Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выйшлі мы з дому судзьдзі, а Хусэйнага ў шаленстве кідаецца на мяне й клянецца, што заб’е. А я са сьмехам кажу яму: «Пане Хусэйн, ты думаеш, што нашыя полькі заечыя сэрцы маюць, як вашыя баўгаркі альбо валашкі?» І дастала пару набітых пісталетаў з кішэні ды працягваю: «У мяне пораху хопіць на лёкаяў васпана. Аддай, васпан, што мне належыць, а пасьля няхай тое будзе, што Бог дасьць». Прысутныя пацяшаліся са сьмеласьці маёй. Карацей, за чатыры дні атрымала я ад гэтых двух туркаў васямнаццаць тысяч, і мы пагадзіліся...

Дарэчы, у ейных успамінах нават дзесяць разьдзелаў называюцца «авантура», што сьведчыць пра тое, што яна й сама ўсьведамляла сябе як авантурніцу.

— Пільштынава, не зважаючы на ейныя кантакты з Радзівіламі, з князем Ракацы, з расейскім дваром ці з турэцкімі пашамі засталася гераіняй рэгіянальнага маштабу. А ці мелі беларусы авантурнікаў больш высокага кшталту — роўных, прыкладам, Казанову ці графу Каліёстра?

— Безумоўна! Прыкладам, Міхал Валіцкі, авантурнік XVІІІ стагодзьдзя. Сын небагатага шляхціца зь Меншчыны, ён стаў геніяльным гульцом на більярдзе ды ў карты. Праз гульню набыў высакародных ды ўплывовых прыяцеляў, трапіў у Эўропу. У Парыжы сышоўся з гульцамі з найвышэйшага сьвету, быў прыняты пры двары Людовіка ХVІ. Гульня прынесла Валіцкаму багацьце, павагу, графскі тытул. Я ўжо адзначаў істотнасьць гульні для сапраўдных авантурнікаў — ейная стыхія была для іх прыродным асяродзьдзем. Выйгравалі спакойна, прайгравалі бяз роспачы. Валіцкі прайграваў рэдка. Вярнуўшыся на радзіму, пасябраваў з каралём Станіславам Аўгустам. Маючы ўжо й капітал, і месца ў грамадзтве, зусім не цікавіўся палітыкай. Калі кароль спытаўся ў яго:

«Чаму, маючы столькі прыяцеляў, не імкнесься стаць дэпутатам Сойму?», Валіцкі адказаў проста: «Уласна таму, што не хачу іх страціць». Пазьней Валіцкі падтрымаў паўстаньне Касьцюшкі. Жыцьцё скончыў нетыпова для людзей свайго кшталту — дабрадзейным абываталем і мэцэнатам, які шчодра дапамагаў Віленскаму ўнівэрсытэту.

— Ці былі ў Беларусі авантурнікі, якія рабіліся героямі вуснапаэтычнай творчасьці, анэкдотаў?

