Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лютэр( перапыняе ). Ты занадта многа гаворыш.

Іахім. З кім жа мне яшчэ пагаварыць, калі пасля Папы Рымскага вы, ваша светласць, самы разумны чалавек ва ўсім свеце.

Лютэр( злосна ). Пасля Папы?..

Іахім( зарыентаваўся ). Прыйдзе час, і Папа будзе пасля вас. Галоўнае, каб такія, як Скарынады Максім Грэк, не вылупіліся наперад. На Русі цяпер у вялікай модзе ерась, што ставіць за мэту зрабіць Маскву трэцім Рымам, а чацвёртаму, як яны кажуць, не бываць. А самы зацяты руплівец праваслаўя і кніжнасці ў іх усё той жа Максім Грэк.

Лютэр. Не твайго розуму гэтыя турботы.

Іахім. Даруйце, ваша светласць, такі я ўжо дурны ўрадзіўся... Я вам скажу, калі я яшчэ быў іудзеем і зваўся Ісаакам...

Лютэр( перапыняе ). Пра якія кнігі Скарыны ты гаворыш?

Іахім. Іахім не чытаў тыя кнігі, але Іахім не затыкаў вушэй, калі яны пілі і елі. Калі сустракаюцца хоць двое русінаў, яны не ядуць. Яны п’юць і гавораць. А гэтых было чацвёра. Можна было падумаць, што на ўсім белым свеце няма, не было і не будзе нічога лепшага за тыя кнігі... Іахім даўно ведае, што той жа Скарына пяць моў ведае, але адкуль Скарыне ведаць, што Іахім рускую ведае? I хоць нехта разумны сказаў: язык мой — вораг мой, хто пра гэта думае там, дзе трэба! I пра што яшчэ можна гаварыць, калі не сказаць пану прафесару, што гэты Скарына пераклаў Біблію з латыні на мужыцкую мову гэтых белых русінаў ці ліцвінаў.

Лютэр( устрывожана ). Гэтага не можа быць! Гэтага яшчэ нават я не зрабіў!..

Іахім. Вы зноў жа не ведаеце русінаў. Яны спрадвеку так: ходзяць ціха, глядзяць ротам, а потым ні з таго ні з сяго выкідваюць такую штуку, што ўвесь свет разам кажа «ах». Такі ўжо народ. Сказаць, што Скарына пераклаў Біблію,— гэта яшчэ нічога не сказаць. Каб пан прафесар не паскупіўся і парадаваў беднага Іахіма добрым задаткам, Іахім не застаўся б у даўгу. Бо калі гэты полацкі разумнік цытуе Цыцэрона пра тое, што дом, у якім няма кніг, падобны да цела, пазбаўленага душы, ад яго можна чакаць і не такога. I калі я ўжо прыняў вашу веру і завуся Іахімам...

Лютэр кідае, а Іахім спрытна ловіць капшук з грашыма .

Калі б ваша светласць дазволіла, Іахім параіў бы вам сустрэцца з доктарам Скарынай сам-насам, як кажуць у Парыжы. Мала што ў яго там яшчэ ў галаве!.. Разумны з разумным доўга не гавораць, а памятаюць адзін аднаго да скону. А тое, што германскія рыцары за дзвесце гадоў не змаглі адолець дзікае славянскае племя, зусім не азначае, што яно не праглыне вашага вучэння, калі яго падкінуць з розумам і добрай прынадаю.

Лютэр. А ты, Іахім-Джавані-Іаан-Ісаак, не такі ўжо і...

Іахім( перахоплівае ). Цёрты я, ваша светласць, бо некалі зваўся і Ахметам. Дык запрасіць доктара Скарыну да пана прафесара?

Лютэр. Чаму ж не? Сустрэча з дастойным субяседнікам узаемна ўзбагачае.

Іахім. Мудрыя словы. Па сабе ведаю. I калі падумаць...

Лютэр. Гэта ўжо мой занятак. А ты — ідзі!..

Іахім. Разумею, ваша светласць, але ці не едзе Скарына ў Кёнігсберг, каб па дарозе заехаць у Вармію да канцлера Альштынскага капітула Мікалая Каперніка...

Лютэр( здзіўлена ). Да таго самага?..

Iахім. Іахім другога не ведае... У іх былі адны настаўнікі і ў Кракаве і ў Падуі. Чаму ж у іх не могуць быць адны і тыя ж інтарэсы? Тым больш што Скарына лічыць Каперніка вялікім разумнікам. Калі б гэта было не так, то навошта Скарыне вазіць з сабою яго пісьмы?

Лютэр. Ты бачыў пісьмы Каперніка ў Скарыны?

Іахім. Пісьмы што! Іахім бачыў у Скарыны такое, ад чаго ў іншых можа пацямнець уваччу. I калі б пан прафесар кінуў Іахіму на беднасць, ён перадаў бы вашай светласці такое, чаго пакуль няма ні ў кога на свеце. ( Вымае складзеную паперку .)

Лютэр( дае Іахіму адну манету ). Трымай.

Іахім( узважыў манету ). Капернік пасінеў бы ад злосці, каб дазнаўся, як танна ваша светласць цэніць яго адкрыцці.

Лютэр. За грахі свае і нахабства ты згарыш некалі на кастры.

Iахім. Якая карысць паліць беднага Іахіма, калі могуць згарэць Скарына з Капернікам? Вы паглядзіце, што напісаў адзін дурань і што возіць з сабой другі. ( Аддае паперку .) Я вам скажу, калі я быў мусульманінам, зваўся Ахметам і гандляваў шкуркамі...

Лютэр( прагледзеўшы паперку ). Пакажы мне той залаты, што я табе даў.

Іахім знаходзіць і падае Лютэру манету. Той кладзе яе сабе ў кішэню .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Обсуждение, отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x