Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

НОРАВЫ

ПРАЎДА Й ПАДМАН

Размова з Тацянай Валодзінай Праблема праўды й падману адна з цэнтральных у - фото 11 Размова з Тацянай Валодзінай Праблема праўды й падману адна з цэнтральных у - фото 12

Размова з Тацянай Валодзінай

Праблема праўды й падману — адна з цэнтральных у чалавечым жыцьці. На гэтую тэму мудрацы й філёзафы спрачаюцца тысячагодзьдзямі, але канчаткова вызначыць — дабро гэта ці зло, так і не змаглі. І сапраўды, падман можа быць выкліканы эгаістычнымі памкненьнямі, і тады выклікае асуджэньне, а можа кіравацца спагадаю — і прызнавацца таму маральна апраўданым. Але як ні парадаксальна гэта гучыць, без падману чалавеку жыць немагчыма. А народная творчасьць дык і ўвогуле цьвердзіць, што падман існуе спрадвеку:

Даўней яшчэ людзі не былі такія хітрыя, як цяпер. Жылі яны проста, як Бог наказаў, ніхто нікога ня крыўдзіў, бо баяўся граху. Затым усім і добра было жыць на сьвеце. Толькі вось зьявіліся такія людзі, што захацелі забагацець, от і пачалі яны ашукваць ды падманваць. І нарэшце пайшло на сьвеце такое круцельства, што кожны другога падманвае ды толькі наровіць, каб яму было добра. Але трасца яму ў зубы, а не дабро, бо заўсёды знайдзецца яшчэ хітрэйшы, што й яго ашукае ды гарэй скрыўдзіць.

І далей, і далей па ланцужку. Так і завёўся падман на сьвеце. Ён і сродак абароны, і сродак рэалізацыі інтарэсаў — як асобы, гэтак і групы, клясы й нават дзяржавы. Падман — гэта супярэчлівы, шматплянавы, страшэнна заблытаны псыхалягічны фэномэн.

— Дык хто навучыў беларусаў падманваць? Што кажа пра гэта фальклёр?

— Фальклёр захаваў уяўленьні пра спэцыфічны від падману, які зыходзіць ад нячыстай сілы, перадусім, чорта, лесавіка ці нават спэцыяльнага дэмана — Блуда. Пры сустрэчы з такімі істотамі чалавек губляе арыентацыю, ня можа знайсьці дарогу ды вяртаецца ў пачатковы пункт. Нячыстая сіла ня проста зьбівае яго з дарогі, але й спрытна грае на чалавечых слабасьцях: то пакажацца кавалачкам золата, ягняткам, ці запрапануе зазірнуць у шынок ды перакінуцца ў карты. Закаханаму хлопцу, што пакутуе ў расстаньні, зьяўляецца ў выглядзе любай дзяўчыны. Чорт любіць і бяскрыўдна падмануць даверлівага падарожнага: на ранак ягоныя падарункі ператвараюцца ў грудкі сьнегу, шышкі, конскі гной ці чарапкі.

— Дык падман выдумаў чорт? А можа, на чорта толькі пераносіліся чалавечыя рысы й люстраваў ён нашы дзеі?

— Справядліва й першае, і другое. І гіпотэза пра вобраз чорта як адбітак чалавечага прадоньня мае шмат падставаў. Але, зыходзячы з таго, што першапачаткова падман як працэс і вынік — гэта падмена рэальнага, праўдзівага стану рэчаў, нейкая ўяўнасьць, якая пад сілу толькі нячыстаму, можна меркаваць, што дэман і быў першым і асноўным суб’ектам падману. Гэтыя ягоныя здольнасьці перанялі найбліжэйшыя спадкаемцы чорта — ведзьмы й чараўнікі. Найперш дзеля падману чалавека й скарыстоўвалі яны розныя чарадзейскія штучкі — прыкладам, абыходзілі вакол чалавека зь нейкім незвычайным прадметам. А ўжо ў чараўнікоў перанялі злодзеі. Кажуць, што разбойнікі ўмеюць усяляк чараваць: запаліць сьвечку з тлустасьці чалавечай ды абнясе ёю або адцятаю рукою мярца, — то чалавек тады так засьне, што каб і рэзаў, то не прачхнецца. — Каб чалавека падмануць, яго трэба абысьці ці аб’ехаць?

— Так, заключыць у кола, што наагул ёсьць дзейсным спосабам падпарадкаваць. Відаць, таму й кажуць — «абысьці», што значыць падмануць, ці «па крывой не аб’едзеш» — не перахітрыш. Цікава яшчэ, што ў традыцыі да заключэньня ў своеасаблівае кола раўнавалася апрананьне чалавека. І тады нячысьцік авалодваў, падманваў ахвяру, зьмясьціўшы яе ў замкнёную прастору, абмежаваную галаўным уборам і абуткам. У нас існуюць легенды пра гэтак званыя камяні-краўцы альбо камяні-шаўцы, у якіх жыве зьмей, што за грошы шые людзям вопратку. Вырабы, праўда, атрымліваліся «чартоўскія»: «дык ён вышыець, што й на сьвеце так добра ніхто не пашыець, як ён». Але на просьбу «сшый ні тое, ні сёе», тое й атрымлівалі — кашулю з адным рукавом з пляча, а з другім — са сьпіны.

— І сёньня мы часта кажам: вось нас «абулі», ці нават «абулі ў чортавы лапці» — падманулі. І як жа чорт «абуваў» даверлівых людзей?

— Шыў для іх чартоўскія боты:

Усякаму, каму трэба былі боты, варта было падысьці пад акенца ў камяні, назначыць час і пакласьці грошы, і абутак быў гатовы ў свой час. Боты былі цудадзейныя, іх можна было насіць пятнаццаць гадоў і чым часьцей бываць на ігрышчах, тым лепш, але толькі з умоваю не хадзіць у царкву, там яны адразу распадаліся на дробныя кавалкі. Але ж у карчму такія боты несьлі проста самі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x