Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як выяўлялася сутнасьць тагачаснага чалаве ка ў забавах? У забавах адбівалася сутнасьць эпохі?

— Позьняе Сярэднявечча, Адраджэньне — эпоха чалавека годнага, эпоха рыцарства. У цэнтры ўвагі — рыцар, баец, які змагаецца за перамогу ў шляхетным паядынку. Уласны посьпех, дэманстрацыя сваёй моцы й годнасьці, сваёй сутнасьці — для яго самае галоўнае. Дзеля гэтага можна й загінуць. Таму галоўныя забавы рыцарскай эпохі — паляваньне й турніры. Іначай кажучы — індывідуальныя спаборніцтвы. Такі падыход бліскуча ўвасобіў паэт-гуманіст Мікола Гусоўскі ў «Песьні пра зубра». Пасьля Адраджэньня ў Эўропе пачынаецца эпоха палітыкаў і актораў. На зьмену рыцару прыходзіць арлекін. Забрала зьмяняе маска. Перамогі дамагаюцца ўжо хітрыкамі, а сярод забаваў галоўнымі робяцца тэатры й маскарад. У тэатры ўжо ня дзельнічаюць у падзеях, а глядзяць на іхную імітацыю. А ў маскарадзе кожны можа імітаваць, удаваць кагось іншага, хаваючы сваю сутнасьць.

— Як гэта стасавалася з эўрапейскімі звычкамі?

— Наш край, разам з Польшчай, Украінай, Вугоршчынай, Балканамі — усё ж сярэдняяЭўропа. Наш рэгіён межаваў зь іншымі, у пэўны час варожымі цывілізацыямі — мусульманскай ці маскоўска-бізантыйскай. Нездарма называлі яго «мурам Эўропы» ці «краем памежных фартэцыяў». Тут пасьля Рэнэсансу складаўся свой тып эўрапейскай культуры, так званае сармацкае барока, якое характэрнае ня толькі для Рэчы Паспалітай. Воін, рыцар надоўга затрымаўся тут у цэнтры грамадзкага ладу, а рыцарскі эпас быў актуальны амаль усё ХVІІ стагодзьдзе. Таму й любіла шляхта рыцарскія забавы й брутальныя, часам небясьпечныя паляваньні на буйнога зьвера. Можа, таму й не адразу прынялі эўрапейскую мадэль тэатру. Першыя прадстаўленьні францускага ды нямецкага тэатраў на масавую публіку ў нас часта правальваліся. Шляхта не разумела ўмоўнасьцяў тэатру ды імкнулася па-дзіцячы ўмяшацца ў дзеяньне. Мэмуарысты ХVІІ стагодзьдзя прыгадваюць выпадкі, калі гледачы нават стралялі ў сцэнічных адмоўных пэрсанажаў — ворагаў. Пра гэта ж сьведчыць эпізод з успамінаў польскага пісьменьніка Яна Хрызастома Паска аб прадстаўленьні францускага тэатру ў 1664 годзе:

Тут пачаў адзін з гледачоў конных крычэць французам: «Забіце таго растакога сына, калі ўжо схапілі яго, не пакідайце жывым, бо як выпусьціце, будзе помсьціць, будзе вайну множыць, кроў людзкую праліваць, дык ня будзе так у сьвеце пакою! Як заб’еце яго, дык кароль францускі атрымае імпэрыю, будзе цэсарам, дай Пан Бог — і нашым каралём. Урэшце, як самі не заб’еце, я яго заб’ю!» Схапіўся за лук і, наклаўшы стралу, як вытнуў пана цэсара ў бок, аж другім бокам канчар выйшаў — забіў. Іншыя таксама за лукі — як узяліся шыць з лукаў, нашпігавалі французаў. Самаго, што сядзеў у асобе караля, падстрэлілі нарэшту ў лоб...

— Чым бавіліся магнатэрыя й шляхта ў ХVІІІ стагодзьдзі?

— Можна скласьці цэлы каталёг забаваў ХVІІІ стагодзьдзя, сярод якіх, апроч звычайных танцаў ды застольляў, папулярныя былі гульні — «нівіны» (нешта кшталту фантаў), а таксама карты ды іншыя азартныя забавы. Але найперш я вызначыў бы такія, як карузэлі й маскарады. Тагачасную «карузэль» ня трэба блытаць зь сёньняшняю карусэльлю. Гэта працяг рыцарскіх турніраў. У ХVІІІ стагодзьдзі рыцары перасталі біцца паміж сабою й спаборнічалі, дэманструючы сваё майстэрства, так бы мовіць, на трэнажніках. Звычайна карузэль ладзілі на вялікім пляцы, дзе колам ставілі разнастайныя мішэні, манэкены, часам і пасткі. Рыцары дзяліліся на каманды, якія называлі бандамі. Выдатнае апісаньне такой карузэлі, ладжанай каралём і вялікім князем Аўгустам ІІ, пакінуў у сваім «Дыярыюшы» Міхал Казімер Радзівіл:

І былі статуі з дрэва, паўбіраныя падобна да арлекінаў. Адна статуя мела на грудзёх жалезны круг, куды трэба было ўдарыць глінянай куляй, калі трапіў у сярэдзінку, дык ракета ўгару вылятала, калі ж дрэнна, дык фаервэркаў мільён выляталі каню пад ногі ды й чалавека самога абсыпала. Другая статуя мела на раменьні скрынку, у якую, калі трапіў, дык зь яе птушак розных вялікіх, а менавіта фазанаў, курапатак, перапёлак вылятала. Трэцяя— мела на грудзях кружок, у які трэба было трапіць, дык з губы ейнай вядро вады вылівалася міма кавалера, калі ж ня шыбка адскочыш, дык усяго аблівала. Гэтыя ўсе штукі трэба было ў адным заходзе рабіць.

— У Заходняй Эўропе карузэлі з часам пераўтварыліся ў тэатралізаваныя парады зь пераапрананьнямі. Ці былі гэткія забавы ў беларусаў?

— У ХVІІІ стагодзьдзі самай папулярнай забавай сталі маскарады, якія ладзілі літаральна на ўсе сьвяты. Зь сярэдзіны ХVІІІ стагодзьдзя зьяўляецца такая іхная форма, як рэдуты. Вось як апісвае рэдуты Анджэй Кітовіч:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x