Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Забава рэдутаў была траякаю — танец, гульня ў карты й прыгляданьне іншым. Ходзячы па пакоях там і сям, розныя маскі адны на другіх нападалі ў добрым сэнсе, і казалі, хто ёсьць пад маскаю. Той жа, хаваючы сваю асобу, круціў галавой і не сваім голасам адмаўляўся таго, кім яго падазравалі. На зламаньне сораму маладыя людзі мелі такі спосаб: апроч заляў і пакояў публічных, антрэпрэнэры захоўвалі асобныя пакоі пад сваімі ключамі. Замаскаваны кавалер прасіў ключа да такога пакою, і даваў пяць-шэсьць альбо болей чырвоных злотых, кажучы, што хоча наасобку выпіць бутэльку з прыяцелем, ці ў карты пагуляць. Антрэпрэнэр, не ўваходзячы ў высьвятленьне таго інтарэсу, бо добра яго разумеў, даваў ключ.

Звычайна маскарады ладзілі да сьвятаў — перадусім, рэлігійных гэтак званага карнавальнага пэрыяду. Вельмі важнымі сьвятамі былі ў нас і дні нараджэньня, дні анёлаў караля, вялікага князя, дні нараджэньня магнатэрыі. Пад кожную з такіх датаў ладзілі пышныя прыёмы, балі, якія звычайна суправаджаліся пераапрананьнем, маскамі, маскаванымі танцамі, выездамі ў паркі, загарадныя рэзыдэнцыі, дзе ўсё гэтае карнавальнае дзеяньне працягвалася й пераходзіла ў бясконцыя шматдзённыя вакханаліі. Банкеты, балі, маскарады часам суправаджалі й падпісаньне дзяржаўных дамоваў, соймы, сустрэчы паслоў. Гэтак было нават у сумныя й ганебныя моманты — як тыя ж падзелы дзяржавы. І вось як апісвае Ян Ахоцкі прыёмы ў Адама Паніскага, вядомага дзеяча часу падзелаў нашага краю:

Ад самага ранку ў некалькіх пакоях застаўленыя былі сталы штофамі гданьскіх гарэлак, якія паблісквалі золатам, а таксама міногамі, астрыгамі, галяндзкімі селядцамі, швайцарскімі сырамі ў цэлых кругах гэтак вялікіх, як колы для вазоў. Да абедаў сядала па сто й болей асобаў, а коркі ад шампанскага віна стрэламі сваімі салютавалі банкетуючым. Па абедзе прыносілі столікі да картаў, і пачыналася гульня прынамсі ў дваццаці столікаў... Пад канец упіваліся гарэлкаю, зьмяталі ўсе закускі, апаражнялі бутэлькі пеністага ангельскага піва...

— Чаму чалавек эпохі барока выбірае маскарад? Чаму ён надзявае маску ды імкнецца да ананімнасьці?

— Можна параўнаць маску з шаломам. Яны маюць пэўнае падабенства — бароняць свайго гаспадара. Шалом — ад фізычнай небясьпекі, а маска — ад адказнасьці за ўчынкі. Свабода, якую давала маска, была ашаламляльнай для шляхты, што выхоўвалася ўсё ж у даволі строгіх умовах. Маска давала магчымасьць сваволіць, гарэзіць, фліртаваць і ня быць пазнаным і пакараным. Чым цямнейшыя хмары насоўваліся на край, тым менш хацелася вяртацца ў яго з краіны масак, ад вясёлага застольля й танцаў. Так і апошні наш кароль, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, вядомы быў тым, што страшэнна любіў тэатар, маскарады, пераапрананьне. Для чалавека слабога, няўпэўненага, які хавае сваю сутнасьць і намеры, маскарад — ідэальная забава. Кашмарны пэрсанаж літаратуры, а цяпер кіно — маска, пад якой няма твару. Але яшчэ больш жахлівае відовішча — натоўп людзей бяз масак, але й бяз твараў. Бавіцца маскамі могуць усё ж людзі з тварам. Для безаблічнага натоўпу ладзяцца адно народныя гуляньні.

— Ці можна параўнаць забавы ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзяў з забавамі сучаснага беларуса? Што прыдбалі, што згубілі?

— Чалавек мінулага ня мог і ня ўмеў бавіцца сам, адзін. Найважней у забаве было тое, што бавіліся гуртам, грамадою. І нездарма банкет называлі бяседаю. Цяпер жа мы навучыліся забаўляцца на самоце, болей адпачываць ад людзей, чым весяліцца разам зь імі. Але гэта зварочваецца часам іншым, невясёлым бокам: самотна жывем, бавімся на самоце, дый паміраем самотныя.

СВАРЫ Й БОЙКІ ШЛЯХТЫ

Размова з Вацлавам Арэшкам

Калі гавораць пра характар беларусаў, дык заўжды згадваюць іх рахманасьць, лагоднасьць і цярплівасьць. Але ў гісторыі беларусаў хапала й войнаў, авантураў. І ня толькі з чужынцамі. Гісторыя поўніцца крывавымі ўнутранымі бойкамі ды паўстаньнямі. Што да прыватнага жыцьця шляхты, дык і ў ім свары й сутычкі займалі вельмі важнае месца. Пра гэта сьведчаць мэмуары й дакумэнты. Са старонак мастацкіх твораў шляхта часам паўстае гэткім натоўпам нястрыманых задзіраў, буянаў, самахвалаў. Шляхта (і ў гэтым адметнасьць нашага рэгіёну) складала каля дзесяці адсоткаў насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Вось жа і ў жылах бальшыні сёньняшніх беларусаў маецца хоць кропля шляхецкай крыві. Значыць, гісторыя шляхецкіх сварак ды боек можа шмат распавесьці пра тое, як складаўся беларускі характар, што ў мэнтальнасьці і ў традыцыях беларусаў сапраўды гістарычнае, старажытнае, а што накінута апошнім часам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x