Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мсціславец выходзіць .

Скарына. Даруй, Мікола, мы табе і рота адкрыць не даём. Дзе ты цяпер? Адкуль і куды? Як жывеш і пры кім служыш? Якімі вятрамі занесла цябе ў Нямеччыну?..

Адвернік( голасам Скарыны ). Так што адказвай, Мікола, сябру свайму Францыску: чым багаты? чым слаўны? чым шчаслівы і засмучаны чым?..

Гусоўскі( праз доўгую паўзу ). Хачу быць багатым, а жыву бедна. Люблю славу, а яна мяне абыходзіць. Хачу шчасця, ды не маю. Хачу быць самім сабою, а з’яўляюся сродкам для выявы іншых. Хачу чыстага неба над галавою, а дыхаць даводзіцца смуродам ад кастроў, на якіх паляць людзей. Хачу бачыць роднае жытняе поле ўстаўленым умалотнымі снапамі, а бачу яго здратаваным і заваленым мёртвымі братамі сваімі...

Адвернік. Загадкамі гаворыш, братка. Давай ясней...

Уваходзіць Мсціславец. У руках у яго стос кніг у нрыгожых скураных вокладках. Знянацку ён сутыкаецца з Іахімам, і кнігі падаюць на падлогу. Адвернік ледзьве стрымлівае злосць і дапамагае Мсціслаўцу сабраць кнігі .

Мсціславец. Падняць цяжка, а несці прыемна...

Скарына( задаволена ). Добра сказана!

Мсціславец. Дакраніцеся, пагартайце. ( Падае кнігу .)

Гусоўскі( адкідае вокладку, у захапленні ). Псалтыр?! ( Читая .) «...Там ест справедливость, там ест чистота, душевная и телесная. Там ест наука всякое правды. Там мудрость и разум совершенный. Там ест милость и друголюбство без ильсти; и вси иные добрые нравы, якобы со источника оттоле походять...»

Скарына( перахоплівае і прадаўжае па памяці ). «И видечи таковые пожитки в так малой книзе, я, Францишек,

Скоринин сын с Полоцька-града, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути рускими словами, а словенским языком напред ко чти и к похвале Богу во троици единому и пречистой его матери Марии, и всем небесным чином, святым и светицам Божиим, а потом к пожитку посполитого доброго, с тое причины, иже мя милостивый Бог с того языка на свет пустил...» «Без мудрости и без добрых обычаев не ест мощно почстиве жити людем посполите на земли...»

Гусоўскі( узрушана агледзеў прысутных ). Кнігі на мове нашых бацькоў?! Упершыню?! Ці ведает сам, што зрабіў ты, Францыск Скарына?!

Скарына. Зроблена пакуль толькі палова справы... Гэта Стары Запавет. Новы толькі перакладзены з латыні, але не адціснуты яшчэ.

Мсціславец. Арыстоцель гаварыў: пачатак — ёсць больш чым палова ўсяго.

Скарына. Успамінаючы Арыстоцеля, дружа мой, не забывай Авідзія, а ён раіў аб справе меркаваць па выніку.

Адвернік. Няма чаго прыбядняцца — вернемся дамоў, загрыміць твая слава, Францыск, сын Скарынін.

Скарына. Рабі вялікае, не абяцаючы вялікага! ( Абняў Мсціслаўца .) Апора ты мая і надзея ў пачынанні вялікім на святой Русі натай. ( Гусоўскаму .) I не глядзі, што юны,— у друкарскай справе вернай рукі майстар і ў навуках здольны.

Мсціславец. Кіньце вы, дзядзька Францыск...

Скарына. А самае галоўнае ў тым, што не толькі вучнем у друкарскай справе, а паслом сапраўдным паміж мною і Максімам Грэкам стаў Пётра Мсціславец... А Максім вялікую справу на Маскве распачынае і яшчэ на большую спадзяецца.

Мсціславец( заахвочаны ўвагай Скарыны ). Зробім Святое Пісанне, а там іншыя кніжкі друкаваць пачнём: «Александрыю», «Трою», арыфметыку ці вершы, як у другіх краінах.

Адвернік. Дай час, і скончыцца тваё панаванне, лаціна пастылая. Завыюць служкі папскія. Сам народ, без талмача ў сутане, спасцігне праўду Боскую. А там, глядзіш, і свой голас прарэжацца ў люду простага. А будуць голас свой ды вера адзіная, перастане ваяваць брат брата. I зойме народ наш месца роўнае паміж роўных... Што маўчыш, зямляк?

Гусоўскі( пасля паўзы ). Пры Божай міласцю каралю польскім Жыгімонце служу дыпламатам, браты мае...

Скарына( задуменна ). Так...

Адвернік( не зарыентаваўся ). Дай Бог кожнаму!

Гусоўскі. Дай, ды не ўсім. Еду з Італіі. З пасольствам караля Жыгімонта быў у Папы Рымскага.

Адвернік. Ого!

Мсціславец( у захапленні ). У самога Папы?!

Гусоўскі. Цяпер дарога мая да вялікага магістра прускага. Азвярэў тэўтонец. Абламаўшы ў свой час зубы аб землі нашы, ваюе і нішчыць зараз Вармію. Замірыць трэба караля Жыгімонта Старога з пляменнікам яго магістрам Альбрэхтам. Цешу сябс надзеяй з другам нашым Мікалаем Капернікам стрэцца. Кажуць, дасягнуў многага ў навуках нябесных. А зараз камісарам па абароне Варміі прызначаны...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Обсуждение, отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x