— Ігнат Хацкевіч ці, па-іншаму, Гацкевіч, або Хадзькевіч. Блытаніну ў прозьвішчах ён сам і стварыў. Нарадзіўся каля 1760 году. Пачатак жыцьця даволі банальны — прагуляў бацькоўскую спадчыну, ажаніўся дзеля грошай. Урэшце навучыўся іграць «бяз пройгрышу». Але кар’ера за зялёным столікам не заспакойвала ягонай прагі авантураў. Паступае спачатку ў каронную гвардыю, потым — у расейскае войска на турэцкую кампанію. Тут паказаў сябе адчайным зухам і ня менш адчайным гульцом. Хутка даслужыўся да капітана. Затым скіроўваецца ў Эўропу, трапляе ў Парыж падчас рэвалюцыі й, зразумела, кідаецца ў вір падзеяў. Калі ў Парыжы запахла крывёю, вяртаецца на радзіму. У Вільні адкрывае дом гульняў і збліжаецца з тутэйшымі рэвалюцыянэрамі. Сябрам ягоным становіцца такі самы авантурнік, толькі апантаны ідэяй свабоды — Якуб Ясінскі, які робіць яго сваім ад’ютантам. Роля Хацкевіча ў паўстаньні 1794 году цьмяная, калі не злавесная. Абыякавы да мэтаў паўстанцаў, ён шукае ў каламутнай вадзе паўстаньня небясьпечных прыгодаў, ды, вядома, выгады. І сучасьнікі, і гісторыкі казалі, што Хацкевіч быў шпегам Масквы. Наступны пасьля паразы паўстаньня этап — Канстантынопаль, дзе ён зводзіць жонку партугальскага амбасадара і ўцякае зь ёю ў Парыж. Там Хацкевіч ізноў падаецца да войска. Спачатку граміць раялістаў у Вандэі, потым уступае ў польскія легіёны Дамброўскага. Пад імем «генэрал Лядаіска» робіцца шэфам францускай паліцыі ў Нэапалі. Пасьля заканчэньня кампаніі французы даручаюць Хацкевічу правядзеньне фінансавай дывэрсіі супраць Аўстрыі. Ён мусіў распаўсюдзіць мільёны фальшывых банкнотаў. Наступны кадар — француская турма Тампль, куды ён трапляе за ўдзел у антыдзяржаўнай змове. Выкруціўшыся, Хацкевіч скіроўваецца ў другі канец Эўропы — у Пецярбург. Апошнія дваццаць гадоў жыцьця герой вайсковых кампаніяў, любоўных гісторыяў і сумнеўных авантураў праводзіць збольшага на родных абшарах. Дакладней — паміж Вільняй і Тульчыным на Валыні. Тут, у Патоцкіх, трымаў дом гульняў і аблягчаў кішэні як саміх гаспадароў, гэтак і прыежджай шляхты ды магнатэрыі. А ў Патоцкіх зьбіралася тады краса Эўропы. Калі фартуна Патоцкіх не безь ягонай дапамогі заняпала, цэнтрам дзейнасьці Хацкевіча стала Вільня. Жыцьцё Хацкевіча канчаецца сумна — на высылцы, у расейскай глушы, у Вятцы. Хацкевіч стаў на абшарах былога ВКЛ фігураю легендарнаю, пра яго апавядалі анэкдоты, ягоныя жарты рабіліся прымаўкамі. Вось як згадвае Хацкевіча віленская шляхцянка Альбіна Габрыеля Пузына ў сваіх успамінах: Таксама адна з характарыстычных постацяў Вільні, але належаўшая хутчэй да эпохі, чым да места — быў Хацкевіч, вядомы пад мянушкаю «гульца», а нават «шулера», у чым сам першы прызнаваўся, як бы шукаючы гонару з таго, што было яму ганьбаю. Дасьціпнасьць яго патыхала цынізмам, і можна было б скласьці цэлую кніжачку з анэкдотаў пра яго ды ягоных адказаў, запраўленых атычнаю сольлю, хаця й бессаромных. Як, напрыклад, пра магнатаў, што мелі вялікія маёнткі, казаў ён, што «былі яны паны над халопамі, а ён пан над панамі, бо абыгрываючы іх, багацее». Як на віншаваньні яму, што патаўсьцеў, «чаму не», адказваў з усьмешкаю, «двух Патоцкіх зьеў». Калі хацеў прадставіць камусьці свайго сына, казаў: «Гэта маладзён прыстойны, толькі два недахопы мае — ёсьць маім сынам і называецца Хацкевіч». Раз на пакоях Шчэнснага Патоцкага дзіваваліся ўсе на прыгожы шнур пэрлаў, які належаў самой графіні. Пэрлы тыя былі велічынёю зь вішні й каштавалі сотню тысяч. Кожны жадаў іх зблізку паглядзець, калье ішло з рук да рук, аж нарэшце, калі графіня хацела атрымаць яго назад, не знайшлося ні ў чыіх руках!.. Хацкевіч быў сярод аглядаўшых...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x