Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такім чынам, нябожчыкі ў народных вераваньнях — добрыя суседзі й апекуны. Але вялікая колькасьць «страшных» паданьняў апавядае пра розных хадзячых мерцьвякоў, чарцей і іншых нячысьцікаў.

— Своеасаблівымі агентамі таго сьвету сярод жывых ёсьць прадстаўнікі гэтак званай ніжэйшай міталёгіі — таксама нябожчыкі, але яны адрозьніваюцца менавiта ад дзядоў тым, што паходзяць зь людзей, памерлых не сваёй сьмерцю: з тапельцаў, вісельнікаў, а таксама з чарадзеяў. Душы праведныя — яны там, на тым сьвеце, і наведваюцца да нас у строга вызначаныя тэрміны, а гэтыя самагубцы ды былыя ведзьмакі затрымаліся на мяжы, і няма ім прытулку нітам, ні тут. Вось і вяртаюцца яны да нас, але ўжо ўпырамі ды расамахамі, пра якіх і расказвалі вяскоўцы знакамiтаму этнографу й фальклярысту Аляксандру Сержпутоўскаму:

Старыя людзі кажуць, што калісьці тут у лесе вадзіліся зьвяры расамахі, але гэта, мабыць, няпраўда, бо я сам зь дзецюкамі бачыў расамаху, дык яна была ў постаці жанчыны з распушчанымі косамі. У нас казалі, што расамахаю робіцца жанчына, як яна зьнішчыць сваё дзіця да й сама ўтопіцца. Я раз бачыў, што ля ракі на бабровай хатцы сядзела, голая, ды дзіця люляла. А тады як усхопіцца, як шабулдых у ваду, толькі кругі разышліся.

— Упыры, русалкі, дэманы і ўвесь іхны легіён — гэта тагасьветныя агенты. А з нашага боку, з боку жывых, ці былі якія-небудзь пасланцы ў іншыя прасторы?

— Даволі блізкімі да замагільля ўяўляліся зусім старыя й, як гэта ні дзіўна, малыя дзеці. Дзіця, хаця й надзяляецца рысамі сьвятасьці, чысьціні, успрымаецца як пасланец іншасьвету, як істота, што цалкам не парвала з замагільлем. Праводзіцца нават выразная паралель паміж нованароджаным у першыя часіны ягонага жыцьця й нябожчыкам у пляне супадзеньня рытуальных дзеяньняў для пераводу іх з аднаго сьвету ў іншы. У народным радзільным абрадзе дзіця наагул проста называецца чужынцам: «Бог да нас чужаземца прыслаў, ён з далёкіх краёў прыбываў». А яшчэ вестунамі замагільля бачылі жабракоў. На калядныя сьвяты ім ахвотна аддавалі хлеб, прасілі памаліцца за сваіх памерлых сваякоў. А на Дзяды жабракі лічыліся найлепшымі й самымі чаканымі гасьцямі, іх шчодра частавалі й давалі ім з сабою зь вераю, што наведалі хату зь імі душы продкаў, альбо яны занясуць ім прывітаньне й частунак. Верылі таксама, што жабракі як сувязныя зь іншай прасторай валодалі сакральнымі ведамі, і таму ім прыпісвалі рысы варажбітаў, лекараў.

— А ці магчыма й нам зазірнуць у замагільле, сустрэцца зь ягонымі насельнікамі? Але каб яшчэ да таго, як ззаду зачыняцца дзьверы сьвету гэтага?

— Нашы продкі былі перакананыя, што можна, а ў асобных выпадках — і патрэбна. З дапамогаю тагасьветаў варажылі, гаспадарылі, лекавалі сябе й блізкіх. Посьпех жа ў сустрэчы з духамі забясьпечваўся цэлым комплексам умоваў, часавымі й прасторавымі характарыстыкамі, якія ўсе разам і кожная паасобку былі скіраваныя на сьціраньне межаў паміж сьветамі. Каб усталяваць кантакт, здымалі крыж і пас — «размыкалі» абарончую мяжу, разьвязвалі вузлы, дзяўчаты распляталі косы, часам распраналіся, заплюшчвалі вочы, рабілі ўсё моўчкі. Найбольш прыдатны для сустрэчы з тым сьветам час вылучаўся межавымі, пераломнымі характарыстыкамі: гэта вечар, мяжа дня й ночы, зімовы й летні сонцавароты. Але, відаць, найчасьцей мы сутыкаемся са сьветам іншым уначы, у сьне, бо як бы вандруе недзе там наша душа.

Як чалавеку сьніцца, што дзе далёка быў або што рабіў, то гэта-такі праўда, што быў і рабіў, бояк чалавек засьне, то зь яго душа вылезе, то ходзіць усюды і ўсё робіць, а потым як назад у цела вернецца, то й чалавек прачнецца.

— А дзе найахвотней зьяўляліся жыхары іншасьвету?

— Спрыяльнымі лічылі месцы нежылыя (лазьня, хлеў, пуня) й «памежныя» — тыя, што асэнсоўваліся як межы паміж сваім і чужым (печ, парог, кут, вароты, калодзеж, магільнікі ды іншыя). А своеасаблівым цэнтрам антысьвету, месцам надзвычайнага сакральнага напружаньня бачыліся ростані. Там адбываліся пасьвячэньні ў чарадзея, там гукалі долю й пільнавалі чараўніцу, там варажылі, закопвалі кашулькі хворых дзяцей, палілі знойдзеныя на сялібе зачараваныя рэчы. Каб нэўтралізаваць шкодны запал заклятага месца, беларусы на ростанях ставілі крыжы. Адрадзілася гэтая традыцыя й сёньня. І пакліканыя яны перапыніць зло, сьцьвердзіць мяжу, за якую нятрапіць ужо іншасьвету, яшчэ раз нагадаць пра нябачных суседзяў нашых ды задаць душы імкненьне ўгору.

ЦЕНЬ І СЬЦЕНЬ

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x