Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ў народных, міталягічных поглядах байструк усё ж гаротнік альбо Божы абраньнік?

— У традыцыйных уяўленьнях яму прыпісвалася асаблівая ўдачлівасьць, і ня толькі яму самому, але й тым, хто зь ім кантактуе. Тычыцца гэта й бабкі-павітухі, і хросных бацькоў. Так у кумы ня вельмі парываюцца йці, бо з таго мала карысьці, а яшчэ трэ патраціцца, затое ў кумы к байстручку дак ідуць з ахвотаю, бо й кумоў не міне шчасьце, толькі яны павінны зрабіць знак, што ад яго не адпіхаюцца. Дзеля таго кум затыкае сабе за пояс аброць, каб вадзіліся коні, кладзе за пазуху каласы збожжа, каб у яго быў вялікі ўраджай. Кума гэж падтыкае сабе палойку льну, каб ён добра зарадзіў. З асаблівай ахвотаю ішлі ў хросныя да такіх дзетак дзяўчаты. Як запісваў у свой час Сержпутоўскі, «калі кумою байстручка будзе нават ужэ заседзеўшаяся дзеўка, та й яна пойдзе замуж, як ейны хрэсьнік пачне хадзіць». Да такіх дзяцей ставіліся ўсё ж асьцярожна. Верылі нават, што пазашлюбная ў трэцім пакаленьні дзяўчынка (гэта значыць ейныя й маці, і бабуля былі байстручкамі) будзе сапраўднай, прыроджанай ведзьмай. У асобных месцах гэтыя страхі набываюць нават эсхаталягічны характар: пазашлюбная дачка ў сёмым пакаленьні народзіць антыхрыста, што будзе перад канцом сьвету хадзіць па зямлі.

— Як ставіліся людзі да маці пазашлюбнага дзіцяці?

— Натуральна, гаворка ідзе пра дзяўчыну, што нарадзіла да вясельля. Ейныя паводзіны адназначна асуджаліся, што адбілася й на роўні тэрміналёгіі. «Пакрытка» — так называлі дзяўчыну-маці на Палесьсі, маючы на ўвазе, што яны была «пакрытая», як жывёла. Вінаватая ня мела права ўдзельнічаць у жыцьці сваёй узроставай групы. Старэйшыя жанчыны сілаю мянялі яе дзявочы галаўны ўбор на жаночы.

— А сама вінаватая? Як мусіла яна сябе паводзіць?

— Запісаныя выпадкі, калі дзяўчына сама павязвала хустку й тым як бы прызнавалася ў граху. Такое публічнае прызнаньне павінна было папярэдзіць злачынства яшчэ больш страшнае — аборт альбо дзетазабойства. У павер’ях палешукоў сама прырода рэагуе на такія ўчынкі. Так, пра грыбны дождж казалі, што гэта сьлёзы забітага ва ўлоньні маці дзіцятка, а прычынай моцнага й працяглага граду лічылі забойства дзяўчынай-маці свайго немаўлятка альбо проста нараджэньне такога няшчаснага чалавечка. Беларусы чулі ў крыку савы над домам, дзе жыве дзяўчына, словы: «Схавай, схавай!» — як бы навіну пра нараджэньне й адначасна параду. Закон і соцыюм да маці-дзетазабойцы ставіліся строга. Нярэдкія згадкі й пра публічнае пакараньне такой дзяўчыны. На Палесьсі яе маглі ня толькі высекчы розгамі, але й прывязаць да ганебнага слупа з абрэзаным падолам, пасьля чаго выгнаць зь вёскі. У балядах учынак вайтоўны караецца сьмерцю:

Да ў нашым Слуцку навіна стала,
Адна панна-вайтоўначка сына радзіла.
Парадзіўшы сыночка, у кітай спавіла,
Спавіўшы ў кітаечку, на Дунай занясла...
...Як узялі вайтоўначку пад белы бокі,
Да й уруцілі вайтоўначку ў Дунай глыбокі.

У іншых балядах пра дзеўку-дзетазабойцу, якая тапіла сваіх дзяцей нехрышчонымі, апавядаецца пра сустрэчу яе з Хрыстом. Яна раскайваецца й, даслоўна, правальваецца празь зямлю.

— А калі ўсё ж дайшло да вясельля й гэтак званая «нячэсная» дзяўчына ідзе замуж?

— Увесь сцэнар вясельнай опэры згортваўся, за «вінаватую» прасілі большы пасаг, сарамацілі ня толькі дзяўчыну, але й ейных бацькоў. Самі гэтыя формы публічнага ганьбаваньня прымалі часам дзікія формы:

Даўней у таком разе часам і бацьку, а больш за ўсяго матцы маладое на шыю клалі хамут і вадзілі па вёсцы за тое, што яна не дагледзела свае дачкі, як Бог вялеў.

А Бог вялеў, як цьвердзіць народная мудрасьць, берагчы сябе й шанаваць законы, пісаныя й няпісаныя, бо «Дзень гульбы — век журбы».

СЭКСУАЛЬНЫЯ ПАВОДЗІНЫ Ў СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ

Размова зь Ігарам Марзалюком

Сучасныя шлюбныя нормы ды нармальныя, згодна з уяўленьнямі сучаснага чалавека, сямейныя дачыненьні — адзін з вынікаў перамогі хрысьціянскай рэлігіі на беларускіх землях. Распаўсюджваньне хрысьціянства ў эпоху Сярэднявечча, ягоныя спробы татальна кантраляваць духоўнае дый цялеснае жыцьцё чалавека ў наступныя стагодзьдзі істотна зьмянілі погляды на сэксуальнае жыцьцё чалавека й шлюб. Вядома, што ўсходнеславянскае паганскае насельніцтва не разглядала палігамію як зьяву анамальную, дый паняцьця мужчынскай шлюбнай здрады не існавала. Хрысьціянства зьдзейсьніла сапраўдную «сэксуальную рэвалюцыю» — цяпер толькі сэксуальныя стасункі ў манагамным шлюбе лічыліся царквой адзіна законнымі й магчымымі. Неўпарадкаваныя сэксуальныя сувязі, палігамія разглядаліся як адступленьне ад Хрыстовых запаветаў, парушэньне Боскага закону.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x