Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

БАЙСТРУК — ДЗІЦЯ ГРАХОЎНАГА КАХАНЬНЯ

Размова з Тацянай Валодзінай

Зьяўленьне на сьвет дзіцяці — вялікая тайна й значная падзея. Так было калісьці, так ёсьць і цяпер. Але жыцьцё складваецца часам так, што маленькі чалавечак з самага моманту свайго нараджэньня атрымлівае пячатку, кляймо — байструк... Ягоныя бацькі не пабраліся законным шлюбам. І не істотна, зачыналася дзіця ў каханьні ці гвалтам, для людзей яно ад пачатку не такое, адрознае, горшае.

— Дзякаваць Богу, сучаснае грамадзтва патроху пазбаўляецца гэтага антыгуманнага стэрэатыпу, але ж быў i такi час, калі жыцьцё для непажаданых дзетак пачыналася перадусім дзеля пакутаў. Чаму?

— Бо асноватворным прынцыпам традыцыйнага грамадзтва ёсьць імкненьне да гармоніі, трыманьня за адвечныя прынцыпы й схемы. І дзіця ў народна-міталягічным сьветаглядзе мусіла мець абодвух бацькоў. Любое адхіленьне бачылася рэплікай тагасьветаў, пагражала крызіснай сытуацыяй і таму мусіла быць выпраўлена альбо нават пакарана.

— Сёньня такое дзіця называюць байструком ці бастардам. Якімі яшчэ словамі называлі гэтых дзетак раней?

— Побач з нэўтральнымі тэрмінамі «бязбацькавіч», «байструк» і ад яго вытворнымі — «байсьцёр», «байстручок», у беларусаў вядомы адмысловыя, матываваныя мітапаэтычнымі ўяўленьнямі словы. Сярод іх паказаньні на месца меркаванага зачацьця дзіцяці альбо родаў — «падтыньнік», «падплотнік», «падвугольнік», «крапіўнік», «падкрапіўнік».

— Чаму крапіўнік? Крапіва — месца, мякка кажучы, не зусім прыдатнае для названых падзеяў...

— Між тым, крапіва зь ейнымі пякучымі якасьцямі сымбалізуе ў народнай традыцыі якраз плоцевае каханьне, якое пячэ гэтак жа, як і крапіва. Але каханьне пазашлюбнае — грахоўнае. У народнай мове захаваліся ўстойлівыя канструкцыі кшталту «ў крапіве шлюб бралі» — пра пазашлюбныя сувязі; пра дзяўчыну, што нарадзіла бяз мужа, — «крапіўніца», «як зязюля цыплят вывела ў крапіве». Нават у сучасным горадзе жартоўна скажуць — «ветрам надула». А на вёсцы й такое можна пачуць: «Калі дзяўчыне падвее, то й стан укарацее». Ветру ў міталёгіі прыпісваецца якраз мужчынская й нават апладняльная роля. У беларускіх казках сустракаецца матыў, калі замураваная ў вежы царэўна зацяжарала ад павеву ветру:

Тады ўзяла нашла краля сабе іголку й давай раскалупываць дзюрку ў сьцяне. Калупала, калупала ды пракалупала дзірачку ў сьцяне маленькую. І ўзрадавалася: Хоць жа я нямножка, а ўвідала сьвету сабе. Ад таго сьвету — вецер там павеяў — і яна сталася, што не ў такім ужо дзеле. Цераз колькі ўрэмя нянька яе ўзнаець, што як-то яна становіцца дужа груба.

Такім чынам, для дзіцяці, «надзьмутага ветрам», падкрэсьліваецца ягонае прыроднае паходжаньне. Наагул, у лексыцы й фразэалёгіі, што тычыцца зачацьця й нараджэньня дзіцяці, знаходзім тэрміны, агульныя й для людзей, і для прыроднага сьвету. Плод завязваецца, людзі, як і ўсё жывое, плодзяцца. У той жа час пазашлюбнае дзіця атрымала назву «самасей», паколькі яно нарадзілася як бы само па сабе, без «умяшаньня» мужчыны.

— Відаць, такая батанічная канцэпцыя стае грунтам папулярнага выразу «знайшлі ў капусьце»?

— І ў капусьце таксама. Але што тут істотна — падкрэсьленьне таго, што менавіта знайшлі. Наагул, да байстручка азначэньне «знайдзён», «найдзёнак» прымяняецца шмат часьцей, чым да любога іншага дзіцяці. Але калі знайшлі, значыць, нехта яго згубіў альбо падкінуў знарок. І тут зьяўляецца ідэя Божага пасыланьня, што гэткім чынам сам Бог выпраўляе душу ў чалавечы сьвет. Часам пазашлюбным дзецям і імя давалі — Багдан, дадзены Богам. Хаця цяпер успрыняцьце яго як дару Божага можа атрымліваць розную ацэнку — ад іранічнай, як у прыказцы — «Хай байструк, абы з Божых рук» да абсалютна сур’ёзнай: «Гэты чалавек ад Бога, сьвяты чалавек». На Палесьсі казалі:

Байстручкі, ці як жэ кажуць, выбледкі, заўжды бываюць удалыя й шчасьлівыя, не дарам жа людзі гавораць пра тых, каму шанцуе, што ім шчасьціцца, бы выбледкам.

— Як ставіліся да пазашлюбнага дзіцяці аднавяскоўцы, соцыюм, дзяржава?

— Незаконнае паходжаньне накладала значны адбітак на ягоны лёс. Нават сьвятар у пакараньне мог выбраць рэдкае, непрыгожае імя, кшталту Сусол для хлопчыка ці якую-небудзь Хоўру, Дакейду для дзяўчынкі. Пагардлівае стаўленьне, кпіны — пра гэта й казаць не даводзіцца. Перад законам такое дзіця ня мела асаблівых правоў. Паводле Статуту Вялікага Княства Літоўскага, дзіця, народжанае па-за шлюбам і не прызнанае бацькамі, ня мела правоў спадчыннасьці й не магло нават зьвярнуцца ў суд. Такім людзям адводзілася незайздроснае месца: вартаўніка, рызьніка ці нават ката. Нярэдкія выпадкі, калі такія міжвольныя адшчапенцы папаўнялі шэрагі злачынцаў ці жабракоў. Нават забойства байструка не кваліфікавалася як злачынства, бо за яго не прадугледжвалася крымінальная адказнасьць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x