, што згубілі сваю долю, загубілі райскую жытку. Самы рай Бог аддаў птушкам, каб ён дарам не пуставаў, бо, ведама, і самая гожая пустка робіцца сумнаю. А людзі ўсё прасілі Бога, каб ён зноў вярнуў іх у рай. Бог абяцаў ім, што калі яны ня будуць грашыць, то па сьмерці пойдуць у рай і будуць жыць зь ім разам.

У старадаўняй традыцыі пекла ў сучасным разуменьні проста не існавала. Усе нябожчыкі былі продкамі, атрымлівалі сваю долю пашаны, але існавалі на тым сьвеце ці ня разам.

— А якім уяўляў беларус пекла? Чаму ён яго баяўся?

— Уяўленьні аб начыньні пекла ў значнай ступені абумоўленыя хрысьціянскай традыцыяй. Амаль усюды ў якасьці асноўнага атрыбуту пекла ёсьць агонь:

Там чарты ў вялізарных катлах у смале вараць душы грэшных людзей. Душы гараць, мучацца, але ніколі ня могуць згарэць, бо ўжэ так Бог даў, каб чалавек пакутаваў за свае грахі.

Згодна зь біблейскай трактоўкай, гэта асаблівы пякельны агонь — агонь гневу Божага, які карае за самыя розныя дрэнныя ўчынкі. З народных апавяданьняў можна даведацца, што самыя вялікія грэшнікі будуць варыцца ў смале, a менш грэшныя — пакутаваць y даліне сьлёзаў.

Таго, хто на гэтым сьвеце першы пачынаў біцца, чэрці рана і ўвечары сякуць лазою... Хто абгаварваў да паскудзіў славу добрых людзей, там ходзіцьзь пішчыкам на языку... Брахун ходзіць з высалапленым языком і зьвязанымі рукамі назад, за язык кусаюць авады, камары й мухі, a ён ня можа ні адагнаць заедзі, ні захаваць языка. П’яніца п’е смалу... Гультай ляжыць голы пад варацьмі замест падваротніцы. Хто што ўкраў, на тым сьвеце мусіць у зубах насіць, а хто ўкрадзе пярсьцёнак альбо голку, то на тым сьвеце мусіць праз вуха голкі або празь пярсьцёнак пралезьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x