Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Проста ўвайшоў я да пакою маткі маёй. Колькі жывы, не чуваў я гэткіх экспрэсіяў халеры, што пачуў ад яе; нарэшце пытаюся:

— Што з таго далей будзе? Я заручыўся, кахаю й да сьмерці не адступлюся.

— Ах ты, нягодніку, сьпярша старства ад мяне выдраў, а цяпер і рэшту хочаш выдраць.

— Ня выдраў іх і аб іх ня дбаю, адмоўлюся ад тых сэсій і парву іх.

І гэтак учыніў. Я тады быў, па-першае, вельмі з дарогі стомлены, потым, у згрызоце, дык на вачах яе млець пачаў страшна, мала мяне апаплексія не парвала, занесьлі мяне да майго пакою, кроў з нагі пусьцілі, ледзьве прыйшоў да сябе.

— Ці характэрныя былі для беларускай шляхецкай традыцыі ўладныя жанчыны?

— Такіх у нас называлі «ірад-баба». Дарэчы, жанчыны з дому Радзівілаў нярэдка вылучаліся асаблівым свавольствам. Сустракаліся ірад-бабы ня толькі сярод шляхты. Цікава, што бывалі выпадкі (звычайна ў сялянскім ці мяшчанскім асяродзьдзі), калі муж зьвяртаўся ў суд са скаргаю на непаслушэнства жонкі, а суд часам выносіў пастанову пакараць яго самаго — за тое, што няздольны кіраваць сям’ёю. Наагул, у ніжэйшых саслоўях уладныя дачыненьні ў сям’і былі менш вэртыкальныя, чым у паноўным стане.

— Чаму ж вольналюбівая шляхта была гэткая аўтарытарная й дэспатычная ў сямейных дачыненьнях?

— Можна меркаваць, што адной з прычынаў і стала тая самая шляхецкая вольнасьць — інакш кажучы, слабасьць вэртыкальных сувязяў у грамадзтве, слабасьць дзяржаўнай улады. Ва ўмовах, калі дзяржава ня ў стане была гарантаваць (а ня толькі дэкляраваць у законах) правы й бясьпеку асобе, менавіта моцная сям’я магла падтрымаць і абараніць гэтую чалавечую адзінку. Як магутныя замкі, трымаліся магнацкія сем’і. Каб ва ўмовах небясьпекі ўнутраныя сувязі функцыянавалі бездакорна, патрэбная была моцная сыстэма ўнутранай улады — як у войску. Гэта ж было патрэбна й для захаваньня й памнажэньня маёмасьці. Традыцыя дапамагала захаваць гэткі вайсковы лад сям’і. Сям’я, род былі сьвятымі. Калі дзяржаўная ўлада не набыла для яе сакральнасьці, дык сакральнымі заставаліся сямейна-родавыя сувязі.

— Дык што, са стратаю вольнасьці згубілася й традыцыйная сыстэма сямейнай улады?

— Любая дзяржаўная сыстэма, арыентаваная на «парадак», на эфэктыўную цэнтральную ўладу, у пэўнай ступені разбуральная для незалежных ад яе «лякальных уладаў» — значыць, і для моцных сямейных сувязяў. Так, калі шляхецкая дэмакратыя зьмянілася на дэспатызм Расейскай імпэрыі, дык зруйнаваліся й апошнія замкі, заняпалі магутныя роды. Зь іншага боку, паспрыяла гэтаму асьвета, новыя эканамічныя дачыненьні. Апошні ўдар па сямейных сувязях нанёс савецкі таталітарызм. Ва ўмовах, калі трэба было рабіць тых, хто «быў нічым» у тых, хто «стаў усім», ніякія трывалыя й незалежныя ад дзяржавы сувязі не патрэбныя. Шляхта стала «ўзорным» ворагам савецкай улады, а героем «новых» сямейных стасункаў — Паўлік Марозаў.

АВАНТУРЫ Й АВАНТУРНІКІ

Размова з Вацлавам Арэшкам

Авантурнік — не прафэсія, гэта, бадай, прызваньне. Навукоўцы нават кажуць, што людзі, схільныя да авантураў, маюць пэўныя біяхімічныя адметнасьці мозгу. З такога гледзішча авантурнасьць ня мае нічога агульнага з нацыянальным характарам, з гісторыяй пэўнага народу. Гэта — проста тып асобы. Зь іншага боку, ёсьць традыцыя, культурная парадыгма нацыі, якая спрыяе (альбо не) разьвіцьцю ў асобаў рысаў дынамічнасьці, мабільнасьці, нават пачуцьцёвасьці. Вось жа Казанова быў італьянцам, і ўявіць яго нарвэжцам ці, скажам, ірляндцам — немагчыма. Некаторыя народы ўвогуле лічацца авантурнікамі й ашуканцамі, і яны ці ня самі з гэтым пагаджаюцца.

— А ці маюць беларусы авантурныя традыцыі? Ці былі сярод іх авантурнікі-тыпажы?

— Авантурнікі сярод беларусаў былі, дый цяпер ёсьць. Звычайна пра авантурнікаў мінулага мы даведваемся зь літаратуры. Беларусь, хоць і не стварыла махлярскага ці авантурнага раману, нараджала, як і іншыя эўрапейскія краіны, саміх авантурнікаў. Найчасьцей згадваюць Караля Радзівіла па мянушцы Пане Каханку. Але, на маю думку, гэта трохі іншы тып — ён хутчэй гэткі беларускі Фальстаф, які прыцягваў да сябе цэлыя раі авантурнікаў ды прайдзісьветаў: у Нясьвіжы гасьцявалі й знакамітая князёўна Тараканава, і Лізавета Чудлей, якая таксама марыла пра расейскі трон. Зь Нясьвіжам быў зьвязаны Здановіч — адзін з ілжывых Пятроў ІІІ.

— Сёньня ўжо добра вядомыя прыгоды Саламеі Пільштынавай. Ці можна яе назваць клясычнай авантурніцай?

— Безумоўна. Саламея Пільштынава, якая жыла ў першай палове XVІІІ стагодзьдзя, мае выразныя рысы авантурніцы. Вось тут нам пашанцавала, бо яна пакінула свае ўспаміны, выдадзеныя па-беларуску. Зь лёгкасьцю Саламея рухаецца з канца ў канец Эўропы, прыстасоўваецца да любых абставінаў. Як лекарка, напэўна ж, трохі махлярыць, як падарожніца й проста як жанчына праяўляе немалую мужнасьць. Вось як яна прыгадвае адну з сваіх тыповых прыгодаў у Турцыі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x