Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якая знакавая сэмантыка пацалункаў у народнай культуры, фальклёры?

— Там пацалунак разумеецца як сродак разбурэньня злых чараў. Ва ўсясьветным фальклёры шырока вядомы сюжэт пра зачараваную прынцэсу, якую царэвіч абуджае да жыцьця якраз пацалункам. У беларускіх жа казках зачараванага ведзьмаю каралевіча ратуе простая дзяўчына:

І пачаў пачвара зь сьвіным лычом пець песьні, пачаў пець так гожа, што голас лезе аж у самую душу й разам хочацца плакаць і сьмяяцца. Пяе ён з такімі любошчамі, што затапіў у дзеўчыны й голаў, і сэрца. Сама няведама зачым, схапіла яна страшэннага чалавека за голаў да й пацалавала. У той момант абярнуўся ён у гожага каралевіча, схапіў яе на бярэмя да й панёс да гасподы. І сталі яны жыць да пажываць да бедных людзей не забываць.

— Як актуалізуецца ў беларускіх паданьнях нежаданы пацалунак, пацалунак нялюбага чалавека?

— Захавалася легенда пра царыцу, вельмі ахвочую да прыгожых хлопцаў. Але беларус-прыгажун абірае лепей страшэнную будучыню, чым пацалунак нялюбай. А царыца нічога не ўважае, абы толькі ёй абняць таго гожага хлопца. От вялела яна, і прывялі яго к ёй. Толькі яна хацела яго абняць да пацалаваць, аж зірне — яго твар абярнуўся ў сьвіное рыла. Крыкнула тут царыца, а зь яе й дух вон выперла.

— Эстэтыка казкі, легенды сьцьвярджае сьвет ідэальны, мрою. А як ставіліся нашы продкі да пацалункаў у рэальным жыцьці?

— Трэба нават заўважыць, што ў вясковай традыцыі пацалунак разумеўся як прывітаньне, доказ прыязнасьці, сардэчны паклон. Пацалункамі суправаджаліся шматлікія зборышчы нежанатай моладзі, гэтак званыя вячоркі. Пацалунак — складнік асобных моладзевых гульняў: бывала, усе ўдзельнікі карагоду неаднаразова перацалоўваліся адзін з адным. Падчас калядных ігрышчаў, як пісалі зьбіральнікі фальклёру:

«Гульні заканчваюцца шумным гуляньнем, што даходзіць часам да празьмернасьці — абдымкам, пацалункам, жартам няма ліку». Асобныя вольнасьці дазваляліся самім характарам гульні. У смаленскіх беларусаў у час гульні «Жаніцьба бахара» да кіраўніка «бацькі» гульцы падводзілі хлопцаў і дзяўчат, а ён ім загадваў: «Цалуйцеся!». А дзяўчаты ў крык, ня хочуць цалавацца, а хлопцы — хоп! — і пазадзіраюць ім адзеньне. Тут яшчэ больш сьмеху. А іхныя віцебскія суседкі на Каляды «жанілі Цярэшку», прыпяваючы:

Паіла коніка ў вядрэ,
Відзіла я рыбку на дне.
Смачная рыбка карась,
Пацалуй, дзядулька, хоць раз.
Смачная рыбка язёк,
Цалуй і йшчэ разок.

— Сёньня вясельля і ўявіць нельга без такога ўжо звыклага скандаваньня «Горка!», калі малады з маладою мусяць цалавацца. Што гэта за звычай, ці заўсёды гучаў гэты вокліч на беларускіх вясельлях?

— Калі перагартаць усе вядомыя запісы вясельля, дык, бадай, да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя такіх паказьнікаў няма. Праўда, апісвалася перадусім сялянскае вясельле. Магчыма ж, ведалі гэты звычай гараджане. Але міталягічныя падставы судачыненьня воклічу «Горка!» й пацалунку выразныя, а паралелі між інтымнымі пацалункамі й прыняцьцем ежы прасочваюцца вельмі пасьлядоўна. Бо гэтым словам абавязкова папярэднічае заўвага кагосьці з гасьцей, што страва салёная, нясмачная, горкая, і яе трэба абавязкова падсаладзіць. Мы ж часта кажам: салодкі пацалунак, салодкія вусны, паглынаць адзін аднаго ў пацалунках. Цалаваліся, дарэчы, калі садзілі цыбулю, каб горкаю не была. Абавязковай стравай на вясельлі быў мёд — згадаем тут і выраз «мядовы месяц». Таму сувязь смакавых пачуцьцяў і пацалунку законная. Што тычыцца колішніх вясельляў, дык пацалункі маладых асабліва не акцэнтаваліся. Абавязковымі й рытуальна значнымі былі пацалункі іншага характару. Да прыкладу, маладая кланялася сьвякроўцы, цалавала ёй руку, твар, і з прапановы дружкі абедзьве яны пілі адна да адной па чарцы гарэлкі — каб замацаваць назаўсёды згоду:

Асабліва ўзрушвае час бацькоўскага блаславеньня. Бацька падыходзіў да стала й цалаваў праз стол дачку, кажучы пры гэтым: «Няхай Бог благаславіць!». Гэта таксама робіць і маці. Затым усе падыходзяць да нявесты й цалуюць яе, выказваючы пры гэтым свае добрыя пажаданьні. Перад адпраўленьнем маладога за нявестай сват частуе ўсіх гарэлкай, а бацька яго нясе на талерцы закуску. Пасьля сват бярэ ў рукі каравай; убачыўшы гэта, малады падыходзіць да бацькоў, а потым па чарзе да ўсіх іншых, цалуючы ў рукі, — кожны ў адказ робіць над яго галавой знак крыжа.

— Што азначае пацалунак у руку?

— Пацалунак у вусны, шчокі выражае пачуцьцё прыязнасьці й сяброўскай еднасьці. Іншы характар — пашаны й павагі — мае пацалунак рукі альбо пляча, а то й ног: ён дэманструе высокую ступень залежнасьці й падпарадкаваньня. Калісьці пацалункі рук і ног у Эўропе былі звыклай зьявай, цяпер жа цалуюць руку толькі сьвятару, ці зрэдку мужчыны — жанчынам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x