Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Альбо біцца, альбо прабачыцца?

Жавускі гэтак жа коратка адпавёў:

— Біцца.

Было гэта ўжо пры добрым змроку, але не адкладалі да заўтра. Зараз жа абодва прыбралі сабе сэкунданта. Людзям загадалі ўзяць паходні й рушылі за рагаткі...

Такія сваркі рэдка мелі сур’ёзныя наступствы — найчасьцей пасьля некалькіх драпінаў байцы мірыліся і ўжо пілі за мір, а бывала, што й за новае сяброўства. На такія сутычкі грамадзтва й закон глядзелі скрозь пальцы — нават калі даходзіла да забойства, стараліся неяк залагодзіць справу. Выдатны знаўца шляхецкай культуры Ігнат Ходзька так апісаў тыповы паядынак:

За колькі крокаў саскочылі ўсе з коней, а толькі сам шамбэляніч дабыў шаблю й ляцеў на пана Станіслава. Той вырваў зь зямлі Гарасіма, пад" ехаў з прысядкам. А як падняўся магутна... фуркнула ў паветры, ды прэч адляцела шабля шамбэляніча, а сам ён з разгону ўпаў на зямлю.

— А што, пане браце? — сказаў пан Станіслаў.

— Уставай! Ня буду крыжа на плячах рабіць.

— Пагодзімся, пане падчашы! — кажа, падымаючыся, шамбэляніч.

— Згода! Згода! — крыкнулі ягоныя сэкунданты.

— Маеш сатысфакцыю, пане падчашы!

— Згода, пане Станіславе! — сказаў i я.

— Ну дык няхай сабе й згода! — паўтарыў пан Станіслаў, хаваючы Гарасіма да похваў. — А іншым разам, пане браце, не зачапляй стрэльчыка, бо вашэці настраляе.

Ізноў крыкнулі мы:

— Згода!

Праціўнікі абняліся, і ўсе ў найлепшым настроі, дзякуючы Богу, што бяз шванку абышлося, вярнуліся да мястэчка.

Канец вольнай шляхецкай дзяржавы стаў і канцом традыцыі шляхецкіх боек і грамадзянскіх войнаў. Расейская ўлада хутчэй гатовая была дазволіць забіваць сваіх геніяў, як Пушкіна ці Лермантава, на дуэлі — гэта значыць, на «Божым судзе», але ня даць людзям бараніць свае правы перад іншымі грамадзянамі ды самой уладай. Зрэшты, Адам Міцкевіч назваў свайго «Пана Тадэвуша» «Апошні наезд у Літве». Але звычка бараніць свае правы й перакананьні з шабляю ці пісталетам у руцэ ня зьнікла так хутка. І пачынаючы ад Касьцюшкавага паўстаньня, шляхта зноў і зноў бярэцца за зброю. Беларускія змагары Случчыны ці партызаны генэрала Вітушкі — бадай, носьбіты таго ж вальналюбнага беларускага характару.

КАХАНЬНЕ

ЖЫЦЬЦЁ З ПАЦАЛУНКАМ

Размова з Тацянай Валодзінай Сярод звычак людзей ёсьць і цалаваньне Чалавек - фото 13 Размова з Тацянай Валодзінай Сярод звычак людзей ёсьць і цалаваньне Чалавек - фото 14

Размова з Тацянай Валодзінай

Сярод звычак людзей ёсьць і цалаваньне. Чалавек штодня цалуе каханага, дзяцей, бацькоў, цалуе руку сьвятара, з пацалункамі сустракае й праводзіць гасьцей. У той жа час ёсьць народы, якім пацалункі здаюцца чымсьці брыдкім і незразумелым — прыкладам, японцы альбо кітайцы. Вядома й звычка «цалавацца» насамі — гэтак робяць на Поўначы. Пацалунак адносіцца да невэрбальнай камунікацыі. Наагул вылучаюць тры віды пацалункаў: пацалунак каханьня, ці палюбоўны, рытуальны й этыкетны. Усе яны маюць і агульнае, і адрознае. А ў мітапаэтычных адносінах пацалунак сымбалізуе зьліцьцё чалавечых душаў, замацаваньне роднасных стасункаў, выражэньне шэрагу ідэяў сацыяльнай ярархіі.

— І найперш усё ж цікава: як наагул чалавек навучыўся цалавацца? Дзе вытокі гэтага звычаю?

— Адказаць на гэтае пытаньне цяжка, і наўрад ці магчымы адназначны адказ. Аднак навукоўцы выказваюць меркаваньні, што асноваю для разьвіцьця такой зьявы, як пацалунак, стала смактаньне ў дзяцінстве матчыных грудзей. Хутчэй за ўсё, якраз прыроджаны смактальны рэфлекс спарадзіў гэты сродак пачуцьцёвых дачыненьняў. На першым годзе жыцьця менавіта рот — галоўная крыніца задавальненьняў кожнага з нас. Таму шляхам працяглых пераўтварэньняў кармленьня дзіцяці — ад смактаньня грудзей да перадачы ежы з роту ў рот — і ўзьнікла гэтая дзея.

— Адкуль паходзіць слова «пацалунак»?

— У гэтым слове вылучаецца корань -цал-, які выяўляе выразную сувязь са словам «цэлы». Прыметнік «цэлы» мае два асноўныя значэньні: увесь, у поўным аб’ёме, прыкладам, «зьеў цэлы кусок», і непашкоджаны, без заганаў: цэлая кашуля, не парваная. Таму сам корань -цэл- нясе значэньне жаданьня быць цэлым, цэльным, здаровым. Пацалунак у традыцыйным этыкеце й суправаджаецца пажаданьнем здароўя. Прыкладам, беларускія жанчыны пры сустрэчы, нахіліўшы галаву й сказаўшы «Здаровінька!», цалаваліся ў вусны. І мы сёньня паводле старога звычаю цалуем дзіця, супакойваючы яго, цалуем пабітае месца — і верым, што так хутчэй загоіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x