Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія

Алесь Петрашкевіч

Напісанае застаецца

Гістарычная драма

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ

Францыск Скарына.

Мікола Гусоўскі.

Максім Грэк.

Мікалай Капернік.

Томас Мюнцэр.

Юрый Адвернік.

Маргарыта.

Пётр Мсціславец.

Марцін Лютэр.

Мануэла.

Эльза.

Нунцый.

Iнквізітар.

Кваліфікатар.

Біскуп.

Сенатар.

Пісар.

Кат.

Іахім, ён жа Джавані, Іаан, Ісаак, Ахмет.

Члены святога судзілішча.

Стражнікі інквізіцыі.

Юнакі пры шпагах.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

I

Пакой вучонага-багаслова. Марцін Лютэр рэпеціруе прамову .

Лютэр( да ўяўнага натоўпу ). Здраднікі, вераадступнікі, мяцежнікі, забойцы, рабаўнікі, багахульнікі! Ніводнага д’ябла не засталося ў апраметнай, усе ўсяліліся ў мужыкоў. А таму не час спаць. Час літасці прайшоў. Настаў час мяча і гневу! Іх трэба забіваць, як шалёных сабак!

Уваходзіць маладая манашка .

( Незадаволена .) Ну, што табе, Эльза?

Эльза ( нясмела наблізілася да Лютэра ). Да вас той самы Іахім, каторы Джавані. ( Прытулілася да Лютэра .)

Лютэр( пацалаваўшы Эльзу ). Упусці. А як выйдзе, прыходзь...

Эльза выходзіць. Лютэр праводзіць яе ласкавым позіркам. Уваходзіць Iахім у вопратцы манаха, твар пад капюшонам.

( Сурова .) З чым?!

Іахім( адкідае капюшон, з усмешкай ). З даносам, пан Лютэр.

Лютэр. Ведаю, што з даносам. На каго?..

Iахім. На Францыска, сына Скарыніна, у навуках вызваленых і лекарстве доктара...

Лютэр( недаверліва ). Жартуеш?!

Iахім. Каб я быў жыў!

Лютэр. Хапіў ты высока, ды Прага далёка.

Iахім. Навошта Прага, ваша светласць? Ён тут, у Вітэнбергу, уласнай персонай у маёй карчме.

Лютэр( не верыць сваім вушам ). Ты нешта пераблытаў!

Іахім( вымае з-пад палы паперу ). Не на тое вы плаціце Іахіму, каб ён блытаў. Чытаю: «...У пятніцу, пятага лістапада, у Падуі, у храме святога Урбана а гадзіне 17-й на скліканай і ў звычайным парадку сабранай святой Калегіі слаўнейшых падуанскіх дактароў мастацтваў і медыцыны па даручэнні найдастойнейшага доктара мастацтваў і медыцыны пана Тадэя Мусаці, віцэ-прыёра вышэйназванай Калегіі, са згоды райцаў указанай Калегіі, ва ўводным слове прыёр сказаў: «Найдастойнейшыя паны дактары! Прычына склікання Вашых дастойнасцей наступная: прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек, доктар мастацтваў, бедны, родам з надзвычай далёкіх краёў, магчыма, на чатыры тысячы міляў і больш ад гэтага слаўнага горада, для таго, каб узвялічыць славу і бляск Падуі, а таксама красуючай супольнасці філосафаў гімназіі і святой нашай Калегіі. Ён звярнуўся да Калегіі з просьбай дазволіць яму ў якасці дару і асобай міласці падвергнуцца з ласкі Божай выпрабаванням у галіне медыцыны пры гэтай святой Калегіі...» Экзамен працягваўся два дні, і магістр Францыск з гонарам абараніў сваю навуковую годнасць. Ён публічна абгрунтаваў свае тэзісы, у дыспуце абверг усе аргументы апанентаў і ўсімі наяўнымі прафесарамі і вучонымі Падуі і Вероны, а іх было 24, пры поўнай адсутнасці нязгодных, быў ухвалены і прызнаны прыдатным да лекарскіх навук...» Іахім не пісаў гэта сам. Ён пазычыў паперу ў самога Скарыны. Русіны — даверлівыя дзеці. I гэтыя не вельмі хаваюць, што едуць на Белую Русь.

Лютэр. Чаму ж яны едуць праз Вітэнберг, а не праз Кракаў?

Iахім. Вы не ведаеце русінаў, ваша светласць. Калі яны ўжо едуць ды па справе, то ім і тысяча міль касіня не косіня. Такі народ... Я вам скажу, калі я яшчэ быў праваслаўным і зваўся Іаанам...

Лютэр( перапыняе ). Што ж ім трэба ў Вітэнбергу?..

Iахім. Навошта ў Вітэнбергу, калі ім трэба ў Кёнігсбергу. І тое, што ім там трэба, аднаму Іахіму вядома.

Лютэр( нецярпліва ). Не таргуйся!

Iахім. Калі ўжо бедны Іахім пра тое дазнаўся, дык толькі для вас, пан прафесар, бо Іахіму таксама трэба жыць...

Лютэр кладзе перад сабой капшук з грашыма .

Іахімдумае, што ў Кёнігсбергу Скарыне патрэбны прылады да друкарскага станка і папера. Яны ў сябе да гэтага часу на бяросце пішуць і смешаць свет. Такі ўжо народ з бярозавымі грамацеямі. А Скарына разумны чалавек — ён, як і вы, ваша светласць, робіць кнігі. Каб той быў так здароў, хто не ведае, што кнігі — гэта грошы. I навошта мне былі б іх кнігі, калі б я меў грошы?.. Я вам скажу, калі я яшчэ быў католікам і зваўся Джавані...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Обсуждение, отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x