Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сварыцца — памірыцца з ворагам. Сьмяяцца — будзеш плакаць, бо людзі абсьмяюць. Цалаваць ладную дзяўчыну — спаткаесься з фальшам. Кроў чалавечую бачыць — сваяк прыедзе. Есьці ў сьне мёд — дык пагана, горка табе будзе. Калі ў сьне быццам то ўсерасься — разбагацееш. Плакаць у сьне — на радасьць.

Нашы продкі меркавалі, што сны зьвязаныя паміж сабой. Паміж імі ёсьць пераход, але яны зьвязаныя паводле прынцыпу люстэркавага адбітку, на антытэзе. Тое, што чалавек бачыць у сьне, потым інтэрпрэтуецца з супрацьлеглым знакам.

— Як Вы маглі б асэнсаваць мэтафарычнасьць тлумачэньня сноў і якія сымбалі найчасьцей сустракаюцца ў беларускіх тлумачэньнях сноў?

— Сон — гэта заўсёды паслабленьне рацыянальнага пачатку. Менавіта ў гэтых пераходных станах якраз і абуджаецца эмацыйная сфэра чалавека. У пэўным сэнсе чалавек, які быццам пераходзіць у той нядзённы, нябачны сьвет, ёсьць паэтам. А паэзія — выйсьце зь дзённага сьвету рэчаў, выйсьце ў той сьвет, дзе пачынае прамаўляць у чалавеку ягоны эмацыйны пачатак. Некаторыя тлумачэньні сноў у кнізе Ўладзімера Васілевіча проста паэтычныя, як радкі недапісаных вершаў:

Птушак дзікіх бачыць — падарунак будзе.

Азлавіць іх — на радасьць.

Хустку бачыць — ліст прыйдзе.

Хустку расьсьцілаць — ліст пісаць.

Чорная хустка — благія весткі.

Блудзіш у сьне й выйдзеш, дык выйдзеш зь бяды, а не — дык чакае бяда, турма.

Ашукаць каго — бач, каб сам ня быў ашуканы.

Сьпяваць у сьне — кажуць, плакаць будзеш.

— Ёсьць некалькі падыходаў ва ўсясьветнай літаратуры да разуменьня снабачаньняў, іхнага тлумачэньня. Фройд тлумачыў іх праз эратычнае ўсьведамленьне, адчуваньне чалавека. Але вядомая знакамітая формула Шэксьпіра: «Сон ёсьць ілюзіяй сьмерці». Беларускія тлумачэньні сноў — бліжэй да Фройда ці Шэксьпіра?

— Шэксьпір бліжэйшы да корпусу тых сабраных сноў, якія ёсьць у гэтай кнізе. Сапраўды, нашы продкі, ўспрымалі пераход у стан сну як часовую сьмерць. І таму людзі часта бачылі нябожчыкаў, што абсалютна натуральна, бо нябожчыкі ёсьць часткаю таго нябачнага, нядзённага сьвету. Таму, відавочна, там, у снах, яны сустракаліся з анёлам, чортам, Богам, з Божай Маці. Шмат якія сны тлумачацца як прадвесьнікі сьмерці ці нейкай хваробы, што мусіць напаткаць чалавека неўзабаве. Я думаю, гэта абсалютна натуральная рэч, і Шэксьпір мае рацыю.

Пахаваньне бачыць — хаўтуры й будуць.

Маці бачыць — памрэ скора.

Маці-нябожчыцу — сам памрэш, па цябе прыходзіла.

Вясельле бачыць — у тым доме хаўтуры будуць.

Гасьцей бачыць у сябе — мярцьвяк будзе ў двары.

Калі замужняя жанчына сасьніць сябе без спадніцы — хутка памрэ ейны муж.

Папа бачыць — мець справу зь нячыстай сілаю.

— А Фройдаў падыход да вытлумачэньня прыроды сноў? Ці выяўляецца ён у беларускім соньніку?

— Я не знайшоў нейкіх такіх выразных тлумачэньняў сноў, якія б паказвалі на прыхаваны, менавіта эратычны, зьмест сноў. Хаця тут ёсьць некаторыя падобныя тлумачэньні сноў — што азначае, напрыклад, бачыць голую дзеўку ў сьне. Такія тлумачэньні зьвязаныя зь нейкімі эратычнымі памкненьнямі, але, мне падаецца, што наагул пераказ эратычных сноў цэнзураваўся. Трэба ўлічыць, што большасьць сабраных сноў у гэтай кнізе былі запісаныя ў ХІХ стагодзьдзі. Гэта азначае, што паноўным сьветапоглядам у беларусаў у той час было хрысьціянства. Хрысьціянства, як вядома, мае пэўныя маральныя засьцярогі адносна заглыбленьня ў гэтую сфэру. Псыхолягі заўважылі, што менавіта людзі цэнзуруюць зьмест падобных сноў. І ёсьць канкрэтныя назіраньні, якія паказваюць на тое, што калі чалавек прачынаецца, дык ягоная сьвядомасьць пачынае працаваць як цэнзар у пераказе зьместу сну.

— Чаму людзі ў снах так часта бачаць непрыем нае?

— Ёсьць некалькі тлумачэньняў. Некаторыя псыхолягі лічаць, што сон ёсьць пэўнай падрыхтоўкай чалавека да абуджэньня, да працягу жыцьця. А ў жыцьці, сапраўды, здараюцца непрыемнасьці, гора, паміраюць блізкія людзі. І сон, уваходзячы ў нашу сьвядомасьць, падрыхтоўвае чалавека да сустрэчы зь нечаканымі, непрыемнымі сытуацыямі, бо ў рэальным жыцьці, як мы ведаем, наша сьвядомасьць іх адкідае, спрабуе не заўважаць. Так, чалавек заўсёды ўнікае думкі, што ён можа некалі памерці або захварэць. У гэтым сэнсе падсьвядомасьць больш рэалістычная, чым сьвядомасьць. І падсьвядомасьць засяроджваецца на хваробах, сьмерці. У сьне падсьвядомасьць працуе як бы ў супрацьлегласьць сьвядомасьці дзённага сьвету, у якім мы звычайна й большую частку нашага жыцьця знаходзімся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x