Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці не таму перад катаваньнямі вязьняў распраналі?

— Так, прадпісвалася пакідаць прыкрытым толькі «сорам прыроджаны». Гэта рабілі й каб не было дзе схаваць меркаваных амулетаў, а яшчэ й таму, што аголены чалавек адчувае сябе бездапаможным. Увогуле прадугледжвалася некалькі стадыяў тартураў. Па-першае, пагроза тартурамі. Па-другое, наведваньне каморы тартураў і дэманстрацыя катаўскага рыштунку. Па-трэцяе, агаленьне й зьвязваньне. І толькі затым уласна тартуры. Часам і першых трох стадыяў было дастаткова, каб прызнацца ва ўсім.

— А калі абвінавачванаму ўдавалася вытрымаць усе тартуры, ні ў чым не прызнаўшыся й ня даўшы нагоды абвінаваціць сябе ў чараўніцтве?

— Тады права абвяшчала яго невінаватым. Суд мусіў апраўдаць такога чалавека й адпусьціць. Іншая рэч, што гэта і ў той час успрымалася як параза сьледзтва, і былі ўсе падставы баяцца, што несправядліва аддадзены ў рукі ката будзе потым помсьціць за крыўду. Таму зь яго звычайна бралі прысягу, што ён ня будзе мець ніякіх прэтэнзіяў да судзьдзяў, катаў і гіцляў.

— Як ставілася грамадзтва да ўхваленых заканадаўча тартураў? Чаму ўсё ж і ў Эўропе, і ў ВКЛ у пэўны час яны адмяняюцца?

— Так, у Рэчы Паспалітай у 1776 годзе (лібэральны Станіславаў час) катаваньні адмяняюцца. У 1801 годзе пры ўступленьні на трон Аляксандра І тартуры таксама былі скасаваныя. Але на справе гэта была чыста дэкляратыўная акцыя. Бізуны, батагі, праганяньне скрозь шыхты не лічыліся катаваньнямі, але ж колькі людзей загінула падчас гэтых адміністрацыйных працэдураў?..

ШЛЯХЕЦКАЯ СЯМ’Я

Размова з Вацлавам Арэшкам

Калі гаворка ідзе пра ўладу, дык не абавязкова маюцца на ўвазе дачыненьні чалавека й дзяржавы. Уладныя дачыненьні знаходзяцца амаль ва ўсіх праявах грамадзкага жыцьця, а ці не ў найбольшай ступені — у жыцьці сямейным. Яшчэ адну паралель можна паспрабаваць правесьці паміж дзяржаўнай і сямейнай уладай. Улада бывае манархічнай, дэмакратычнай, дэспатычнай... Гэта дае магчымасьць адразу й выразна ахарактарызаваць асноўныя рысы пэўнага соцыюму.

— А які «палітычны лад» панаваў у шляхецкай сям’і ў эпоху «залатой вольнасьці»?

— «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе» — гэтая прымаўка выразна акрэсьлівала дачыненьні беларускага шляхціца зь дзяржаўнаю ўладаю, але яна ж ня менш яскрава адлюстроўвае і ўладныя дачыненьні ў шляхецкай сям’і эпохі «залатой вольнасьці». Аднак, гэта зусім ня значыць, што прынцыпы «залатой вольнасьці» — павага да права, недатыкальнасьць асобы — панавалі і ў шляхецкай сям’і XVІІ—XVІІІ стагодзьдзяў. Зусім не. Як адваротным бокам палітычнай вольнасьці Рэчы Паспалітай была шляхецкая анархія, гэтак і прыгожыя словы статутаў пра правы грамадзянаў зьнікалі ў сямейнай «загродзе». Хатняе «ваяводзтва» шляхціца праяўлялася ў амаль не абмежаванай уладзе, якою ён карыстаўся ў сваёй сям’і. Тут можна прыгадаць яшчэ адно беларускае выслоўе: «гаспадар у хаце галава». Ягоная ўлада распаўсюджвалася на ўсіх — на жонку, дзяцей, бяднейшых сваякоў, слугаў, на падданых, якія лічыліся часткаю сямейнай маёмасьці.

— А ці быў падзел сямейных функцыяў паміж жонкай і мужам?

— Гаспадар, ён жа бацька сям’і, меў поўную волю над жонкаю. Менавіта муж распараджаўся ўсімі інтарэсамі сям’і, роля жонкі звычайна акрэсьлівалася як першай служанкі, якая павінна даглядаць дзяцей, пільнаваць слугаў, трымаць дом у парадку й дагаджаць мужу. Гэткі падзел функцыяў шмат хто імкнуўся зафіксаваць у розных хатніх статутах. Адзін з такіх статутаў склаў слуцкі магнат Геранім Флярыян Радзівіл. У сваёй «Адукацыі» ён піша да будучых дзяцей (якіх, дарэчы, так ніколі й не займеў):

У вашых пастанаўленьнях, калі шчасьлівымі хочаце быць, жычу вам словам бацькоўскім і сэрцам тыя саблюдаць пункты: Першае, двор мець непадзельны, гэта значыць ад вас выключна залежны. Другое, грошай жадных у рукі жонцы не даваць, таго ж, чаго ёй да справаў ейных патрэбна, загадваць набыць, і рэчамі толькі аддаваць, не грашыма. Трэцяе, ні найменшай дыспазыцыі жонцы, як да двору, гэтак і да маёнтку не дапушчаць, а найболей кагосьці пакараньня альбо арышту без распараджэньня ў тым мужа... Меркаваць трэба, што калі муж і жонка ёсьць патэнцыяй аднаго цела, дык на рангу мужа, гэта значыцца галавы, жонка быць не павінна, і нічога бязь ведамасьці яго ня мусіць чыніць, бо няма таго выпадку, калі хвост можа на месцы галавы быць...

Гэта пры тым, што істотныя маёмасныя правы жонкі былі зафіксаваныя, дарэчы, у статутах. Шляхцянкі таксама карысталіся правамі асабістай свабоды, маглі выступаць як пазоўніцы ў судах. Але ў жыцьці — як раней, гэтак, дарэчы, і цяпер — існуюць «пісаныя» законы й паралельна зь імі звычаі, традыцыі, якія часам відавочна адрозьніваюцца ад кадыфікаванага права. У сямейным жыцьці, у адрозьненьні ад грамадзкага, пераважалі звычаі, што фармаваліся яшчэ ў час першабытнага патрыярхату. Менавіта гэтыя традыцыйныя, натуральныя дачыненьні найбольш вызначалі ўладныя стасункі ў прыватным жыцьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x