Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЛЯНДШАФТ

БАЛОТА — АД Д’ЯБЛА Й АД БОГА

Размова зь Нінай Здановіч Апісаньне балота якое даў Іван Мележ у рамане - фото 3 Размова зь Нінай Здановіч Апісаньне балота якое даў Іван Мележ у рамане - фото 4

Размова зь Нінай Здановіч

Апісаньне балота, якое даў Іван Мележ у рамане «Людзі на балоце», злучае ляндшафтныя, гістарычныя, сацыяльныя, псыхалягічныя прыкметы Беларусі:

Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, ня кожны прызнаў бы за востраў — аб яго ня плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла адна куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы... Багна... адразала востраў ад сьвету мацней, чым гэта маглі б зрабіць абшары вадзянога прастору. Многія дні людзі жылі, як на плыце, які злая нягода адарвала ад берагу й занесла ў мора, — трэба чакаць адно, калі спадарожны вецер ці лёс зноў падгоніць да зямлі.

Такім чынам, балота ёсьць аб’ектыўнай рэальнасьцю Беларусі. Балота вельмі часта называюць увогуле знакам Беларусі. Але ці сапраўды гэта так? Бо каб штосьці стала знакам, яно найперш павінна стаць неад’емнай часткай, прыкметай культурнай прасторы краіны, народу, нацыі.

— Як культурная традыцыя трактуе беларускае балота?

— Паводле паданьня, балота — стварэньне ня Боскае, а д’ябальскае. Чорт хацеў, як Бог, стварыць сьвет, але падавіўся зямлёю й выметаваў яе, ад чаго і ўзьнікла балота. Тым ня менш, беларусы заўсёды ўспрымалі яго як дадзенае Богам асяродзьдзе, хаця рэагавалі на яго па-рознаму, у залежнасьці ад гістарычных абставінаў і ад свайго сацыяльнага стану. Здавалася б, як можна чыста практычна выкарыстоўваць балотную твань? Але ў савецкі час менавіта там дазваляла ўлада сялянам касіць сена для сваёй кароўкі. І ня толькі на Палесьсі, дзе скрозь балоты, але й па ўсёй Беларусі, бо больш прыдатныя месцы былі калгаснымі сенажацямі. А ўзімку балотны алешнік станавіўся крыніцай здабычы дармовых дроваў для печаў — гэтая балотная нарыхтоўчая кампанія працягвалася ўсю зіму.

— Падаецца, што за савецкім часам улады найперш змагаліся з балотам, у той час як звычайнаму чалавеку яно несла й дабро.

— Для калгасаў і саўгасаў балота — гэта патэнцыйныя дадатковыя пасяўныя плошчы, а торф — паліва. Дарэчы, нічога дрэннага не было ў арыентацыі на торф як на крыніцу паліва для электрастанцыяў. Шкодзіла толькі залішняя прагматыка ці захапленьне нечым — або асушэньнем, або торфаздабычай. А вынікам пасьля — парушэньне экалёгіі.

— Гэта ўсё прыклады прагматычнага (пазытыўнага ці нэгатыўнага) стаўленьня да балота як да дадзенай рэальнасьці. Аднак, мы маем прыклады таго, што менавіта вобраз балота стаў цэнтральным пры стварэньні мастацкіх твораў, тым самым пераўтварыўшыся ў сапраўдны архетып духоўнай культуры беларусаў. І гэта ня толькі «Людзі на балоце» Івана Мележа...

— Гэта й Коласава «Дрыгва», і «Дзікае паляваньне караля Стаха» Ўладзімера Караткевіча зь вёскай Балотныя Яліны. Гэта й месца драматычных падзеяў у творах Васіля Быкава «Аблава», «Воўчая зграя». Прыклады можна доўжыць. Але пачыналася ўсё, калі хочаце, у дагістарычны час, што цудоўна адлюстроўвае наша міталёгія. Ва ўяўленьні беларусаў аж тры нячысьцікі насялялі балоты: Балотнік, Багнік і Аржавенік. У іхным існаваньні відаць клясыфікацыя балотаў на тры групы: праходныя, непраходныя й балотная твань, ці «балотныя вокны». Характар кожнага нячысьціка фармаваўся ў адпаведнасьці з пэўнымі прыкметамі балота (злыя, гультаяватыя ці лагодныя). А iхны выгляд адпавядаў асяродзьдзю:

Хоць нікому зь людзей не даводзілася бачыць Балотніка такім, якім ён ёсьць напраўду, аднак, вядома, што ён страшэнны таўстун, зусім без вачэй, увесь у тоўстым слоі гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавіньне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі й іншая вадзяная жамяра. Усё гэта разам зь няўклюднасьцю робіць Балотніка найбольш пачварным з усіх нячысьцікаў.

Была й яшчэ адна балотная істота — Лазавік, ці Лозьнік. Ён хутчэй гарэзьлівае, чым злоснае стварэньне. І атрымаў ён сваё найменьне праз звычку будаваць хатку ў лазе сярод балота. Будаваць хатку... Вось тут, дарэчы, падказка — чаму балота стала архетыпам ня толькі духоўнай, але й матэрыяльнай культуры беларусаў. І сапраўды, адзін зь вельмі цікавых відаў традыцыйных рамёстваў — лазапляценьне. Дый лапці беларусы выкарыстоўвалі як абутак, калі ішлі касіць на балоце. У Заходняй Беларусі яшчэ перад Другой усясьветнай вайной іх плялі з традыцыйнага для нас матар’ялу — скураных раменьчыкаў, а не з лазы ці лыка. А вось балотных нячысьцікаў, паводле паданьняў, найболей злавала іншае вынаходніцтва тутэйшых людзей — балотныя лыжы. Уяўляеце сабе: ляжыць нячысьцік на дне балота, а ўверсе па твані ходзяць людзі й не правальваюцца да яго?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x