Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі параўнаць зь іншымі народамі — наколькі жорсткай у беларусаў была помста за здраду?

— Спосабы ўтаймаваньня здрадніц у беларусаў даволі гуманныя. Адзін са старадаўніх — папруга, альбо дзяга. Згадайма п’есу Ўладзіслава Галубка «Пісаравы імяніны». Там муж, які падсьцярог жончыну здраду, адлупцаваў і жонку, і ейнага каханка папругаю, прымаўляючы: «Жонцы — раз, дзяку — два, уха-ўха-ўхаха!». Але паколькі шлюб быў царкоўным, сям’я — патрыярхальнай (галоўная мараль: сям’я — перадусім), даводзілася пасьля, сьцяўшы зубы, мірыцца.

— Вы падкрэсьлілі царкоўны аспэкт шлюбу. Значыць, муж і жонка мірыліся, а пакараньня чакалі на тым сьвеце?

— Сапраўды, у народзе меркавалі, што распусьнікі будуць пакараныя на тым сьвеце, і пакутаваць будуць тыя месцы, якімі грашылі пры жыцьці здраднікі й здрадніцы. Гэта добра адлюстраваў Францішак Багушэвіч у вершаваным апавяданьні «Быў у чыстцы». Там, прыкладам, грэшнік падвешаны за геніталіі. Пісьменьнік Хведар Еўлашэўскі таксама распавядае пра маладзіцу, якая аддавалася цмоку, ператворанаму ў чалавека. Гэта літаратура. Але й гістарычны досьвед падае прыклады сямейнай здрады альбо нявернасьці. Паказальная гісторыя Рагнеды і Ўладзімера, які завёў сабе сотні каханак і гэтым уквяліў Рагнеду.

— Як дзяржава вызначала адказнасьць за сямейную нявернасьць?

— Дыярыюш Хведара Еўлашэўскага — гэта сапраўды перадусім мастацкі твор. Але й ён гістарычна сьведчыць пра тое, што сямейныя здрады здараліся на кожным кроку. У Статуце Вялікага Княства Літоўскага гэтай праблеме быў прысьвечаны цэлы артыкул, дзе сямейная здрада называецца сакавітым словам «чужалоства». Статут адназначна асуджаў чужалоства як зьяву, варожую сям’і, якая гнявіць Бога, і прадугледжваў пакараньне за яго. Але рэальна пакараць здрадніцу было цяжка. Караліся, дарэчы, здрадлівая жонка й ейны каханак. Пра здраду мужа й пакараньне ягонага чужалоства ў Статуце нічога не было сказана. Трэба было абавязкова засьпець жонку й ейнага каханка на месцы злачынства, пажадана са сьведкамі. Але на гэта ня кожны муж мог пайсьці. Пакараньню папярэднічала даволі складаная бюракратычная працэдура, завяршалася яно сурова — сьмерцю. Такіх пакараньняў было няшмат. І яшчэ невядома, ці дачакаецца здраднік пакараньня з боку дзяржавы.

— А самі людзі? Якія яны вынайшлі сродкі помсты? Якой жа была помста за здраду?

— Людзі выпрацавалі фізычныя спосабы пакараньня за здраду. Гэтак Рагнеда, калі ёй здрадзіў Уладзімер, замахнулася на яго зброяй, сказаўшы: «Мала таго, што загубіў бацьку, братоў, дык яшчэ й мяне ня любіш!». Пагрозы, якімі беларускія мужчыны й жанчыны абменьваліся за здраду, былі досыць суровыя, але найчасьцей завяршаліся нічым. Толькі Лявон Бушмар — літаратурны пэрсанаж Кузьмы Чорнага — забівае, прыбірае сваіх супернікаў. А з сучаснай літаратуры мы можам прыгадаць верш Славаміра Адамовіча, дзе ідзе гаворка пра жорсткае пакараньне здрадніцы:

Калі ты здрадзіш мне аднойчы,
ад гэтай здрады атрымаўшы
так много-многа асалоды;
калі ты прыйдзеш, пераспаўшы,
калі суцішыш свае воды
з тым, іншым, мне зусім ня братам,
з тым чорным, белым, жоўтым фатам;
калі ты прыйдзеш ці ня прыйдзеш;
калі, ўнікаючы сустрэчаў,
ты начавацьмеш у сябровак,
альбо ў сяброў, або ў прылеску,
альбо ў пясках зімнога мора, —
я не павешуся ад гора,
як, зрэшты, і не расьсьмяюся,
я не пайду і не ўтаплюся, —
я ўспомню, дзе ляжаць набоі.

Мне ўсё ж падаецца, што беларусы не дапускалі жорсткай помсты за здраду, пагрозы насілі хутчэй прэвэнтыўны характар дзеля захаваньня міру.

— Вы хочаце сказаць, што здрада ў беларускай сям’і пэўным чынам ураўнаважвалася сямейнай вернасьцю?

— У беларускай гісторыі, фальклёры, літаратуры ёсьць шмат прыкладаў кранальнай сямейнай вернасьці. Вось сям’я Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя ягонага каханьня была рамантычная. Ён пайшоў насуперак волі бацькі сваёй каханай Юзэфы Бараноўскай, ажаніўшыся зь ёю безь ягонай згоды. Сям’я вяла патрыярхальны лад жыцьця ў вёсцы Люцынка, і плёнам гэтага шчасьлівага шлюбу было нараджэньне чатырох дачок і сына. Дзеці шмат у чым захавалі характар і здольнасьці бацькі. Але такія ідыліі ў рэальным жыцьці сустракаліся радзей, чым складаныя спосабы існаваньня сем’яў. Прыкладам, сям’я Сыракомляў. Працяглы час гэты шляхціц вёў ідылічны лад жыцьця ў вёсцы разам са сваёю жонкаю, якая пайшла за яго ў досыць юным веку. Але пад старасьць у ім закіпела жарсьць да акторкі, жонкі вядомага беларусазнаўцы, гісторыка Адама Кіркора, што прывяло да заўчаснай сьмерці Ўладзіслава Сыракомлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x