Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ці змагло духавенства ўзяць пад поўны кантроль сэксуальнае жыцьцё людзей?

— Не зважаючы на імкненьне царквы рэглямэнтаваць шлюбнае жыцьцё й сэксуальнасьць чалавека ў адпаведнасьці з нормамі хрысьціянскай маралі, цягам усяго Сярэднявечча палавое жыцьцё так і не было ўзятае пад татальны кантроль духавенства, а сэксуальныя паводзіны шляхты й месьцічаў у XVI—XVIII стагодзьдзях прынцыпова не адрозьніваліся ад сучасных. Тое, што хрысьціянства лічыла й лічыць маральнымі заганамі, было пашыранае і ў старавечнай Беларусі. Прыкладам, дашлюбнае палавое жыцьцё, безумоўна, ганьбавалася царквой.

— Ці існаваў нейкі кампраміс паміж царквой і чалавекам у гэтым пытаньні?

— Так, дашлюбнае палавое жыцьцё, калі яно завяршалася шлюбам, разглядалася Францішкам Скарынам як нармальная справа:

Естли кто прельстить девицу ещё незарученую и спит с нею, да дасть ей вено и поиметь ее собе за жену.

Пра тое, наколькі далёкім ад царкоўных рэкамэндацыяў было сэксуальнае жыцьцё грамадзтва Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагодзьдзях, сьведчаць і маштабы палавых захворваньняў у той час. Прыкладам, на пранцы. Цікава, што ў Польшчу ў XVI стагодзьдзі пранцы завезла жанчына, якая вярталася з Рыму, зь пілігрымкі. У хуткім часе з Польшчы гэтая хвароба патрапіла й да нас. Пачалася эпідэмія пранцаў — «нечуваная франца», як казаў гісторык і паэт Мацей Стрыйкоўскі. Захворваньне набыло такія памеры ў Княстве, што выклікала занепакоенасьць вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ, які даручыў пасланаму ім баярыну Мамонаву даведацца, ці ня выбухнула эпідэмія ў Вязьме, а таксама ўдакладніць, ці спынілася яна ў Смаленску й Вільні. У гэтай сувязі прыгадваецца радок з польскамоўнага верша Сымона Полацкага (тады яшчэ студэнта Віленскай акадэміі), напісанага ў XVII стагодзьдзі:

Kogo zla Wenus Choroba zarazі
Z drzewa Huacu Napoy ja odrazі.

Паказальна, што Сымон Полацкі, параўноўваючы са старажытнымі цудамі найважнейшыя адкрыцьці сваёй эпохі, называе сярод іх ня толькі адкрыцьцё Амэрыкі, вынаходніцтва компасу, стрэльбаў, друкарства, гадзіньніка, але й лекі, якія тады лічыліся ў Эўропе панацэяй ад пранцаў.

— Ад якога часу й наколькі шырока была распаўсюджаная ў старажытнай Беларусі прастытуцыя?

— Прынамсі, зь вялікай ступеньню ўпэўненасьці можна казаць пра XVI стагодзьдзе. Яно для Беларусі было часам ня толькі вялікіх культурных здабыткаў, але й імклівага падзеньня традыцыйнай маралі ў гарадах. Тады прастытуцыя, якая, натуральна, існавала й раней, заявіла пра сябе на ўвесь голас. Калі ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 году пра яе няма згадкі, дык у Статуце 1588 году менавiта гэтаму пытаньню прысьвечаны шэраг адмысловых артыкулаў, якія сьведчаць пра пашыранасьць зьявы на той час. І гаворка ідзе ня проста пра лёгкія паводзіны жанчын, а менавіта пра прастытуцыю, бо Статут 1588 году найперш акцэнтуе ўвагу на прафэсійных зводніках, якія, можна меркаваць, былі звыклым элемэнтам тагачаснага гарадзкога жыцьця. Пакараньні за зводніцтва прадугледжваліся жорсткія, у духу тагачаснай эпохі:

Прото абы такие люди, будь мужчизна або белая голова, в местех наших не были терпены, которые звыкли для зыску своего спросного намовляти панны або вдовы и мужатки кому гволи для спросности телесное, так иж хотя бы с которое могло быть што доброго в стане малженском, оборочаются за намовами зводниц внивеч, а в спросное а вшетечное помешканье. ...абы таких за оказаньем явным имати казали и карали обрезаньем носа, ушу и губы и з мест выганяли.

— Ці мелі плён падобныя забароны? — Ня надта вялікі. Не зважаючы на забароны, і зводнікі, і прастытуткі пачуваліся даволі ўпэўнена ў тагачасных беларускіх гарадах. Пра маштабы гэтай зьявы ў Магілёве пры канцы XVI стагодзьдзя сьведчыць наступнае паведамленьне Баркулабаўскага летапісу:

Року 1590 были козаки запрозкие Матюша с полком, Голый с полком у Могилеве... а кривды, шкоды не чинилы, толко жонок охочих. Тых намовляли и закликали, абы с ними на Низ ишли. И взяли з собою жонок и девок яко двесте поголов.

— Дзе адбываліся знаёмствы й абслугоўваньне кліентаў?

— Улюбёнымі месцамі прастытутак былі гарадзкія корчмы, лазьні, асобныя зь іх прымалі сталых кліентаў дома. Магістраты беларускіх гарадоў рэгулярна ладзілі аблавы на прастытутак і выпраўлялі іх на грамадзкія працы. У 1666 годзе слуцкія прастытуткі самым непасрэдным чынам спрычыніліся да ўмацаваньня абароназдольнасьці гораду. Слуцкі магістрат, «хочучы такіх злых распуст загамаваць», пастанавіў пасылаць іх на прымусовыя працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x