Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І, як вядома са шматлікіх аповедаў і малюнкаў, гаспадараць у пекле чэрці. Што адметнага тут у беларускіх паданьнях?

— Паводле знакамітага беларускага этнографа й фальклярыста Мікалая Нікіфароўскага, у пекле дзейнічае адмысловы кантынгент нячысьцікаў — пякельнікі, якія спалучаюць сабачыя й казьліныя рысы, ня маюць поўсьці, высалапленым языком і праз ноздры абліваюць грэшнікаў расплаўленаю смалой і серай. Перш як аказацца прыстаўленымі да сваёй дзейнасьці, пякельнікі былі вольнымі нячысьцікамі, але праз чартоўскія няздатнасьці (калецтва, прыдуркаватасьць) іх саслалі ў пекла. Таму й для саміх чарцей пекла — свайго роду выгнаньне.

— Немагчыма абмінуць і цэнтральную пякельную постаць — самога Люцыпара. Ва ўсясьветнай культуры ягоны вобраз увасабляе найбольш фундамэнтальныя, генэтычныя ўяўленьні пра носьбіта зла, у аснове сваёй узятыя зь Бібліі. Які гэты вобраз у народным, аптымістычным у сваёй аснове, сьветаглядзе?

— У беларусаў Люцыпар (а таксама — Анчыпар, Ніцыпар) — гэта першы, найстарэйшы анёл, які адпаў ад Бога й быў скінуты на зямлю ці ў тое ж самае пекла. Ён самы старэйшы, галоўны нячысьцік. У пекле, за дванаццацьцю дзьвярыма, прыкуты дванаццацьцю ланцугамі да слупа, Люцыпар б’ецца, імкнучыся вырвацца на зямлю. Штомесяц разбураецца кожная з гэтых перашкодаў, але паўночны велікодны звон вяртае іх на свае месцы. Знакі ягонай улады — жалезная карона, прыбітая да чэрапа цьвікамі, і нешта накшталт вілаў у правай руцэ. Страшна! Але беларус знаходзіць для апісаньня пекла зь ягоным уладаром тонкія іранічныя штрыхі й ненавязьлівую дыдактыку. Прыкладам, у адным з паданьняў трапляе Семка на пякельны сход нячысьцікаў і хваробаў:

Ачухаўся Семка й бачыць, што зь дзіркі вылазіць такая страшная нечысьць, што няможна й сказаць. А чэрці ўсялякага калібру вядуць гэтую нечысьць пад рукі, шапкуюць, услугоўваюць, от нераўнуючы бы архірэя. Дагадаўся Семка, што гэто, мабуць, самы старшы чорт Ніцыпар. Ось Ніцыпар узабраўся на кучу з чалавечых касьцей дый усеўся, бы пан на крэсьле. Пасьля абраньня хваробай над хваробамі нікога іншага, як П’янства, запішчалі, захрыпалі ўсе чарты з хваробамі, сталі віншаваць П’янства, ды такі паднялі гоман, штодол расступіўся, і ўсе яны паляцелі чорт ведае куды.

— Вядома, што каталіцкая царква з ХІІ стагодзьдзя вылучае, акрамя раю й пекла, яшчэ й чысьцец як пераходнае месца. Ці прыжыліся такія вераваньні ў народзе?

— Непасрэдных легендаў не сустракаецца, але ўзьдзеяньне ўяўленьняў пра чысьцец назіраецца ў тых паданьнях, дзе пекла зьмешчана на першым, самым нізкім зь сямі нябёсаў, небе, адкуль душа можа вырвацца ў рай. Адметныя й вельмі старажытныя, дахрысьціянскія запісы, калі рай і пекла як бы мяжуюць, і чалавек пасьля сьмерці будзе сам пераходзіць зь зямлі ў вырай. А шлях гэты ўяўляецца ў выглядзе воласа (і таму на Палесьсі забараняюць кідаць валасы абы-дзе, іх трэба затыкаць у шчыліны між сьценамі) альбо проста кладкі. Грэшныя душы зрываюцца й падаюць у прорву, а праведныя пераходзяць на неба.

— Як вынікае, такія паданьні паказваюць ня толькі на знаходжаньне раю й пекла побач, але й як бы выключаюць больш вядомую хрысьціянскую вэрсію Страшнага суду. Хто ж тады вызначае, дзе месца душы?

— Крытэр трапляньня ў рай альбо пекла ў паданьнях апошніх двух-трох стагодзьдзяў — наяўнасьць хрысьціянскіх грахоў. Канчатковы прысуд выносіцца ў час Страшнага суду, дзе кожны зачытае сьпіс сваіх учынкаў і атрымае ад Бога прысуд. Але трапіць у пекла можна й бяз Божага прысуду — прадаўшы душу чорту ці зашмат саграшыўшы, тады нячысьцікі падхопяць душу адразу пасьля сьмерці. Як уваход у пекла бачыліся й гэтак званыя чортавы вокны ў балотах. Варта адзначыць і адметныя беларускія ўяўленьні пра пекла. Запісваюцца паданьні, паводле якіх зямля нацягнутая, як скура, над вадою, а ў гэтай вадзе на самым дне й ёсьць пекла. А на Гарадзеншчыне верылі, што пекла — «агромніста гара на канцы сьвету». У цэлым такія запісы яшчэ раз вяртаюць да старажытнага ўяўленьня пра той сьвет, што акаляе чалавека з усіх бакоў і нават месьціцца ў ім самім.

— Мы шматкроць паўтараем, што чалавек — гэта міні-космас з усімі ягонымі складнікамі, гэта праекцыя Сусьвету. Але тады атрымліваецца, што і ў чалавечым целе можна адшукаць і пекла, і рай?

— Безумоўна. Дыяганальлю «рай — пекла» ў структуры цела становіцца пара «твар — азадак». Фактычна азадак — процілегласьць твару, сярод значэньняў якога матывы адкрытасьці, чысьціні, бачнасьці. Народная традыцыя й царкоўная містыка азадак чалавека як «твар наадварот» устойліва зьвязвала зь пякельнымі сіламі. У сярэднявеччы верылі, што д’ябал ставіў свае знакі на ягадзіцах, а ў пратаколах інквізыцыі нярэдкія зьвесткі пра грэшнікаў і чараўніц, што цалуюць азадак Люцыпару. А выразы тыпу «ідзі ў зад»раней мелі магічны сэнс, бо адсылалі фактычна на той сьвет ці, больш дакладна, у пекла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x