Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Слухай, но, — сказаў граф Шчэнсны, адводзячы яго ўбок, — з табою цырымоніяў не раблю, твая гэта штучка, аддай пэрлы!» — «Гэтым разам ня я, — адказаў зусім не абражаны шчырасьцю графа «кароль цынікаў». — Але будзь спакойны, пане граф, знойдзецца страта, перад маім вокам нічога ня ўкрыецца». Ды павадзіўшы пільным зрокам па ўсіх тварах, спыніўся на адным маладзёну, якога, шапнуўшы яму штосьці на вуха, вывеў за сабою, ды, замкнуўшыся зь ім наасобку: «Аддай пэрлы, — сказаў яму наўпрост. — Бачыў я, як клаў у кішэню». На што той малады чалавек, кідаючыся яму ў ногі, закрычаў: «Ратуй мяне, пане, пазыч мне сваёй галавы!» — «Гультай! — гаркнуў Хацкевіч. — Каб твае рукі да маёй галавы, дык уся Эўропа спакою б ня ведала!» А пэрлы праз гадзіну былі на шыі прыгожай графіні Зоф’і.

— Сапраўды, Хацкевіч быў авантурнікам, які заслугоўвае таго, каб яго ведалі нашчадкі. Але як усё ж быць зь меркаваньнем, што беларусы — народ памяркоўны, сьціплы й ня схільны да авантураў?

— Як жа ня схільны?! А паходы на Маскву з Ілжэдзьмітрыямі? Ня з Польшчы, а пераважна зь Беларусі і Ўкраіны выпраўляліся на ўсход цэлыя войскі авантурнікаў у шуканьні фартуны. Самі кандыдаты на маскоўскі трон заводзіліся менавіта тут, на гарачай памежнай тэрыторыі. Памежжа — запаведнік і рай для авантурнікаў. На памежжы магчыма ўсё.

— Ілжэдзьмітрыі — гэта ўжо іншае авантурніцтва, гульня на палітычным полі. Увогуле ці шмат палітычных авантурыстаў дала Беларусь?

— Наш рэгіён нараджаў ці прыцягваў нямала авантурнікаў палітычных, якія ставілі ўжо не на некалькі тысяч залатых, а на вялікую ўладу — а пройгрыш звычайна каштаваў жыцьця. Да палітычных авантурнікаў можна адносіць і ўсіх рэвалюцыянэраў, таму ў гэты сьпіс трапляюць і такія асобы, як Тадэвуш Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі ці Ігнат Грынявіцкі. Цікава, што авантурнікі «звычайныя», апалітычныя цягнуліся больш на Захад: Парыж, Вена прыцягвалі іх агнямі сваіх двароў ды гульнёвых дамоў. Многіх адчайных шукальнікаў палітычнага шчасьця вабілі й неабсяжныя абшары ўсходняй імпэрыі, як гэта было з Ілжэдзьмітрыямі. Тып авантурніка-самазванца — чалавека няпэўнага паходжаньня, бязь веры, маралі, перакананьняў, апантанага шалёнаю прагаю да ўлады, які ставіць на кон жыцьцё, краіну, народ, — захаваўся празь вякі.

— Чаму народ прымае абяцанкі авантурніка за чыстую манэту? А як ён ставіцца да авантурніцтва, празь якое пралягае шлях да свабоды, да дабрабыту?

— Мы ўбачылі з гісторыі, што, паводле авантурнасьці «біялягічнай», беларусы хіба ня горшыя за італьянцаў. Але ж у сваіх культурных стэрэатыпах яны збольшага прынялі навязаную ім звонку, зручную для калянізатараў «памяркоўнасьць». Тым больш, што ўсіх «непамяркоўных» гісторыя, асабліва ў апошняе стагодзьдзе, вычэсвала вельмі старанна. Але ж, адмаўляючы ў сабе авантурны элемэнт, нацыя шмат у чым адмаўляе сабе і ў здольнасьці на пошук, на рызыку, на змаганьне. Свабода — гэта таксама здабытак авантуры. Адмаўляючыся ад свайго шампанскага, мы пераходзім на ўзровень звычайнага п’янства ды ашуканства. А тут схема простая — ёсьць ашуканец, вядома, больш авантурны й хітры, і ёсьць ашуканы. Як у казцы: ёсьць цыган, які прадае хвост ад кабылы, і ёсьць вясковы дурань, які яго купляе.

ЗАБАВЫ БЕЛАРУСКАЙ МАГНАТЭРЫІ

Размова з Вацлавам Арэшкам

Забавы, як дзяржаўныя ці грамадзкія справы, як праца ці побыт, тлумачаць нам сутнасьць чалавека, дадаюць ведаў пра эпоху, стан грамадзтва. Натуральна, ёсьць сталыя характарыстыкі забавы. Заўсёды й паўсюль найлепшым адпачынкам было на нешта цікавае паглядзець, узяць удзел у чымсьці вясёлым, падпіць, смачна пад’есьці, патанчыць. Але ў розных месцах і ў розны час, у залежнасьці ад мноства абставінаў, бавяцца людзі ўсё ж з рознай ступеньню фантазіі. З простым людам прасьцей. У іх забавы паміж працай.

— А краса грамадзтва, шляхта ды магнатэрыя — калі й як яны бавіліся?

— Гісторыкі заўважылі цікавую залежнасьць: чым горшыя справы ў краіне, тым больш вясельля. Баль падчас чумы — не паэтычная выдумка. Рымляне шалелі ад забаваў пад канец Імпэрыі. У беларускай гісторыі найвесялейшы быў, бадай, час падзелаў Рэчы Паспалітай — другая палова ХVІІІ стагодзьдзя. Паўсюль — тэатры, опэры, балеты, рэдуты, маскарады. Пане Каханку й Станіслаў Аўгуст, якія ўсё жыцьцё ненавідзелі адзін аднаго, мілаваліся адзін з адным, і дзе — не на полі бітвы за незалежнасьць, а за чаркаю ў тэатральнай Радзівілавай вёсцы пад музыку «Агаткі», пад бляск фаервэркаў і пырскаў шампанскага. Віно тады лілося ракою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x