— Дык і валасы не баляць, і пазногці…
— Але іх можна абрэзаць, і яны адрастуць. Цень — не. Але, як і валасы ці пазногці, цень можа «захварэць».
— Захварэць? Цень?
— І называлі беларусы такую немач, што навальвалася нават і на цень чалавека, — сьцень. У народзе ж казалі:
Сьцень ад пуду бывае. Цені тады, кажуць, у чала века няма. Сохне, хварэе... Ходзіш як сонны й пра ма ўваччу становіцца. Сьцень, па вызначэньні знахараў, гэта хвароба ўласнага ценю, бывае тады гарачае трызьненьне й галюцынацыі, такія, што чалавек аж на сьцяну дзярэцца.
Як бачым, сымптаматыка сьцені зводзіцца да агульнага недамаганьня, зьніжэньня вагі й псыхічнай нестабільнасьці, гэта значыць, дыягназ блізкі да такіх хваробаў, як сурокі ці пярэпалах. Адрознай рысаю ёсьць улучэньне ў мэдычны дыскурс уласна ценю. Згодна з народнымі апісаньнямі, пры сьцені цень зьнікае, наводзіць на чалавека страх альбо проста захворвае.
— Як жа лекавалі сьцень? Калі лекавалі, вядома...
— Згодна з апісаньнямі, сьцень змываюць, топяць, спальваюць, выкурваюць, аддаюць курам — словам, выдаляюць зь цела й пераводзяць у тагасьветную прастору. Гэткі шлях цалкам натуральны ў рэчышчы ўспрыманьня хваробаў як выніку інтэрвэнцыі іншасьвету ў чалавечае цела. Лекаваньне тады мяркуе выдаленьне дэманічнага кампанэнту й наступнае ягонае вяртаньне ў адпаведныя яму лёкусы:
Хворага выносяць у сонечны дзень на двор, кладуць на шырокую, загадзя прыгатаваную дошку й акрэсьліваюць вугалем ягоны цень. Часам абразаюць пілою тыя часткі дошкі, якія выходзяць за межы абрысаў ценю, але гэта неабавязкова. Гэтую до шку з абрысам ценю топяць у крыніцы, прыгавор ваючы: «Каб ты не варочалася, каб ты ўтапіла ся». Калі вяртаесься пасьля дадому, нельга азірац ца назад. Часам спальваюць цень (дакладней — тую дошку, на якой ён быў акрэсьлены) у печы, на двары або на гародзе.
— У чым жа бачылі прычыну такое немачы? Відаць, ценю холад ці нястраўнасьць ня страш ныя. Адкуль тады хвароба?
— У беларусаў найменьне «сьцень» пазначае перадусім пэўную форму пярэпалаху, ягоны вынік. Ад страху, як бачым, ня толькі сэрца падае ў пяткі, душа выскоквае, але й цень лякаецца. Паказальныя тут атрыбуты сьцені ў замовах, роўныя з атрыбутамі-паказаньнямі на крыніцу пярэпалаху:
Выбіраю сьцень сабачы, кашачы, земляны, ветра ны, агнявы, з ручак, з ножак, з пальчыкаў, з-пад пальчыкаў, з усіх тыя жывата, з буйнай галоўкі… мужчынскі, жаноцкі, хлапцоўскі, удоўскі, зьвяры ны, зьмяіны. Бог з помаччу, а я з малітвай.
Было й нават прамое атаесамленьне:
Добры дзень табе, ляг, ты сьцень, не хадзі ты, ляг, ні ўначы, ні ўдзень.
— Вы сьцьвярджалі, што цень — абавязковы для кожнага з нас. А рытуал прадпісвае ягонае спаль ваньне. Як разьвязаць такую супярэчнасьць?
— Відаць, у выніку спалоху альбо якой-небудзь дыс гармоніі ў арганізьме парушаецца прыродны балянс між целам і ценем, цень бярэ на сябе дэманічныя функцыі й тым атрымлівае пэўную ступень аўтаномнасьці. Ну й выклікае хваравітыя сымптомы. Словам, цень захворвае й набывае дэманічнага дублета — сьцень, а іхны ўладальнік пакутуе на аднайменную хваробу. Рытуальная тэрапія сьцені засяроджвалася таму вакол маніпуляцыяў зь ценем хворага, што кіравалася на іхнае разьвядзеньне й наступнае выдаленьне дэманічнай сьцені ў тагасьветную прастору.
— Ізноў прыгадаем Юнга, які цень наагул адносіць да асноўных архетыпаў чалавечай псыхікі: Цень — гэта ўсё тое брыдкае, бруднае, незразу мелае, што жыве ўнутры ў нас і што мы хава ем глыбока ў сабе. Выдаліць цень з дапамогаю доказаў ці разважаньняў немагчыма, дый не бывае чалавека бязь ценю, гэта неабходны складнік ягонай псыхікі.
— А мітапаэтычны комплекс удакладняе: цень ёсьць неад’емнай часткай мікракосму чалавека. Але гэта ня той адмоўна маркіраваны элемэнт, да выдаленьня альбо падаўленьня якога чалавек мусіць імкнуцца. Гэта ў такой жа ступені неад’емны й арганічна ўласьцівы «свой» чужы сьвет, у дачыненьнях зь якім патрэбныя рэглямэнт і гармонія. І мы мусім гэтую гармонію ўсяляк падтрымліваць, каб не пакутаваць на сьцень ды каб не трапляць у сытуацыі, шматразова апісаныя ў мастацкай літаратуры. Памятаеце, герою там са зьдзіўленьнем паведамлялі: «Пане, дык у Вас жа няма ценю!..»
Размова з Тодарам Кашкурэвічам
Апошнім у Эўропе гарадзкім культавым паганскім аб’ектам лічыцца менскае капішча, якое дзейнічала яшчэ ў першыя дзесяцігодзьдзі ХХ стагодзьдзя ледзь ня ў самым цэнтры вялікага гораду, у раёне цяперашняй Лодачнай вуліцы. Навуковым тэрмінам «капішча» называюць месца, дзе адбываліся паганскія рытуалы: ахвярапрынашэньне, розныя паганскія сьвяты. Яшчэ ў народзе гэтае месца называлі сьвяцілішчам, малельняй ці проста каменем.
Читать дальше