Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гусоўскі. I закаханыя былі ў адну паненачку...

Скарына( смяецца ). А прыгажуня наша ашчаслівіла трэцяга. ( Мсціслаўцу .) Між іншым, пабрацім мой Мікола земляком табе даводзіцца. Ты з Мсціслаўля, а ён з Гусава на Дняпры. Адсюль і прозвішча ў яго Гусоўскі.

Гусоўскі( з сумам ). Цяпер у мяне, Францыск, і прозвішча чужое, і вера не свая.

Скарына( задуменна, праз паўзу ). Не кожны вольны сваё імя насіць, не кожны можа па сабе веру абраць...

Адвернік. Маргарыта, ластавачка ты мая, на адной назе да карчмара! Капусткі, гурочкаў, скварку! I каб мне яешню на ўсю патэльню! I пойла таго, што шнапсам называецца, калі ў Іахіма нічога іншага не знойдзецца.

Маргарыта выходзіць .

( Падае Гусоўскаму руку .) Трымай! Будзем знаёмцамі. А калі палюблю, то на мяне можаш спадзявацца. Адвернік я. Юрый. А можна і проста Юрась.

Скарына. Хачу, каб ты ведаў, Мікола, рука гэтага самага Юрася аднолькава цвёрда можа трымаць меч і бязмен. Ён радца віленскі, друг мне верны і...

Адвернік( выкарыстаў паўзу ). Ён хацеў сказаць: і крэдытор... Толькі ў такіх даўжнікоў, як Францыск, я сам у вечным даўгу застануся. Бо няма сёння на ўсёй Белай Русі нашай мужа больш дастойнага і больш багатага душою...

Скарына. Кінь ты, Юрась!..

Гусоўскі. Колькі ж мы з табою не бачыліся, сын Скарынін?!

Скарына. З таго самага часу, як развіталіся...

Гусоўскі( Адверніку ). У 1509 годзе ад Нараджэння Хрыстова кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары накіроўвае пасольства ў Капенгаген, каб заключыць дагавор аб вечным міры...

Скарына( перахоплівае ). Два шчаслівыя і, як ім здаецца, здольныя бакалаўры навук вызваленых па волі яго вялікасці ўключаюцца ў пасольства пісцамі...

Гусоўскі. Паслы дагавор падпісваюць, здольныя пісцы сторазова яго перапісваюць, каралі рыхтуюцца да новай вайны, а бакалаўры воляй лёсу на колькі гадоў губляюць адзін аднаго... Сон! Далібог, сон! Дай да цябе дакрануцца, пакуль ты не знік.

Скарына. Губляюць, каб знайсці!

Гусоўскі( успомніў ). А знаходзяць, каб спытаць адзін у аднаго пра зробленае, каб паведаміць адзін аднаму пра дасягнутае, як ва ўзаемнай клятве аб тым было дамоўлена. Ці забыў мо ўгавор наш?..

Адвернік. Відаць, дрэнна ты ведаеш друга свайго, Мікола...

Мсціславец. Ды мы хутчэй на плаху, чым супраць слова!..

Скарына абдымае за плечы Мсціслаўца .

Гусоўскі. Тады адказвай пры сведках, Францыск Скарына, пабраціму свайму: чым багаты? чым слаўны? чым шчаслівы? і засмучаны чым?..

Скарына. За славаю не ганюся...

Мсціславец. Пацвярджаем! Настаўнік Францыск сам кажа: хто сквапны на пахвалу, той бедны заслугамі.

Скарына. Гэта не я кажу. Пётра. Гэта Плутарх сцвярджае.

Мсціславец. Тым больш!..

Скарына. Клятву нашу трымаю моцна і выконваць стараюся сумленна...

Мсціславец. Мы, як Марк Аўрэлій, прыстаўляем адну добрую справу да другой, ды так спрытна, што паміж імі аніякага прамежку.

Гусоўскі. Францыск, дзе ты сабе такога разумніка ўзяў?..

Мсціславец. А настаўнік Францыск і сам у Марка Аўрэлія вучыўся не рабіць нічога без прычыны і мэты, а па-другое, не рабіць нічога, што не клалася б на карысць людской грамады.

Скарына. Як бачыш, багаты я сябрамі вернымі і настаўнікамі слаўнымі. Шчаслівы сустрэчай з табой, дружа. Бо толькі тады чалавек шчаслівы, калі лічыць сябе шчаслівым. А чым засмучаны, таго ўсё роўна не пералічыш... Хіба і ўся споведзь...

Мсціславец. Настаўнік Францыск у нас міласнік навукі і мудрасці...

Скарына жартам дае Пятру па патыліцы .

Мы ў прадмове так і напісалі ( цытуе ): «...бо выбраў пакінуць у навуцы і ў кнігах вечную славу і памяць сваю, а не ў вялікіх багаццях».

Адвернік. Малайчына! Калі ўжо і падаваць тавар, то лепшым бокам...

Мсціславец. А наш настаўнік з усіх бакоў...

Скарына. Не сябры, а лісліўцы... Хіба ж так можна?

Адвернік. Можна, Францыск, можна! Хто ж нас у гэтым вялікім свеце заўважыць, калі мы яшчэ самі сябе прыніжаць будзем. Дай час, на ўвесь рост станем! А пакуль, Пётра, нясі сюды першую, але вялікую справу рук яго і розуму светлага!

Мсціславец( выходзячы ). Усю несці?

Адвернік. А чаго скупіцца? Свая работа, а не з чужых рук!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Обсуждение, отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x