Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вясковыя бабы, каб не раджаць болей, мылі свае сарочкі, на каторых кроў, а ваду лілі на гарачую печ у лазьні. А тады баба выходзіць, а з усіх бакоў дзяціныя галасы чуваць, і з плачам, з крыкам. А колькі галасоў — столькі б яна дзяцей магла мець. А так выпаліла.

Як вядома, раней дзіцячае месца, ці пасьлед, закопвалі ў хаце, дзесьці ля печы альбо на покуці. Калі каторая парадзіха не хацела больш мець дзяцей, дык адразу пасьля родаў прасіла бабку-павітуху закапаць пасьлед ніцма, пупавінаю ўніз. І тады, паводле законаў імітатыўнай магіі, гэтак жа мелі перавярнуцца нараджальныя магчымасьці жанчыны. Яшчэ адзін запіс:

Каторай бабе надаела радзіць дзеці, то трэ, каб пайшла на магілку дзіцячу й цыркнула наводлег сваім малаком.

— Ці хвалявалі праблемы кантрацэпцыі мужчынаў?

— Абсалютная большасьць запісаў паказвае на строгую закрытасьць такіх жаночых ведаў. Што да мужчынскага засьцераганьня, то існуюць толькі адзінкавыя запісы. Раілі асабліва схільным да прыгодаў кавалерам заўсёды насіць пры сабе ў кішэні два зьвязаныя накрыж кавалкі лучыны — і такой лучыны, што выпадкова (менавіта выпадкова!) акажацца падпаленай з абодвух бакоў.

— Якое традыцыйнае стаўленьне беларусаў да абортаў?

— Яднае й хрысьціянскую, і народную традыцыю безумоўнае асуджэньне кантрацэпцыі й таго, што сёньня называецца абортам. Яго разумелі як дзетазабойства. У фальклёры вядомая значная колькасьць апісаньняў пекла, дзе жанчыны, якія маюць на сабе такія грахі, вымушаныя есьці сырое мяса, піць кроў. Уражваюць таксама карціны, дзе распавядаецца, як іхныя грудзі смокчуць вужы ды іншыя гады. Цікава тут тое, што на людзкія грахі чуйна адгукалася прырода. У паданьнях не агаворваецца, наслалі стыхію Бог альбо дэманы — загубленыя душы. Яўна толькі, што на парушаную раўнавагу звычайна рэагуе ўвесь Сусьвет. Так, на Палесьсі шчыра верылі, што засуха, навальніцы бываюць пасьля таго, як пахаваюць на могілках няхрышчанае дзіця альбо адбудзецца ягонае забойства. Баба, што не схацела гадаваць дзяцінку й замардавала — ці прыспала, ці ўтапіла — то ад таго й град бувае, і дождж сільны бувае. Раз замардавала баба дзіця й занесла ў другое сяло й паклала там у капну. І той дарогаю, як яна несла — град усё ішоў, цэлы год да восені і ўсё пабіў — і жыта, і ўсё, усё.

— А душы ненароджаных дзетак? Ці ня маюць яны хоць якую кампэнсацыю за свой загублены лёс?

— Як гэта ні дзіўна, не. Загубленыя да хрышчэньня ці праклятыя маткаю яшчэ ў чэраве дзяўчаткі становяцца кікімарамі. Галоўным чынам кікімары зьбіраюцца ў тыя хаты, дзе адбылося забойства дзяцей і паблізу якіх быў схаваны трупік. Праз сваю дзяціннасьць яны збольшага бясшкодныя й перашкаджаюць жыхарам хіба адной валтузьнёй. Але калі ў хаце жанчыны песьцяць сваіх дзяцей, кікімары не па-зямному, неяк асабліва ўздыхаюць. Так выказваюць яны зайздрасьць да чужое ласкі й недасяжнае жаданьне атрымаць такую ж.

— Дык чаму ж бязьвінныя душы становяцца дэманамі?

— Архаічнай сьвядомасьцю ўсе нябожчыкі як бы падзяляліся на дзьве групы: на тых, хто памёр сваёй, натуральнай, сьмерцю, і тых, чый век быў перарваны. Гэтыя няшчасныя ўсё адно як патрабуюць ад жывых працягу свайго існаваньня й спаўненьня жыцьцёвага шляху. Чым раней абарвалася жыцьцё, тым больш агрэсіі ў дачыненьні да жывых прыпісвалася такому нябожчыку. Відавочна, да гэтай, шкоданоснай, групы адносіліся й душы загубленых немаўлятаў.

— Несумненна, жанчына перажывае велізарнае псыхалягічнае напружаньне пасьля зьнішчэньня ўласнага дзіцяці. Як разьвязвае народная творчасьць гэты ўнутраны канфлікт? Якая помста чакае жанчыну?

— Беларусы ведалі: не заўсёды вытрымлівае жанчына такі душэўны цяжар, зрываецца й засільвае сама сябе. У народных паданьнях — топіцца й становіцца расамахаю:

Расамаха — гэто ня зьвер, а якаясь нечысь. У нас людзі кажуць, што расамахаю робіцца жанчына, як яна зьнішчыць сваё дзіця й сама ўтопіцца. Я бачыў, як на бабровай хатцы сядзела голая жанчына з распушчанай касою, а на руках трымала дзіцятко. Палажыла яго на лано ды давай шчупаковым грэбенцам расчэсваць валасы. А як пачула мяне, усхапілася сама, схваціла аберучкі дзіця ды шабулдых у ваду, толькі шчурачкі пашлі.

Важна тое, што народная мараль ня проста асуджае забойства дзіцяці. Няма жанчыне апраўданьня ні з боку соцыюму, ні сабе самой. Самагубства — ня проста пакараньне, гэта адзінае разьвязаньне псыхалягічнага крызісу. Застаецца падкрэсьліць, што ў традыцыйнай культуры беларусаў плянаваньне сям’і й адказнасьць за тое выходзіць па-за межы індывідуальнай, мацярынскай і пашыраецца на ўвесь род. Можна нават казаць пра калектыўную адказнасьць жанчын-мацярок за дзіцячыя душы, адказнасьць соцыюму за працяг роду, бо «Навошта лепшы клад, калі ў дзецях лад?».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x