Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Больш за дзесяць стагодзьдзяў беларусы вызнавалі хрысьціянскую рэлігію, і тым ня меней захоўвалі традыцыі паганства. Чаму? Ці ня ёсьць такое злучэньне хрысьціянскага й паганскага пачаткаў нацыянальнай рэлігійнай і культурнай адметнасьцю?

— Сапраўды, беларускай традыцыі гэта ўласьціва. Хрысьціянства на беларускіх землях пашыралася паступова і ўжывалася з культамі дахрысьціянскімі. Да нашага часу яшчэ ў вёсках можна напаткаць вельмі архаічныя рэлікты дахрысьціянскай культуры, уяўленьняў і, нават, магічнай практыкі. Вельмі паказальным у гэтым сэнсе зьяўляецца менскае капішча, тоеснае капішчам многіх эўрапейскіх народаў.

— Калі ўзьнікла гэтае менскае капішча, як яно выглядала, якая была ягоная канструкцыя?

— У народзе яно называлася малельняй ля каменя. У ХІХ стагодзьдзі і ў 1920-х гадах гэтае капішча разьмяшчалася на ўскрайку гораду. Але гэта ня болей за кілямэтар ад сакральнага цэнтру Менску, дзе знаходзіліся кляштары, цэрквы, касьцёлы, ратуша. Месца ж, дзе была малельня, досыць дзікае, зарослае ельнікам, вольхаю, ляшчынаю. Людзі ў 1940-х гадах апавядалі знакамітаму этнографу, прафэсару Міхалу Кацару:

У даўні час тут быў густы лес, непраходная балотная дрыгва, адным словам, суцэльнае глупства. Як пойдзе ў гэты гушчар чалавек, дык яго задурыць, замуціць галаву. Чэрці яго водзяць па балоце, пакуль чалавек не загразьне ў дрыгве. А на прыгорку, на высокім кургане, сярод гэтага лесу стаяў гэты камень. Ходзяць пра яго ў людзей чуткі, што той, хто авалодае гэтым каменем, стане багатым і шчасьлівым. Вось і захацелася лесавіку й вадзяному займець камень. Заспрачаліся. А каб вырашыць спрэчку, пайшлі да свайго старэйшага. Той сказаў: хто безь перадыху ўзьнясе камень на скрыжаваньне дарог, той і будзе гаспадаром яго. Кінулі жэрабя. Першым выпала несьці лесавіку. Але, як ні стараўся лесавік, падняць камень ня змог. Не дапамаглі яму й ягоныя падначаленыя — лясныя зьвяры. Тады ўзяўся за камень вадзяны. Узваліў ён камень на плечы й панёс. Напужаўся лесавік, што камень дастанецца вадзяному. Падставіў ён яму падножку. Заваліўся вадзяны на беразе Сьвіслачы. Зваліўся й камень на самы бераг ракі. Вось камень і ляжыць. Ані лесавік, ані вадзяны не завалодалі ім. А было гэта вельмі даўно. Так даўно, што нават старыя людзі ня памятаюць. З таго часу й стаіць тут гэты камень.

Гэтая легенда пацьвярджае, што капішча ўтварылася ў вельмі далёкі час, у міталягічную эпоху.

— Як выглядала апошняе эўрапейскае капішча?

— Гэта быў насьціл з дубовага бярвеньня над ракою Сьвіслаччу, у якім была дзірка, зь яе бралі сьвятуюваду. Рос аграмадны, на чатыры абыймы дуб, які называўся «волат», каля яго маліліся, на яго вешалі ахвярныя ручнікі. Там жа ляжаў камень паўсфэрычнай формы, якога звалі «дзед», яму таксама прыносілі ахвяры. Відавочцы кажуць, што ён быў абвязаны ручнікамі, фартухамі, на яго вылівалі віно, мёд, і заўсёды над ім круціліся пчолы. І самы, бадай што, цікавы элемэнт гэтага сьвяцілішча, — агонь, або ахвярнік. Гэта прыкладна даўжынёю з мэтар пабудова з камянёў, на цэгле, шырынёю з мэтар і вышынёю да двух мэтраў — такі каменны слуп, дзе разводзіўся агонь. На гэтым агні спальваліся вантробы, ногі, рогі прынесеных у ахвяру жывёлаў. Ну, а мяса забіраў сабе сьвятар.

— І там віравала жыцьцё, цэнтральнымі асобамі якога былі знахары, калдуны?

— Слушна. Вось сьведчаньне жыхаркі Менску Хрысьціны Несьцяровіч:

— Ці хадзіла, пані, маліцца да каменя?

— Так, хадзіла. Хадзіла маліцца і ў царкву. Там я была кожную нядзелю. Ну, а калі што забаліць, ці жывот, ці што іншае, то тады хадзіла да каменя.

І яшчэ адзін вельмі цікавы ўспамін:

У адной жанчыны не было дзяцей, але яна вельмі хацела нарадзіць дзіцё. І ніякія сродкі ёй не дапамагалі. Дык знахар сказаў, што ён дапаможа ейнай бядзе. А для гэтага трэба было зрабіць так. У самую цёмную ноч прыйсьці да капішча. Сесьці голым месцам на камень. І каб спадніцай накрыць увесь камень. Так трэба рабіць тры разы. Пры гэтым трэба сказаць тры разы «Дапамажы, Божа!». Пасьля гэтага ў той бабы нарадзілася некалькі дзяцей. Абое, і муж, і жонка, былі задаволеныя. Быў задаволены й знахар, што ўратаваў сям’ю ад бяды.

— А знахары, калдуны, сьвятары — што гэтабылі за людзі?

— Даўгавечнікі Менску расказвалі, што калдуны былі розныя. Адны прымалі ў сябе дома. Другія — хадзілі па хатах, так бы мовіць, на выклік. І толькі трэція, найбольш моцныя й найбольш важныя, мелі капішчы ці малельні. Дынастыя менскіх ведуноў, ці знахараў, ці калдуноў зьяўляецца найбольш вядомай. Людзі апісвалі іхны выгляд, асабліва старога Савасьцея, як яго звалі, або Савелія, ці Саўкі, мужчыны, які дажыў да ста гадоў. Поўны, мажны, з чорнымі валасамі, упэўнены ў сабе, удалы і ўмелы, і хітры, і мудры. Існавала цэлая дынастыя сьвятароў на менскай малельні. І ўсе яны мелі адно імя — Савасьцей, або Савелій, або Саўка. Імя ня ёсьць выпадковым з гледзішча знакавасьці. Менавіта імёны Саўка, Совій былі эпітэтамі Перуна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x