Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А хто болей выяўляў самаахвярнасьць у сямейным жыцьці — мужчына ці жанчына?

— Мы можам знайсьці прыклады мужчынскай ахвярнасьці ў рамантычнай аповесьці Васіля Быкава «Альпійская баляда». Беларус Іван Цярэшка ахвяруе жыцьцём дзеля ўратаваньня італьянкі Джуліі. Але прыкладаў жаночай самаахвярнасьці значна больш. Прыгадайма лёс Францішкі Радзівіл. Яна стаічна пераносіла здрады мужа й несла свой цяжкі крыж у шлюбе. Ёй было вельмі ня проста. Біёграфы нават падлічвалі колькасьць выкідышаў, што здарыліся на жыцьцёвым шляху гэтай жанчыны. Гісторыя захавала й іншы, кранальны, нават сьлязьлівы, паэтычны прыклад жаночай самаахвярнасьці. Гэта гісторыя Юліяны Вітан-Дубейкаўскай, якая кахала сьмяротна хворага Івана Луцкевіча. Ён памёр у яе на руках.

— Вы падкрэсьліваеце самаахвярнасьць у каханьні й сямейным жыцьці жанчын. Натуральна, мужчыны гэта цанілі. Але чаму беларускія пісьменьнікі так мала прысьвяцілі сваіх твораў жанчынам?

— Нагадаю, што Беларусь заўсёды лічылася краінай жаночай нацыі, і прыярытэт у пасіянарнасьці заўсёды належаў жанчынам. Я ведаю толькі адзін яркі прыклад, калі пісьменьнік прысьвяціў свой твор жонцы. Гэта раман Уладзімера Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», у эпіграфе да якога прысьвячэньне «В. К.», жонцы Валянціне. Але гэта было выкананьнем абяцаньня, якога жонка чакала ажно дзесяць гадоў. Беларускія пісьменьнікі часьцей прысьвячалі свае творы сябрам, як Максім Багдановіч — Сяргею Палуяну, бацькам, іншым асобам.

— Ці часта станавіліся сямейныя радасьці тэмай твораў беларускіх пісьменьнікаў?

— Такіх твораў шмат. Ад «Пана Тадэвуша» Міцкевіча да «Новай зямлі» Коласа й аж да твораў Шамякіна. Але характэрна наступнае: аўтары апісваюць ня столькі ідылію сямейнага жыцьця, колькі разлом. Сямейная вернасьць і здрада ў беларусаў знаходзяцца ў стане хісткае раўнавагі. Трэба народную псыхалёгію настройваць на стварэньне шчасьлівай, заможнай, камфортнай сям’і, ствараць яе культ, перадусім у літаратурных творах, альбо экранізоўваць тыя, у якіх гэты культ ужо створаны, альбо ствараць сэрыялы, пра шчасьлівае жыцьцё беларускай сям’і ў замку, сядзібе альбо ў сучаснай гарадзкой кватэры.

КАХАНЬНЕ Ў АХВЯРУ ПАЛІТЫЧНАЙ АВАНТУРЫ

Размова з Вольгай Іпатавай

У жыцьцяпісе Казімера IV — польскага караля й вялікага князя літоўскага, сына Ягайлы й Соф’і Гальшанскай — ёсьць адзін кароткі сказ аб тым, што ён пакараў сьмерцю Івана Гальшанскага й Міхала Слуцкага — змоўшчыкаў, якія імкнуліся аддзяліць частку Вялікага Княства й далучыць яе да Масковіі. Згадваецца й імя трэцяга — Хведара Бельскага, але нічога не гаворыцца пра тое, што той уцёк і гэтак унікнуў кары. А між тым, пакараньне, якое выпала на долю ўцекача Хведара Бельскага, было доўгім і пакутлівым. Можа, таму, што ён ня проста згадзіўся на палітычную авантуру — паўстаць супраць караля й вялікага князя, але й выкарыстаў дзеля яе сваё каханьне, сваё вясельле...

— Хто ж яна — нявеста гэтага змоўшчыка Хведара Бельскага, шчасьцем якой, як і шчасьцем сваім, ён ахвяраваў?

— Нявестай князя была Ганна, сястра ягонага сябра Івана Гальшанскага, князя невялічкага Кобрынскага княства, якое займала сёньняшнія Кобрынскі й Пружанскі раёны й цалкам падпарадкоўвалася вялікаму князю.

— Чым выкліканая была гэтая палітычная авантура — аддзяленьне часткі Вялікага Княства Літоўскага й далучэньне яго да Масковіі?

— Ганна й Іван расьлі ў асяродзьдзі магнатаў, улада якіх паступова зьмяншалася. Суправаджала гэтае зьмяншэньне й рэлігійная няроўнасьць: ужо Ягайла, ажаніўшыся з каралевай Ядвігай, з праваслаўнага Якава стаў каталіком Уладыславам, і сыны ягоныя былі адразу ж пахрышчаныя ў каталіцтва. Праваслаўныя ў Княстве адразу сталі як бы другаснымі, і, зразумела, гэта выклікала супраціў. Да таго ж, бацька Ганы й Івана быў у апазыцыі, як мы сказалі б цяпер, да вялікакняскай улады, бо ён падтрымліваў паўстаньне Сьвідрыгайлы супраць Жыгімонта Кейстутавіча й імкнуўся да поўнага аддзяленьня Вялікага Княства ад Польшчы. Памёр ён рана, амаль адразу ж пасьля нараджэньня Ганны, але дух вальналюбства й супраціву лунаў у асяродку князёў Кобрынскіх і іхнага атачэньня. Быў сярод іх Іван Гальшанскі — з роду, які даў краіне каралеву Соф’ю. Яна памерла дваццаць гадоў таму, але ж ейная кроў цякла ў жылах сына, які, аднак, не наблізіў род Гальшанскіх да трону, бо каля яго стаялі іншыя, кракаўскія вяльможы. Сярод незадаволеных быў і малады князь Хведар Бельскі. Яму й прызначыў сваю сястру ў жонкі спадкаемца Кобрынскага княства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x