Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як завяршыліся гэтыя жыцьці?

— Вестка пра сьмерць Хведара Бельскага засьпела яе зьнянацку. Яму было каля 45 гадоў. Але паход на Казань у 1506 годзе стаў для яго апошнім. Што ж, яго напаткала лепшая сьмерць, чым ягоных колішніх сяброў. Яны загінулі на эшафоце, а ён — у бітве. Хаця бітва гэтая была за чужыя інтарэсы, за чужую зямлю. Ганна перажыла свайго сапраўднага, венчанага мужа на трынаццаць гадоў.

— Якую цану заплаціла старадаўняяБеларусь за гэтую авантуру?

— Пасьля сьмерці Ганны княства канчаткова страціла нават сваю ўяўную самастойнасьць. А яшчэ раней краіна страціла храбрага воіна, які стаў эмігрантам — адным з тысяч і тысяч уцекачоў з роднай зямлі.

СУСЕДЗІ

ПТУШКІ «ЧЫСТЫЯ» Й «НЯЧЫСТЫЯ»

Размова зь Ліяй Салавей Яшчэ з таго далёкага часу калі людзей на Зямлі было - фото 15 Размова зь Ліяй Салавей Яшчэ з таго далёкага часу калі людзей на Зямлі было - фото 16

Размова зь Ліяй Салавей

Яшчэ з таго далёкага часу, калі людзей на Зямлі было мала, а іншых жывых істотаў было шмат і жылі яны побач, чалавек асабліва пільна назіраў, углядаўся ў птушак, якімі захапляўся й якім зайздросьціў: тыя вольна ляталі ў небе над зямлёю й воднымі прасторамі, насялялі недаступныя чалавеку месцы— далёкія выспы, крутыя горы, топкія балоты. Крылы давалі птушкам хуткасьць і свабоду перамяшчэньня. Нездарма ў народнай мове параўнаньне — вольны, як птах. Гэта сьвет мрояў.

— А як складваліся ўзаемаадносіны чалавека з птушыным сьветам у штодзённым жыцьці?

— Птушкі давалі старажытнаму чалавеку спажыўную ежу — яйкі. Дый самі былі аб’ектам паляваньня — прычым, часам літаральна ратавалі людзей ад галоднай сьмерці, як пра гэта паведамляецца ў Бібліі. Нагадаем, калі габрэі пасьля ўцёку з Эгіпту блукалі па пустэльні й нічым не маглі пажывіцца, то згаладалыя, яны ў адчаі былі гатовыя да бунту й братазабойства. Тады Гасподзь паслаў ім чараду перапёлак, якія, змораныя пералётам, упалі на зямлю — бяры іх голымі рукамі. Людзі насмажылі птушыны, падмацаваліся, жыцьцё вярнулася ў мірную каляіну. Наагул, людзі так зацята палявалі на птушак, што асобныя віды былі цалкам вынішчаныя.

— Як адбілася судакрананьне чалавека са сьветам птушак у традыцыйнай культуры, у пакінутай продкамі духоўнай спадчыне?

— У духоўнай культуры індаэўрапейцаў сьвет птушак знайшоў багатае й разнастайнае міталягічнае адлюстраваньне, магічнае выкарыстаньне, асэнсаваньне ў экалягічным, эстэтычным і сымбалічным аспэктах. Асаблівасьці біялёгіі многіх птушак, іхны выгляд ды галасы знаходзілі тлумачэньне ў этыялягічных паданьнях-мітах, у адпаведнасьці зь якімі выпрацоўваўся й падзел птушак на «чыстых», «нячыстых» і «так сабе» — тых, якіх шанавалі, баяліся й да якіх ставіліся абыякава. Птушак, паходжаньне якіх вялося ў народных паданьнях ад людзей ці нават анёлаў (прыкладам, бусла), шанавалі й ахоўвалі, а то й сялілі побач са сваім жытлом. Асабліва паважалі беларусы белага бусла, якому будавалі аснову для гнязда — бусьлянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцьця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэньня — белы з дадаткам чырвонага й чорнага, бусел зьяўляецца жывым носьбітам нацыянальнай сымболікі колераў. Вось адна зь легендаў пра паходжаньне бусла:

От раз Бог падазваў к сабе чалавека й даў яму завязаны гаршчочак, у якім было сабрана ўсё плюгаўства — гадзюкі, жабы, мышы. «На, — кажа, — занясі гэты гаршчочак і ўкінь у мора; толькі, глядзі, не разьвязвай». Прыйшоў чалавек да гасподы й пачаў зьбірацца ў дарогу: узлажыў чыстую белую сарочку, абуў новыя лапці й апрануў чорную сьвіту.

— Куды ты зьбіраесься? — пытае жонка.

— А ось, — кажа, — пасылае Бог занесьці гэты гаршчочак і ўкінуць у мора.

— А што у ім такое?

— Ня ведаю.

— Давай паглядзім.

— Бог вялеў не разьвязваць, — кажа чалавек. Жонка паклала чалавека спаць, а калі той заснуў, разьвязала сама. А адтуль і выскачылі ўсялякія гадзюкі, яшчаркі й жабы. Спалохалася баба, нарабіла крыку. Прахапіўся чалавек да так босы, у белай сарочцы, толькі накінуўшы на плечы чорную сьвіту, давай зьбіраць тую нечысь. Зьбіраў, зьбіраў — нічога ня зробіць. А ось прыходзіць Бог і кажа тым людзям: вы выпусьцілі гадаў, вы й зьбірайце іх. І абярнуў Бог тых людзей у буськоў. От адкуль узяліся буслы.

Нашы продкі амаль абагаўлялі буслоў, бо лічылі іх мудрымі, назіраючы, прыкладам, за паводзінамі бусьлінага выраю. Зь Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, Усходняй Нямеччыны яны ляцяць наўпрост на поўдзень (іх зьбіраецца разам да 200 тысяч асобінаў), вузкафрантальнай чарадою пралятаюць над Басфорам, над захадам Малой Азіі, перасякаюць Суэцкую затоку, трапляюць у Эгіпет, нібы злучаючы сваім візытам старажытныя цэнтры міжземнаморскай цывілізацыі. Уздоўж даліны Нілу вандруюць па Афрыцы. А потым, дакладна ў тэрмін, да веснавога раўнадзенства, вяртаюцца дадому, на свае родныя бусьлянкі. Робяць гэта параю, якой аднойчы злучыліся на ўсё жыцьцё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x