Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якія канкрэтныя формы пакараньня існавалі за такія абразы?

— Пакараньне за брыдкаслоўе было даволі адчувальнае для крыўдзіцеля. Той, хто дазваляў сабе такую «раскошу», рызыкаваў патрапіць на грамадзкія працы тэрмінам ад тыдня й да месяца. Так, за абразу злымі словамі ў 1666 годзе добрапрыстойнага слуцкага гараджаніна ягоны крыўдзіцель быў пакараны замкавымі працамі. Вядомыя выпадкі, калі аматараў непрыстойнай лексыкі прымушалі чысьціць прыбіральні або ямы для сьмецьця.

— Ці ўсіх, бяз вынятку, адразу чакала падобная кара?

— Падобнае пакараньне, якое спалучалася са зьмяшчэньнем крыўдзіцеля ў вязьніцу й штрафам, было максымальнай карай. Як правіла, першапачаткова, калі крыўдзіцель да гэтага падобных учынкаў не зьдзяйсьняў, магістрат прымушаў яго пад прысягаю паклясьціся, што ў будучым падобнага ён рабіць ня будзе, а таксама гэты чалавек мусіў публічна перапрасіць абражанага ім. Надзвычай паказальная ў сувязі з гэтым справа пра спрэчку паміж магілёўскімі мяшчанкамі Марыяй Лепанавай і Кулінай Андросавай, якую магістрат разгледзеў у ліпені 1600 году. Куліна Андросава катэгарычна адмаўляла ўсе заявы пакрыўджанай. Аднак, абражаны бок меў сьведкамі суседзяў, якія «згодна й аднастайна» пацьвердзілі словы пацярпелай. Урэшце, кабеты разьвязалі спрэчку палюбоўна: яны пакляліся ў будучым не абражаць адна другую. У выпадку ж паўтарэньня падобных дзеяньняў іх чакала незайздросная пэрспэктыва штрафу й «каране вязеннем у куні». Патлумачым апошнюю фразу. Куна — гэта адмысловы нашыйнік, які быў умураваны ў сьцяну ратушавай турмы й прызначаўся найперш для пакараньня якраз тых, хто абражаў добрапрыстойных грамадзянаў. Паклёпнікі ж караліся яшчэ болей жорстка — магістрат мог прысудзіць іх да стаяньня ў нашыйніку каля слупа ганьбы на Гандлёвай плошчы. Такі чалавек, акрамя маральных пакутаў, адчуваў і фізычныя, бо станавіўся мішэняй для дзяцей, якія дэманстравалі свае снайпэрскія здольнасьці, кідаючы ў яго камяні ды камлыгі зямлі.

— Дык адкуль у простых гараджанаў было такое трапяткое стаўленьне да ўласнай годнасьці й гонару?

— Адказ, што называецца, на паверхні. Тагачасныя гараджане былі прыватнымі ўласьнікамі, суб’ектамі тагачаснага права. Адсюль і такі высокі ўзровень самапавагі. Яны былі свабодныя людзі. А свабодны чалавек гонар мае й нікому не дазваляе перакрэсьліць рысу, якая ператварае чалавека ў раба й хама.

СЬМЯРОТНЫЯ ПАКАРАНЬНІ Й КАТАВАНЬНІ

Размова з Алесем Белым

Кожная дзяржава мае гэтак званыя сілавыя структуры й сілавую сыстэму, каб забясьпечыць абарону грамадзтва ад супрацьпраўных дзеяньняў асобаў. Сыстэмы пакараньняў адпавядаюць часу, ягоным маральным і юрыдычным крытэрам.

— А ў Вялікім Княстве Літоўскім, высокаразьвітай на той час эўрапейскай дзяржаве, якія кары прадугледжваліся за злачынствы супраць сярэднявечнага права?

— Непараўнальна больш жорсткія, чым тыя, да якіх мы сёньня звыклыя, бо асобнае чалавечае жыцьцё каштавала вельмі танна. Асабліва сьмяротныя пакараньні — «кара горлам», ці «страта», як тады казалі. Кожны спосаб пакараньня адпавядаў пэўнаму злачынству. І самую жудасную кару прадугледжваў Статут Вялікага Княства Літоўскага за забойства блізкіх сваякоў, асабліва бацькоў:

Гды бы сын або дочка отца або матку свою умысльне... забил яким колвек обычаем родича своего о горло приправил, тогды таковый... смертью ганебною маеть каран быти: по рынку возечи, клещами тело торгати, а потом в мех скуреный всадивши до него пса, кура, ужа и котку и тое всё посполу в мех всадивши, и зашить и где наглубей до воды утопити.

— Што ж гэта за дзіўны падбор кампаньёнаў для тапельца — сабака, певень, вуж і кот?

— Гэтае пакараньне (як, зрэшты, і ўсе іншыя, лагаднейшыя) не было вынайдзенае ў Літве ці Беларусі, а прыйшло да нас гатовае з Заходняй Эўропы разам з нормамі магдэбурскага права. Прылады, спосабы, рытуалы, змрочная тэхніка й сымболіка катаваньняў і пакараньняў у сярэднявечным і пазьнейшым ВКЛ — усё гэта суцэльна нямецкага паходжаньня. Дарэчы, кожная з жывёлаў, разам зь якімі тапілі злачынцу, мусіла сымбалізаваць пэўны грэх. Напрыклад, сабака — подласьць і нізасьць, якія праявіў забойца бацькоў. Певень — пыху, празь якую злачынца спрабаваў узвысіць сябе над правам і абавязкам, і гэтак далей. Далучэньне да эўрапейскай цывілізацыі прынесла на нашы землі й ейнае крымінальнае права. Зрэшты, нормы пакараньняў у іншых суседзяў — Маскоўскай дзяржаве й Асманскай імпэрыі — былі, прынамсі, ня менш жорсткія. Але ў Эўропе яны былі больш уніфікаваныя й рэглямэнтаваныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x